Герберт Уэллс - Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)
- Ах, дык вунь яно што, - прамовiла мiсiс Хол, на якую гэтыя словы зрабiлi вельмi моцнае ўражанне.
- Багаж мой складаецца з самых розных прыбораў i апаратаў.
- Вельмi нават карысныя рэчы, - заўважыла мiсiс Хол.
- I я з нецярплiвасцю чакаю магчымасцi працягваць свае выпрабаваннi.
- Вядома, судар.
- Прыехаць у Айпiнг, - працягваў ён павольна, як быццам бы падбiраючы словы, - мяне прымусiла... м-м... iмкненне да цiшынi i спакою. Я не хачу, каб мяне турбавалi ў час маiх заняткаў. Апрача таго, няшчасны выпадак...
"Так я i здагадвалася", - падумала мiсiс Хол.
- ...вымушае мяне да адзiноты. Разумееце, вочы мае iншы раз да таго слабеюць i пачынаюць так пакутлiва балець, што мне даводзiцца зачыняцца ў цёмным пакоi на цэлыя гадзiны. Гэта надараецца калi-нiкалi. Цяпер гэтага, вядома, няма. Але калi ў мяне прыступ, самы нязначны неспакой, з'яўленне чужога чалавека ў пакоi прымушае мяне страшэнна пакутаваць... Я думаю, лепш папярэдзiць аб гэтым загадзя.
- Вядома, судар, - сказала мiсiс Хол. - Асмелюся спытацца ў вас...
- Гэта ўсё, што я хацеў сказаць вам, - перапынiў ён яе сваiм суровым тонам, якi не дапускаў нiякiх пярэчанняў.
Мiсiс Хол асеклася i вырашыла адкласцi свае пытаннi i спачуваннi да больш зручнага моманту.
Яна выйшла, а прыезджы застаўся стаяць перад камiнам, люта гледзячы на мiстэра Хенфры, якi рамантаваў гадзiннiк (так гаварыў потым сам мiстэр Хенфры). Майстар гадзiннiкаў паставiў лямпу блiзка каля сябе, i зялёны абажур кiдаў яркае святло на яго рукi i на часткi механiзма, пакiдаючы амаль увесь пакой у цянi. Калi ён падымаў галаву, перад вачамi ў яго плавалi рознакаляровыя плямы. Хенфры быў цiкаўным чалавекам, таму ён вынуў механiзм, - хаця ў гэтым не было рашуча нiякай патрэбы, - разлiчваючы зацягнуць работу i, хто ведае, можа, нават завязаць з незнаёмцам размову. Але той стаяў маўклiва, не рухаючыся з месца. Ён стаяў так цiха, што гэта пачало дзейнiчаць мiстэру Хенфры на нервы. Яму падалося нават, што ён адзiн у пакоi, але падняўшы вочы, перад якiмi адразу паплылi зялёныя плямы, ён убачыў у шэрым змроку нерухомую фiгуру з забiнтаванай галавой, што ўтаропiлася на яго вялiзнымi сiнiмi акулярамi. Гэта было так страшна, што з хвiлiну абодва стаялi нерухома, гледзячы адзiн на аднаго. Потым Хенфры апусцiў вочы, нiбы выбiраючы мiшэнь для падрыхтоўчага стрэлу.
- Надвор'е... - пачаў ён.
- Хутка вы закончыце i пойдзеце адсюль? - сказала нерухомая фiгура, вiдавочна, ледзьве стрымлiваючы гнеў. - Вам толькi i трэба было ўмацаваць гадаiннiкавую стрэлку на восi, а вы тут кешкаецеся без толку.
- Зараз, судар... адну хвiлiну... Я выпусцiў з-пад увагi... - i мiстэр Хенфры паспешлiва закончыў работу i выйшаў, моцна, аднак, раззлаваны.
- Каб яго чорт узяў! - бурчэў ён сам сабе, крочачы па заснежанай вулiцы. - Трэба ж калi-небудзь праверыць гадзiннiк... Скажыце, калi ласка, i паглядзець на яго нельга. Чорт ведае што... Мусiць, нельга. Ён так забiнтаваны i захутаны, нiбы яго адшуквае палiцыя.
Калi мiстэр Хенфры дайшоў да вугла, ён убачыў Хола, якi нядаўна ажанiўся з гаспадыняй карчмы "Кучар i конi", дзе спынiўся незнаёмец; Хол вяртаўся са станцыi Сiдэрбрыдж, куды ён вазiў на айпiнгскiм амнiбусе выпадковых пасажыраў. Як ён кiраваў, было ясна, што Хол крышку клюнуў у Сiдэрбрыджы.
- Як пажываеце, Тэдзi? - звярнуўся ён да Хенфры, калi параўняўся з iм.
- У вас спынiўся нейкi падазроны тып, - сказаў Тэдзi.
Хол, абрадаваны выпадкам пагаварыць, нацягнуў лейцы.
- Што такое? - спытаўся ён.
- У вас у карчме спынiўся нейкi падазроны тып, - паўтарыў Тэдзi. Далiбог! - I ён пачаў з вялiкай жвавасцю апiсваць Холу дзiўнага госця. Выглядае ён... проста страх! Калi б гэта быў мой дом, я, зразумела, палiчыў бы за лепшае ведаць у твар свайго пастаяльца, - сказаў ён. - Але жанчыны заўсёды даверлiвыя, калi справа тычыцца чужых людзей. Ён пасялiўся ў вас, Хол, i нават не сказаў, як яго завуць.
