`
Читать книги » Книги » Фантастика и фэнтези » Научная Фантастика » Сергей Давидович - Замалёўкi (на белорусском языке)

Сергей Давидович - Замалёўкi (на белорусском языке)

1 ... 26 27 28 29 30 ... 42 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

Вось i сёння тое сальца, якое магло з'есцiся даўно, бабуля паклала на стол - ешце, дзеткi, ешце, унучкi! На здароўеца!

Сцiпласць бабулiнага стала i беднасць яе кладоўкi адчулi i яе дзецi. Таксама адчулi не нейкiмi там лiсткамi календара, а сваiмi глыбокiмi гарадскiмi сумкамi, якiя раней, ад'язджаючы з вёскi, ледзь паднiмалi, а ў апошнi час закiдвалi ў багажнiк машыны, як пушынку. Чаго было цяпер без карысцi ездзiць у вёску - толькi бензiн палiць ды слухаць скаргi састарэлай мацi на цяжкасцi лёсу.

Не! Яблык, якi аддаў свой сок, ператвараецца ў макуху, а макуху, як вядома, выкiдваюць вон. I хоць дзецi былi не дужа адукаваныя, але гэта засвоiлi моцна: макуху - вон! Ды, аказваецца, рана плюнулi ў старую студню. Жыццё так рэзка змянiлася, што рубель стаў тысячай, а тысяча зрабiлася горш таго ж рубля. Зразумелi людзi, што галоўная надзея - зямля. Яна, як было заўсёды, - i накормiць, i не падвядзе. Зразумелi гэта i бабулiны не дужа адукаваныя дзецi. "Аджалелi" яны бензiну, ускочылi ў свае машыны i прыскочылi да мацi-бабулi, да мацi-зямелькi. Прыскочылi нават без хлеба, бо чулi, што зямля - кармiцелька. А навошта кармiцельцы хлеб? Раз ёсць зямля - павiнен быць i хлеб!

Многiя гэтак думаюць...

Хутка расхапiлiся танюсенькiя лустачкi сала, апаражнiўся ад бульбы саган, а бабуля нават не прысела - усё тапталася вакол стала i вiнавацiлася:

- Эх, шкада, што куркi не нясуцца пакуль... Выбачайце, мае залаценькiя... I хлеба...

- Так, матка! Хопiць малiцца! - перабiў бабулiн боль старэйшы сын. Даставай бульбу-насенку. Я тым часам падыду да брыгадзiра па каня, i пачнём сеяцца - няма часу слухаць твае байкi.

- Бульбачка ў варыўнi. Я яе i ў мяшэчкi набрала, i прыгатавала, мае залаценькiя, - запэўнiла бабуля i з радасцю дадала: - Яна ўжо i храсточкi пусцiла, будзем хутка маладзенькую есцi...

- Кiнь ты свае храсточкi-мяшочкi! - зноў перабiў яе сын. - Мы тут рашылi так: хопiць нам цягнуць з цябе апошнiя жылы - як-нiяк, ты ж наша матка. Возьмем мы па кавалку зямлi на тваiх сотках i - кожны сам сабе гаспадар. Мы да цябе не лезем, ты - да нас...

- А мае ж вы залаценькiя! - пляснула далонямi бабка. - А навошта ж нам дзялiцца?! Бярыце ўсе мае соткi i...

- Не-е! - ужо са злосцю сказаў сын. - Нам твайго не трэба! Мы пасадзiм СВАЮ бульбу на СВАIХ участках, а ты - на сваiм. Зразумела?

- Поле ж адно, - сумна адзначыла жанчына, - i мы адна сям'я. Што ж, мы барозны будзем лiчыць потым, цi як?

- Не хвалюйся, матачка! - рассмяяўся малодшы сын. - I пра гэта мы падумалi: кожны калкамi абазначыць сваю мяжу. У цябе будзе таксама свая мяжа!

- Ды мне мяжа не трэба, - амаль шэптам прагаварыла старая i ўслых дадала: - А ўрэшце, рабiце, што надумалi... мае залаценькiя...

I "залаценькiя" зрабiлi. Як тыя мурашкi, накiнулiся яны на "свае" надзелы зямлi i гуртам пад жарты i рогат пасадзiлi бульбу...

А бульбачка ж была з храсткамi - нядоўга чакаць маладой...

- Не вешай носа, матка! - супакоiў старэйшы сын. - У наступныя выхадныя, магчыма, i табе пасадзiм бульбу - сёння ж няма часу. Справы!.. Ды i сярэдзiну ломiць...

Цяжка было чуць састарэлай мацi, якая перанесла горы гора, прайшла праз мора пакутаў, выхавала дзяцей, як яны называюць яе "маткай". Слова "мама" - ад Бога, ад самых глыбiнь жыцця, i... чамусьцi гэта слова перасталi выгаварваць вусны яе родных дзяцей. Адцуралiся яны ад самага першага ў сваiм жыццi слова... А не так яшчэ даўно нават нявесткi, зазiраючы ёй у вочы i адначасова - у кубёлак, называлi яе "мамай". Няўжо, каб прагучала слова "мама", пад яго трэба класцi кавалак сала цi каўбасу?..

Пакуль гэтая гаркота апякала сэрца старой жанчыны, селi ў машыны дзецi з унукамi, i толькi пыл з-пад колаў шугануў у бабулiны памакрэлыя вочы.

Доўга i нерухома стаяла яна ля мяжы, якая аддзялiла ад яе дзяцей, якая балючай ранай пралягла па сэрцы...

