`
Читать книги » Книги » Фантастика и фэнтези » Научная Фантастика » Вольдемар Бааль - Плацiнавы абруч (на белорусском языке)

Вольдемар Бааль - Плацiнавы абруч (на белорусском языке)

1 ... 15 16 17 18 19 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

- Я не быў гатовы да палёту. Але не мог прызнацца нi табе, нi Савету Студыi.

- Ты быў гатовы, - кiўнуў Настаўнiк. - Быў гатовы.

- Нам далi няправiльную iнфармацыю! Мы нiчога не ведаем пра жыхароў Хi!

- Мы ведаем аднабакова. I няма нiчога горшага за аднабаковыя веды. Каб ведаць iх, трэба жыць з iмi.

Другi сеў на траву, потым лёг.

- Настаўнiк! Я не чую, пра што ў вас гаворка. Я не хачу слухаць. I не магу зразумець, чаму гэта так. Ты навучыў нас iх мове, iх звычам, iх манерам адчуваць i выказваць сваё адчуванне. I мне хочацца сказаць на iх мове: мне добра тут... Ты казаў "фарбы, гукi, каханне...". Пакажы ж нам яго - я не хачу нiякiх эксперыментаў.

Настаўнiк паглядзеў на Першага.

- У нас ёсць заданне! - вымавiў той.

Другi заплюшчыў вочы, дыханне яго стала глыбокае i роўнае.

- У нас ёсць заданне! - паўтарыў Першы. - Калi вернемся нi з чым, нас дысквалiфiкуюць. Назаўсёды.

- Ты павiнен падумаць i выбраць, - цiха прагаварыў Настаўнiк. - Ты свабодны ў выбары.

- Нам патрэбна эвалюцыя разумнага Хi!

- Ты яе атрымаеш.

У гэты час з шамаценнем расхiнулiся кусты на ўскрайку лесу i на паляну выйшла дзяўчына. Першы здзiўлена паглядзеў на свайго Настаўнiа, - чаму, бачыце, той не ўключае абскуратара, - i сам пацягнуўся да апарата. Але Настаўнiк затрымаў яго руку. Другi ўсхапiўся. Усе тры пачалi глядзець на дзяўчыну.

А тая стаяла ў светлым адзеннi. Яна была статная i лёгкая. Тварык адкрыты i прыветлiвы, з ледзь-ледзь раскосымi вачыма; з-пад лейкападобнага капялюшыка спадалi на шыю блiскучыя чорныя валасы. Яна нешта напявала. Потым азiрнулася, нiчога, мабыць, што б магло яе бянтэжыць, не заўважыла i спакойна пачала рваць кветкi.

- Хто гэта? - шэптам спытаўся ў Настаўнiка Першы.

- Гэта - чалавек.

I тут Другi iмгненна пераапрануўся: замест блiскучага аблягаючага камбiнезона на iм былi закасаныя, як у Настаўнiка, штаны, белая кашуля, хустачка вакол шыi i гэткi ж капялюш лейкай. Ён паглядзеў на таварышаў, адвярнуўся, расставiў рукi i пайшоў насустрач дзяўчыне, напяваючы ў тон ёй няхiтрую мелодыю.

Першы напружыўся, нiбы хацеў кiнуцца следам, але зiрнуў на старэйшага i застаўся на месцы; рукi яго павiслi ўздоўж цела.

- Ён не вернецца, - сказаў Настаўнiк.

Другi адыходзiў усё далей; дзяўчына заўважыла яго, узмахнула букетам i засмяялася.

- Я мушу даць яму апошнi наказ, - сказаў Настаўнiк. - Я зараз вярнуся, i мы зоймемся эвалюцыяй разумнага Хi. Цяпер ты бачыў яго.

Ён адышоў толькi на некалькi крокаў, як раптам нешта шчоўкнула. Настаўнiк павярнуўся: Першы адчынiў люк астралёта i нырнуў у яго. У наступнае iмгненне паветра над тым месцам стала гусцейшае, здрыганулася, паднялося лёгкае воблачка пылу i - усё знiкла.

Доўгiм позiркам глядзеў Настаўнiк у неба, а калi апусцiў вочы, на паляне нi дзяўчыны, нi Другога ўжо не было.

"Паспяшаўся далей ад гэтых мясцiн i я, - пiша Пасвячоны, - бо заставацца тут далей не было патрэбы. Хаваючыся за кустамi, цягнучы за сабой ужо не патрэбны цяпер транскамунiкатар, я выбраўся туды, дзе стаяла замаскiраваная мая ракетка. I ўжо калi набраў вышыню i iмклiва ляцеў у патрэбным мне напрамку, я ўвесь час нiбы адчуваў на сабе нейчы далёкi ўсёбачны позiрк; у свядомасцi ўзнiкалi цьмяныя вобразы, сэнс якiх быў добры. I я зразумеў, што гэта - Настаўнiк-нобл развiтваецца са мною".

* * *

Да сказанага дадаць няма чаго, акрамя хiба таго, што, паводле чутак, наш Пасвячоны ўступiў з нобламi ў непасрэдны кантакт (праз гэтага Настаўнiка, трэба меркаваць) i ў хуткiм часе мы даведаемся аб вынiках гэтага кантакту.

(adsbygoogle = window.adsbygoogle || []).push({});
1 ... 15 16 17 18 19 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

Откройте для себя мир чтения на siteknig.com - месте, где каждая книга оживает прямо в браузере. Здесь вас уже ждёт произведение Вольдемар Бааль - Плацiнавы абруч (на белорусском языке), относящееся к жанру Научная Фантастика. Никаких регистраций, никаких преград - только вы и история, доступная в полном формате. Наш литературный портал создан для тех, кто любит комфорт: хотите читать с телефона - пожалуйста; предпочитаете ноутбук - идеально! Все книги открываются моментально и представлены полностью, без сокращений и скрытых страниц. Каталог жанров поможет вам быстро найти что-то по настроению: увлекательный роман, динамичное фэнтези, глубокую классику или лёгкое чтение перед сном. Мы ежедневно расширяем библиотеку, добавляя новые произведения, чтобы вам всегда было что открыть "на потом". Сегодня на siteknig.com доступно более 200000 книг - и каждая готова стать вашей новой любимой. Просто выбирайте, открывайте и наслаждайтесь чтением там, где вам удобно.

Комментарии (0)