`
Читать книги » Книги » Фантастика и фэнтези » Научная Фантастика » Герберт Уэллс - Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)

Герберт Уэллс - Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)

Перейти на страницу:

- Нясiце скрынкi ў пакой, - сказаў незнаёмец. - Я i так ужо доўга прачакаў iх.

З гэтымi словамi ён спусцiўся з ганка i падышоў да задка павозкi, як быццам хацеў уласнаручна занесцi невялiкi кошык.

Убачыўшы яго, сабака Фiрэнсайда дзiка загыркаў i ашчацiнiўся; калi ж незнаёмец спусцiўся з ганка, ён падскочыў i цапнуў яго за руку.

- Куш! - шарахнуўшыся, крыкнуў Хол, якi заўсёды пабойваўся сабак, а Фiрэнсайд закрычаў:

- Кладзiся! - i схапiўся за бiзун.

Яны бачылi, як зубы сабакi слiзганулi па руцэ незнаёмца, пачуўся трэск раздзiраемых штаноў. У гэты момант бiзун Фiрэнсайда дастаў сабаку, i ён, заскуголiўшы ад крыўды i болю, схаваўся пад павозку. Усё гэта адбылося за паўхвiлiны. Нiхто нiчога не казаў, але ўсе крычалi. Незнаёмец хутка зiрнуў на разарваныя пальчатку i калашыну, зрабiў рух, быццам бы хацеў нагнуцца, затым павярнуўся i ўзбег на ганак. Яны пачулi, як ён паспешлiва прайшоў па калiдоры i застукаў абцасамi па непакрытай дываном лесвiцы, якая вяла ў яго спальню.

- Ах ты, жывёлiна гэтакая! - вылаяўся Фiрэнсайд, злазячы з павозкi з бiзуном у руцэ, у той час як сабака пiльна сачыў за iм з-за колаў. - Iдзi сюды! - крыкнуў ён. - Iнакш будзе горш.

Хол стаяў, разiнуўшы рот, у поўнай разгубленасцi.

- Ён укусiў яго, - загаварыў Хол. - Пайду пагляджу, што з iм. - I закрочыў следам за незнаёмцам. У калiдоры ён сустрэў жонку i сказаў ёй: Пастаяльца пакусаў сабака Фiрэнсайда.

Ён падняўся па лесвiцы; дзверы незнаёмца былi прыадчынены, Хол расчынiў iх i ўвайшоў у пакой без асаблiвых цырымонiй, каб хутчэй выказаць сваё спачуванне.

Штора была апушчана, i ў пакоi стаяў паўзмрок. Хол паспеў заўважыць штосьцi надзвычай дзiўнае, падобнае на руку без кiсцi, занесеную над iм, i твар, якi складаўся з трох вялiкiх расплывiстых плям на белым фоне, вельмi падобны на бледную кветку браткоў. Потым моцны штуршок у грудзi адкiнуў яго ў калiдор, дзеры зачынiлiся з трэскам перад самым яго носам, i ён пачуў, як шчоўкнуў ключ у замку. Усё гэта адбылося так хутка, што Хол не паспеў нiчога ўцямiць. Мiльгаценне нейкiх цьмяных ценяў, штуршок i боль у грудзях. I вось ён стаiць на цёмнай пляцоўцы перад дзвярыма, пытаючыся ў сябе, што ж гэта такое ён бачыў.

Крыху пазней ён далучыўся да кучкi людзей, што сабралiся на вулiцы перад карчмой. Тут быў i Фiрэнсайд, якi ўжо ў другi раз расказваў усю гiсторыю з самга пачатку; i мiсiс Хол, якая паўтарала, што яго сабака не мае нiякага права кусаць яе пастаяльцаў; тут быў i Хакстэрс, уладальнiк лаўкi насупраць, таксама моцна зацiкаўлены здарэннем, i Сэндзi Ўоджэрс з кузнi, якi слухаў Фiрэнсайда з глыбакадумным выглядам; збеглiся жанчыны i дзецi, i кожны выказваў якое-небудзь глупства, накшталт: "Паспрабаваў бы ён мяне ўкусiць", "Нельга трымаць такiх сабак", "А чаму ён яго ўкусiў?" i так далей.

Мiстэр Хол глядзеў на iх з ганка, прыслухоўваўся да размовы, i яму пачало ўжо здавацца, што нiчога незвычайнага ён наверсе ўбачыць не мог, напэўна, гэта проста здалося. Ды яму i слоў не хапiла б, каб перадаць свае ўражаннi.

- Ён сказаў, што яму нiчога не патрэбна, - толькi i адказаў ён на пытанне жонкi. - Я думаю, трэба занесцi багаж.

- Трэба адразу прыпячы, - сказаў мiстэр Хакстэрс, - асаблiва калi атрымалася запаленне.

- Я прыстрэлiла б гэтага сабаку, - сказала адна з жанчын.

Раптам сабака зноў загыркаў.

- Давайце рэчы, - пачуўся сярдзiты голас, i на парозе з'явiўся незнаёмец, захутаны, з паднятым каўняром i апушчанымi палямi капелюша. - Чым хутчэй вы ўнясеце мае рэчы, тым лепш, - працягваў ён. Па сведчаннi аднаго з вiдавочцаў, ён паспеў перамянiць пальчаткi i штаны.

- Моцна ён вас пакусаў, спадар? - спытаўся Фiрэнсайд. - Мне вельмi непрыемна, што мой сабака...