У КОЖНАГА - СВАЁ

Споўнiлася часопiсу "Полымя" цi то семдзесят, цi то семдзесят пяць гадоў, не памятаю. Сяргей Законнiкаў, галоўны рэдактар часопiса, запрасiў i мяне:

- Будзе сцiпла, але пасядзiм, пагутарым, па чарцы кульнём...

Падвялi "палымянцы" свае вынiкi, пагаварылi аб справе, абмеркавалi планы, i перайшлi мы да "неафiцыйнай" часткi.

У невялiчкiм пакойчыку паставiлi адзiн да аднаго два сталы, "заабрусiлi" iх паперай i на гэтую ж паперу расклалi бутэрброды - тоненька парэзанае сала, пакладзенае на лустачкi хлеба, i нейкая каўбаса. Тут жа - распалавiненыя яблыкi i, канешне ж, гарэлка. Як той казаў, вяселле справiць можна.

Было нас прыкладна чалавек з пятнаццаць, i сярод iншых - Iван Шамякiн i Нiл Гiлевiч.

Налiлi па чарцы i, пасля кароткага тосту - глыкнулi. Паласкавела! Ядзiм сала з хлебам, грызём яблычкi.

Законнiкаў, будучы гаспадаром, i кажа:

- Выбачайце, што гэтак сцiпла, без талерак i вiдэльцаў...

- Нiчога! Нiчога! - загаманiлi ўсе. - Няхай сабе так, ды каб часцей было!

Тут адна са знакамiтасцяў гiстарычна-павучальна зазначае:

- Ведаеце, сябры! А пасля ж вайны вось гэтак i было - клалi сала на хлеб, бралi рукамi i елi. Якiя там талеркi ды вiдэльцы!..

Душу маю, пасля ягоных "скаргаў", запоўнiла цемра пасляваенных успамiнаў... О-о, каб нам тады, у першыя пасляваенныя гады, ды з'есцi кавалачак сальца! Цi хоць бы скарыначку хлеба!

Што ж, кожнаму дасталося сваё...

ЗАСЛУЖЫЎ - СПАЖЫВАЙ!

Чым можна ўзнагародзiць чалавека за сумленную працу?

Пералiчвайце ўзнагароды хоць да заканчэння вякоў, а адной узнагароды ўсё ж не назавеце. Не дадумаецеся!

Што тыя грошы! Што тыя рэчы! Што тыя паперы з партрэтам самага чалавечнага чалавека! Дробязi!

Ёсць такi падарунак, унiкальны, адзiны ў свеце, якi атрымаў мой тата i якi сёння захоўваецца ў мяне.

Перад тым як падысцi да таямнiчай узнагароды, зраблю невялiчкi ўступчык.

Вядома, што калгаснiкам за працу не плацiлi пенсiю. Не плацiлi, i ўсё тут. Не плацiлi пенсiю i маiм бацькам - такая была ў нас дзяржава.

I вось калi бацькоў, спрацаваных i хворых, забраў у Менск да сябе брат Косцiк i ягонай зарплаты не хапала нават на яду, тата пайшоў шукаць сабе работу. Ён яе i знайшоў - уладкаваўся вартаўнiком на заводзе "Прамбурвод".

Тата, як i ўсё сваё папярэдняе жыццё, аднёсся да новых абавязкаў сумленна, з адказнасцю. Ён нiколi не спазняўся на працу, не пiў, пiльна ахоўваў тэрыторыю завода, усе пабудовы i жалязякi.

Другiя вартаўнiкi маглi i напiцца, i спалi на прахадной да ранiцы, пакуль iх не будзiлi рабочыя, а тата старанна выконваў свае абавязкi.

I вось начальства заўважыла "перадавiка" i вырашыла ўзнагародзiць чалавека, каб той адчуў шчырасць i шчодрасць кiраўнiцтва. Прымай, чалавеча, падарунак, спажывай! Калi ўжо калгас цябе абрабаваў, дык тут сталiчная шарага ўсё кампенсуе i маральна, i матэрыяльна!

Паслалi тату ў фотастудыю, каб ён сфатаграфаваўся i прынёс у прафком фотакартку.

Тата зноў жа добрасумленна выканаў загад начальства, прынёс згаданую фотакартку ў прафком, спадзеючыся, што яе будуць чапляць на нейкую Дошку пашаны. Гэта ж быў тады сацыялiстычны гонар - ледзь не Нобелеўская прэмiя.

(adsbygoogle = window.adsbygoogle || []).push({});
1 ... 26 27 28 29 30 ... 42 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

Откройте для себя мир чтения на siteknig.com - месте, где каждая книга оживает прямо в браузере. Здесь вас уже ждёт произведение Сергей Давидович - Замалёўкi (на белорусском языке), относящееся к жанру Научная Фантастика. Никаких регистраций, никаких преград - только вы и история, доступная в полном формате. Наш литературный портал создан для тех, кто любит комфорт: хотите читать с телефона - пожалуйста; предпочитаете ноутбук - идеально! Все книги открываются моментально и представлены полностью, без сокращений и скрытых страниц. Каталог жанров поможет вам быстро найти что-то по настроению: увлекательный роман, динамичное фэнтези, глубокую классику или лёгкое чтение перед сном. Мы ежедневно расширяем библиотеку, добавляя новые произведения, чтобы вам всегда было что открыть "на потом". Сегодня на siteknig.com доступно более 200000 книг - и каждая готова стать вашей новой любимой. Просто выбирайте, открывайте и наслаждайтесь чтением там, где вам удобно.

Комментарии (0)