Вольдемар Бааль - Плацiнавы абруч (на белорусском языке)
Яны настроiлi сваю апаратуру. Каля пня былi ўстаноўлены эвальвентар, дэкуртар, амнiвiзар i iншыя апараты, якiм пакуль што i назвы няма на чалавечай мове. I калi ўсё было гатова, Настаўнiк сказаў:
- Не забудзьцеся пра стымулятар, разлiчыце час падключэння.
О, гэта ўжо не былi ранейшыя спрытныя, дураслiвыя юнакi, энергiя якiх рабiла iх такiмi падобнымi на нашых зямных; гэта былi суровыя, сталыя iстоты з засяроджанымi тварамi.
- Абскуратам кiрую я, - сказаў Настаўнiк.
I эксперымент пачаўся...
* * *
Як тут яе пазайздросцiць Пасвячонаму, якi ўбачыў такое? I шкада, што "Запiскам" не стае падрабязнасцяў. Цi ведаў гэты Настаўнiк аб прысутнасцi нашага Пасвячонага? Ды як не ведаць, цяжка нават i ўявiць, што не ведаў, калi ён здольны бачыць праз тоўшчу вякоў. А тут - усяго толькi метраў сто. Але ж хмызняк. Ды што такое хмызняк для праклятага нобла, што кiруе эвальвентарамi... Ведаў, як мы ўбачым, добра ведаў. Але глядзi вось, дапусцiў прысутнасць чужынца, дазволiў яму, праўда, з купюрамi - не ўсё. Значыць, лiчыў магчымым адкрыць, ды не ўсе свае сакрэты. Але ж часткова ўсё-такi адкрыў! Для чаго?.. Пасвячоны, вядома, тлумачыць...
А чортавы ноблы, вiдаць, i сапраўды далёка абагналi нас, калi на такую аперацыю юнакоў паслалi i называюць гэта вучэбнай практыкай. Што ж у iх тады "не практыка", што сур'ёзная справа? Нават страшна падумаць, немагчыма ўявiць!
Але дадзiм далейшы ход дзеянню i як можам перакажам "Запiскi" Пасвячонага, каб карацей было.
Значыцца, яны пачалi сваю справу.
4
Пасярод лесу ў маленькiм балотцы жыла Маленькая Дафнiя. Гэта было ўжо i не балотца, а ўсяго толькi маленькае акенца каля старога пня, лужына, невялiчкi вадаёмчык, адным словам, а балота даўно высахла i зарасло. Пад пнём вось i жыла тая Дафнiя.
Сонца туды амаль не пранiкала, толькi тоненькiя праменьчыкi прарывалiся часам праз карэннi i зараснiкi, i тады каля пня рабiлася светла i прыемна, усё ажывала i пачынала рухацца. Маленькая Дафнiя нiколi не прамiнала такога моманту. Яна выплывала з ценю проста на праменьчык, замiрала i грэлася. Яна нават ненадоўга засынала - так ёй было добра. Вакол у тым промнi вiселi i драмалi iншыя дафнii i таксама рухалiся ўслед за сонцам. Не спалi толькi вартаўнiкi; яны размяшчалiся наўкола i сачылi, цi не з'явiцца раптам небяспека.
Моладзь здзiўлялася: якая небяспека? адкуль? гэтыя казкi пра Чорнага Жука? Заўсёды старыя перабольшваюць, вераць усялякай лухце...
Потым прамень знiкаў, рабiлася змрочна. I тады дафнii амаль не сустракалiся адна з адной, бо кожная жыла ў сваiм куточку, а калi нехта некаму i трапляўся па дарозе ў часе палявання, дык адразу ж кiдаўся прэч, бо ў цемры цяжка пазнаць, сябра сустрэўся цi вораг, а таму пазбегнуць спаткання заўсёды больш надзейна. Быў у Маленькай Дафнii свой куток: у самай цемры пад тоўстым коранем. Там яна спала, там жа трымала харчовыя запасы, а на промысел па амёбы i хларэлы адплывала недалёка. Ёй жылося добра: нiхто не трывожыў, харчоў хапала, а цемра - што ж! - праменьчык хутка зноў прыйдзе, i святла будзе ўволю.
Адным пахмурным днём пад коранем з'явiўся нейчы цень. Ён заплываў у чужы дом бясшумна i павольна, як страшэнна стомленая iстота цi драпежны рабаўнiк. Маленькая Дафнiя спачатку спалохалася i стаiлася ў шчылiне кораня, але потым разгледзела, што гэта не чужаземец i не рабаўнiк, а ўсяго толькi вялiкая Старая Дафнiя, якая ледзь рухалася, такая яна была бездапаможная i трухлявая.
- Не бойся, - вымавiла яна слабым голасам. - Я кепскага не зраблю. А прыйшла прасiць прытулку. У мяне ўжо даўно няма сваёй хаты, усе блiзкiя i сваякi адвярнулiся ад мяне i адусюль выгналi. Прымi мяне, у цябе добрае сэрца.
Маленькая Дафнiя супакоiлася i, усцешаная, запрасiла:
- Уваходзь, калi ласка, месца хопiць на дзвюх.