- Няўжо? - спытаўся Хол, якi не вызначаўся асаблiвай кемлiвасцю.
- Так, - пацвердзiў Тадзi. - Ён зняў пакой на тыдзень. Хто б ён нi быў, вам нельга будзе адчапiцца ад яго раней, чым праз тыдзень. I ён кажа, што ў яго куча багажу, якi прывязуць заўтра. Будзем спадзявацца, што гэта не скрынкi з камянямi.
Тут ён расказаў, як нейкi прыезджы з пустымi чамаданамi абдурыў яго цётку ў Гасцiнгсе. Зразумела, размова з Тэдзi разбудзiла ў Хола нейкае няпэўнае падазрэнне.
- Ну, паехалi, дзядуля, - звярнуўся Хол да свайго каня. - Трэба навесцi парадак.
А Тэдзi, аблегчыўшы душу, пайшоў сваёй дарогай ужо ў лепшым настроi.
Аднак, замест таго, каб наводзiць парадак, Холу пасля вяртання дадому давялося выслухаць шмат папрокаў за тое, што ён так доўга прабыў у Сiдэрбрыджы, а на свае нясмелыя пытаннi пра новага пастаяльца ён атрымаў рэзкiя, але ўнiклiвыя адказы. I ўсё ж зерне падазрэння, кiнутае майстрам гадзiннiкаў у душу Хола, дало свае парасткi.
- Вы, бабы, нiчога не разумееце, - сказаў мiстэр Хол i вырашыў пры першым жа зручным выпадку даведацца больш падрабязна пра падазронага прыезджага.
I пасля таго, як пастаялец накiраваўся ў сваю спальню, - гэта было прыкладна палова дзесятай, - мiстэр Хол з даволi задзiрлiвым выглядам увайшоў у гасцiную i стаў уважлiва аглядваць мэблю сваёй жонкi, быццам бы жадаючы паказаць гэтым, што тут гаспадар ён, а не прыезджы; ён пагардлiва зiрнуў на аркуш паперы з матэматычнымi вылiчэннямi, якi забыўся пастаялец. Кладучыся спаць, мiстэр Хол параiў жонцы ўважлiва прыгледзецца - што за багаж заўтра прывязуць пастаяльцу.
- Калi ласка, не лезь не ў сваю справу, - абарвала яго мiсiс Хол. Глядзi лепш за сабой, а я i без цябе ўпраўлюся.
Яна тым больш злавалася на мужа, што прыезджы сапраўды быў нейкi дзiўны, i ў душы яна сама трывожылася. Ноччу яна раптам прачнулася, убачыўшы ў сне вялiзныя белыя вiрлавокiя галовы, падобныя на бручку, якiя гналiся за ёй на доўгiх, выцягнутых шыях. Але яна была жанчына разважлiвая, таму перасiлiла свой страх, павярнулася на другi бок i зноў заснула.
Раздзел III
ТЫСЯЧА I АДНА БУТЭЛЬКА
Дык вось, дзевятага лютага, калi толькi пачалася адлiга, невядома адкуль з'явiўся ў Айпiнгу дзiўны незнаёмец. На наступны дзень, у слоту i бездараж, яго багаж даставiлi ў карчму, i багаж таксама аказаўся не зусiм звычайны. Абодва чамаданы, праўда, нiчым не адрознiвалiся ад тых, якiмi звычайна запасаюцца падарожнiкi; але, акрамя iх, была яшчэ скрынка з кнiгамi - вялiзнымi тоўстымi кнiгамi, прычым некаторыя былi не надрукаваны, а спiсаны надзвычай неразборлiвым почыркам, - з тузiн, калi не больш, кошыкаў, скрынак i каробак, у якiх ляжалi нейкiя прадметы, загорнутыя ў салому; Хол, якi не прамiнуў паварушыць салому, вырашыў, што там былi шкляныя бутэлькi. У той час як Хол балбатаў з Фiрэнсайдам, фурманам, рыхтуючыся дапамагчы яму перанесцi багаж у дом, з дзвярэй выйшаў незнаёмец у нiзка насунутым капелюшы, у палiто, пальчатках i шалiку. Ён выйшаў з дому i нават не зiрнуў на сабаку Фiрэнсайда, якi лянiва абнюхваў ногi Хола.
(adsbygoogle = window.adsbygoogle || []).push({});Откройте для себя мир чтения на siteknig.com - месте, где каждая книга оживает прямо в браузере. Здесь вас уже ждёт произведение Герберт Уэллс - Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке), относящееся к жанру Научная Фантастика. Никаких регистраций, никаких преград - только вы и история, доступная в полном формате. Наш литературный портал создан для тех, кто любит комфорт: хотите читать с телефона - пожалуйста; предпочитаете ноутбук - идеально! Все книги открываются моментально и представлены полностью, без сокращений и скрытых страниц. Каталог жанров поможет вам быстро найти что-то по настроению: увлекательный роман, динамичное фэнтези, глубокую классику или лёгкое чтение перед сном. Мы ежедневно расширяем библиотеку, добавляя новые произведения, чтобы вам всегда было что открыть "на потом". Сегодня на siteknig.com доступно более 200000 книг - и каждая готова стать вашей новой любимой. Просто выбирайте, открывайте и наслаждайтесь чтением там, где вам удобно.