- Дробязi, - адказаў незнаёмец, - нават не абадраў. Паспяшайцеся лепш з рэчамi.

Тут ён, па сцвярджэннi мiстэра Хола, вылаяўся сам сабе.

Як толькi першую карзiну ўнеслi па яго ўказаннi ў гасцiную, незнаёмец нецярплiва пачаў яе распакоўваць, бесцырымонна раскiдваючы салому па дыване мiсiс Хол. Ён пачаў выцягваць з карзiны бутэлькi - маленькiя пузатыя бутэлечкi з парашкамi, невялiкiя, вузкiя бутэлькi з пафарбаванай у розныя колеры або празрыстай, як вада, вадкасцю, выгнутыя пляшкi з надпiсам "яд", круглыя бутэлькi з тонкiмi рыльцамi, вялiкiя бутэлькi з зялёнага i белага шкла, бутэлькi з шклянымi коркамi, з вытраўленымi на iх надпiсамi, з прыцертымi коркамi, бутэлькi з затычкамi, бутэлькi з-пад вiна i праванскага масла. Усе гэтыя бутэлькi ён расставiў радамi на куфры, на камiннай дошцы, на стале, на падаконнiку, на падлозе, на этажэрцы - усюды. У брэмблхерсцкай аптэцы не набралася б i палавiны такой колькасцi бутэлек. Вось гэта было вiдовiшча! Ён распакоўваў карзiну за карзiнай, i ва ўсiх былi бутэлькi. Нарэшце ўсе шэсць карзiн апусцелi, а на стале вырасла гара саломы; акрамя бутэлек, у карзiнах знаходзiлася яшчэ нямала прабiрак, а таксама старанна ўпакаваныя вагi.

Незнаёмец распакаваў карзiны, адышоў да акна i адразу ж узяўся за работу, не звяртаючы ўвагi на кучу саломы, на патухлы камiн, на скрынку з кнiгамi, што засталiся на вулiцы, на чамаданы i астатнi багаж, якi быў ужо занесены наверх.

Калi мiсiс Хол падала абед, незнаёмец быў поўнасцю заняты сваёй работай: ён улiваў па кроплях вадкасць з бутэлек у прабiркi, i нават не заўважыў, як яна ўвайшла; толькi калi яна прыбрала салому i паставiла паднос на стол, можа, некалькi больш шумна, чым звычайна, таму што яе ўсхваляваў непрыглядны выгляд дывана, ён мелькам зiрнуў у яе бок i тут жа адвярнуўся. Яна паспела заўважыць, што незнаёмец быў без акуляраў; яны ляжалi каля яго на стале, i ёй здалося, што яго вачнiцы незвычайна глыбокiя. Ён адзеў акуляры, павярнуўся i паглядзеў ёй у твар. Яна збiралася ўжо выказаць сваю незадаволенасць неахайнасцю пастаяльца, але ён апярэдзiў яе.

- Я папрасiў бы вас спачатку пастукаць у дзверы, а ўжо потым заходзiць у пакой, - сказаў ён з незвычайным раздражненнем, якое, вiдаць, iмгненна ўспыхвала ў iм з любой прычыны.

- Я пастукалася, але, магчыма...

- Можа, вы i стукалi. Але ў час маiх даследаванняў, - даследаванняў надзвычай важных i неабходных, - самае нязначнае... нават рыпенне дзвярэй... Я папрасiў бы вас...

- Вядома, судар. Калi вы жадаеце, вы можаце замыкаць дзверы на ключ. У любы час.

- Вельмi ўдачная думка! - сказаў незнаёмец.

- Вось толькi гэтая салома, судар. Асмелюся заўважыць...

- Не трэба! Калi салома вас турбуе, запiшыце яе на мой рахунак. - I ён прамармытаў сам сабе штосьцi вельмi падобнае на лаянку.

Ён стаяў перад гаспадыняй з ваяўнiчым i раздражнёным выглядам, трымаючы ў адной руцэ бутэльку, а ў другой прабiрку, i ўсё яго аблiчча было такое дзiўнае, што мiсiс Хол збянтэжылася. Але яна была асоба рашучая.

- У такiм выпадку, - заявiла яна, - я хацела б ведаць, колькi вы мяркуеце...

- Шылiнг, пастаўце шылiнг. Я думаю, гэтага дастаткова?

(adsbygoogle = window.adsbygoogle || []).push({});
Перейти на страницу:

Откройте для себя мир чтения на siteknig.com - месте, где каждая книга оживает прямо в браузере. Здесь вас уже ждёт произведение Герберт Уэллс - Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке), относящееся к жанру Научная Фантастика. Никаких регистраций, никаких преград - только вы и история, доступная в полном формате. Наш литературный портал создан для тех, кто любит комфорт: хотите читать с телефона - пожалуйста; предпочитаете ноутбук - идеально! Все книги открываются моментально и представлены полностью, без сокращений и скрытых страниц. Каталог жанров поможет вам быстро найти что-то по настроению: увлекательный роман, динамичное фэнтези, глубокую классику или лёгкое чтение перед сном. Мы ежедневно расширяем библиотеку, добавляя новые произведения, чтобы вам всегда было что открыть "на потом". Сегодня на siteknig.com доступно более 200000 книг - и каждая готова стать вашей новой любимой. Просто выбирайте, открывайте и наслаждайтесь чтением там, где вам удобно.

Комментарии (0)