Яна дапамагла бабульцы дабрацца да шчылiны, паслала ёй цiны i пачала ганяцца за калаўроткамi i iнфузорыямi, каб накармiць госцю. Але тая спынiла яе:
- Не трэба. У маiх гадах ужо не ядуць. Старыя жывуць думамi i памяццю. Клапацiся аб сабе - табе сiлы больш патрэбныя.
А калi надышла ноч, Старая Дафнiя сказала, што адчувае блiзкую смерць i таму ёй трэба спяшацца - ёсць таямнiца, якой нельга памерцi разам з ёю.
- Падыдзi да мяне, - сказала яна, - будзь побач. Нас нiхто не павiнен пачуць. Ты была добрая i ласкавая, таму сваю таямнiцу я адкрыю табе. Слухай...
I Старая Дафнiя расказала такую гiсторыю.
Даўным-даўно, калi бабулi было столькi гадоў, колькi цяперашняй яе слухачцы, ёй расказалi казку. Iх лужына каля пня нiбы зусiм не лужына, а глыбокая студня, i вось на дне яе ляжыць Плацiнавы Абруч.
- Зусiм невялiкi абруч - самая маленькая дафнiя магла б абабегчы яго ў адзiн момант. Але нiколi не зможа гэтага зрабiць, бо бясконца будзе апiсваць кола, не помнячы, адкуль пачаўся бег. У дафнiй, мая родная, кепская памяць: яны забываюць пра мiнулае i, каб утаiць гэта, выдумляюць усялякiя небылiцы.
Дык вось, значыцца, паводле яе слоў выходзiла, што Абруч той - незвычайнай уласцiвасцi: варта да яго дакрануцца i сказаць жаданне, як яно адразу ж збудзецца. Кожнае жаданне! Бяссiльны быў Абруч толькi ў двух выпадках: ён не выконваў аднаго i таго ж жадання двойчы i не мог адмянiць выкананага. I яшчэ Абруч не ў стане быў даць суцяшэння.
Старая Дафнiя ў маладосцi была натурай уразлiвай i летуценнай i таму запомнiла казку, i ёй нават снiўся гэты Абруч.
Жыццё ў iх тады было нялёгкае: у вадаёме вадзiўся Чорны Жук, ненажэрнае драпежнае стварэнне, ад якога дафнiям не было ратунку - нават калi ён не нападаў, а толькi здалёк прымерваўся, кроў стыла ў жылах i не было сiл уцякаць i ратавацца. Тады вось i з'явiлiся вартаўнiкi, каб своечасова папярэджваць легкадумную моладзь аб наблiжэннi Чорнага Жука.
Аднойчы гэта дафнiя, грэючыся ў сонечным праменьчыку, убачыла, як вокамгненна мiльгнуў чорны цень i побач з ёю ў жахлiвай пашчы захрабусцелi панцыры яе суседак. Яна самлела ад страху.
- Я забiлася ў нейкi кут, - апавядала яна, - i наваколле знiкла для мяне. Я захварэла. Трызненне змянялася явай, гарачка - дрыжыкамi; часам здавалася, што храбусценне панцыраў - жахлiвы сон. Перамяшалiся днi i ночы. А калi я нарэшце ачуняла i выглянула са свайго сховiшча, то адразу ж адчула, што на мяне скiраваны бязлiтасны i ненажэрны позiрк. На гэтым мая маладосць i скончылася... Магчыма, Маленькая Дафнiя, шмат што з гэтага табе расказвалi як старыя плёткi. Але Чорны Жук - не плётка... Ён быў бязлiтасны i з'яўляўся ўсюды. Кiдаўся iмклiва i дакладна. А мы не былi арганiзаваныя. У нас не хапала вопытных вартаўнiкоў, кожны дрыжаў за сябе i нiчога не ведаў пра iншага. Страх быў нашай доляй. I племя наша няспынна змяншалася. Бачачы такое, астатнiя паддалiся роспачы i панiцы, i я тады зразумела, што калi так будзе далей, то хутка карычневых дафнiй залiчаць у разрад знiклых вiдаў. I вось я асмелiлася на самы важны крок у сваiм жыццi. Доўга раздумвала, раней, чым пачаць выкананне свайго плана, пастаралася ўлiчыць усе дробязi i нарэшце прыйшла да адзiнага вываду...
(adsbygoogle = window.adsbygoogle || []).push({});Откройте для себя мир чтения на siteknig.com - месте, где каждая книга оживает прямо в браузере. Здесь вас уже ждёт произведение Вольдемар Бааль - Плацiнавы абруч (на белорусском языке), относящееся к жанру Научная Фантастика. Никаких регистраций, никаких преград - только вы и история, доступная в полном формате. Наш литературный портал создан для тех, кто любит комфорт: хотите читать с телефона - пожалуйста; предпочитаете ноутбук - идеально! Все книги открываются моментально и представлены полностью, без сокращений и скрытых страниц. Каталог жанров поможет вам быстро найти что-то по настроению: увлекательный роман, динамичное фэнтези, глубокую классику или лёгкое чтение перед сном. Мы ежедневно расширяем библиотеку, добавляя новые произведения, чтобы вам всегда было что открыть "на потом". Сегодня на siteknig.com доступно более 200000 книг - и каждая готова стать вашей новой любимой. Просто выбирайте, открывайте и наслаждайтесь чтением там, где вам удобно.


