К Акула - Змагарныя дарогi (на белорусском языке)
- Ага, то пан з чацьвёртае роты, пане кохасю, - аглядаючы Сымона, гаварыў львавяк, - дасканала, вельмi прыемна. А пан даўно складаў заяву ў школу?
- Зусiм не складаў.
- Як? Дык што-ж пан, пане кохасю, тут робiце?
- Загадам накiравалi.
- Як, як? Загадам? Што пан кажа, пане кохасю? Банальнае гэта ўсё, банальнае, кажу пану. Як то маглi пана загадам от так проста...
Сымон нiчога ня бачыў у тым банальнага. Кiршнэр асаблiва любiў тое слоўца й часта, дзе трэба й ня трэба, iм карыстаўся.
- А пан адкуль, пане кохасю?
- Зь Вiленшчыны.
- Знаў я, знаў, пане калега, многа палякаў зь Вiленшчыны. Яны так павольна й сьпеўна размаўляюць. Характэрнае гэта сьпеўнае вымаўляньне й расьцягваньне мовы для палякаў зь Вiленшчыны, пане кохасю...
- Я не паляк...
- Не?
- Беларус.
- Бялорусiн, пан повяда? Банальнае то, банальнае...
- Што-ж у тым банальнага?
- То значыць - я хацеў сказаць, што вельмi ладнае то ўсё, што пан бялорусiн. Спатыкаў я многа бялорусiнаў у польскiм войску. Ёсьць i ў нашай роце, меў знаёмых i ў iншых адзьдзелах. Там, на Вiленшчыне, мусiць, многа было бялорусiнаў?
- Бальшыня.
- Як то бальшыня? Не разумею, пане калега.
- Больш, чымся палякаў.
- Так? Цяжка верыць, пане кохасю. Польская статыстыка з 1931-га году запэўнiвала нас, што там больш як семдзесят пяць працэнтаў палякаў. Чаму-ж тады вы кажаце, што бальшыня бялорусiнаў, пане калега?
- Польская статыстыка, апрача шматлiкiх праваслаўных, падала палякамi ўсiх нашых каталiкоў. Яна далёка разьмiнулася з праўдай.
- Co pan powiada, panie kochasiu... Jak Boga kocham, nie wiedzialem tego, nie wiedzialem. Pikantny z pana typ, panie kolego. Тwierdzi pan, zе nа Wilenszczynie Вialorusinow wiekszosc i ze раnа rozkazem na podchorazowke wystael... Нm... Ваnalne to wszystko, banalne conajmniej, panie kolego...*
* Што вы гаворыце, пане кохасю... Магу пабажыцца, я гэтага ня ведаў, ня ведаў. Пiкантны вы тып, пане калега. Вы кажаце, што на Вiленшчыне беларусаў большасьць. I што на ваш загад сталi ўсе пад сьцягам... Гм... Банальна, гэта ўсё банальна, пане калега... (польск.)
Кiршнэр малоў бесьперапынна, быццам тыя сялянскiя жорны, й цмокаў ад зьдзiўленьня шырокiмi вуснамi там, дзе ня было чаму дзiвiцца. Сымону гэты палячок выдаўся сапраўды "банальным", калi ўжыць ягонае-ж любiмае слоўца. Сам стаўляў сабе пытаньнi, быццам накiраваныя да субяседнiка, i тут-жа зараз сам стараўся на iх адказаць.
У пераходным абозе каля Форлi чакалi цэлы наступны дзень. Прыехала больш кандыдатаў у школу, перадусiм - уланаў з кавалерыйскiх палкоў. Трое зьявiлiся з дванаццатага палка Ўланаў Малапольскiх, пару чалавек зь нейкага Палка Швалежэраў, пару яшчэ аднекуль. На Спарыша й Кiршнэра як пехацiнцаў глядзелi яны неяк звысоку, з той ужо даўно прынятай i традыцыйнай у iхных адзьдзелах пагардай да пяхоты, да "шэрага пехура", як маўлялi. Кiршнэр са сваёй хуткай разнамоўнасьцю i аж залiшняй балбатлiвасьцю хутка праламаў лёд i ўсiх амаль парабiў сваiмi "калегамi". Сымон, як i заўсёды, больш прыглядаўся й прыслухоўваўся ды трымаўся збоку.
IV
Кандыдатаў заладавалi ў кузаў трохтоннага "бэдфорда", яны ўселiся на бочных лаўках, а пасярод разьмясьцiлi свае клункi. Самы найстарэйшы, чэрствы з выгляду капрал быў вызначаны камандзерам групы. Кузаў, накрыты сьпераду й зьверху плахтай, адкрылi каля кабiны, каб вецер разганяў духату ўсярэдзiне. Дарога мела быць доўгая.
Стары сiваваты шафёр быў надта спрактыкаваны ў сваiм рамястве й гнаў машыну найменш па дзевяноста кiлямэтраў у гадзiну. Перад вачыма хутка прасоўвалася панарама прыгожай, вясной прыбранай краiны. Мiнулi званую залатой i славутую колiшняй вольнасьцю для мастакоў Фларэнцыю, даўгi й старажытны мост на Арно. Асфальтавая стужка шашы круцiлася й вiлася вужакаю мiж зялёных вiнаградных i садовых узбоччаў ды парыжэлых шчытоў Апенiнаў.
Пад'яжджаючы да Арэццо, увязьлi ў вялiкiм натоўпе на вулiцы. Надрываўся гудок аўтамашыны, стараючыся зрабiць канал у людзкой масе. Сьвяткавалi тут канец вайны ў Iталii. Людзi махалi рукамi й усьмiхалiся жаўнерам. На шэрых мурах будынкаў чырванелiся напiсаныя рукамi палiтычных агiтатараў клiчы. Цiкава, цi дзе ў iншай краiне Еўропы было пасьля вайны выкарыстана на пэцканьне розных клiчаў на мурах столькi чырвонай фарбы, як у Iталii.
- Глядзi, глядзiце! - паказаў на вялiкую сьцяну адзiн з уланаў. "Няхай жыве Ленiн!" - гаварылi вялiкiя чырвоныя лiтары, а побач цэлы мур цьвiў сярпамi й молатамi.
- Вось-жа й дурны макароньнiк! Навет не парупiўся даведацца, што камунiстычны прарок ужо даўно здох!
У натоўпе, акрамя нацыянальных iтальянскiх сьцягоў, лапаталi ў лёгкiм ветры й чырвоныя, бальшавiцкiя, зь сярпамi й молатамi.
- Паглядзiш на гэту цёмную масу й часта маеш уражаньне, што ў Расеi знаходзiшся. Калi-б не запярэчваў гэтаму краявiд i людзi...
- Пры такой галiце няма й дзiва. Зрэшты, ад фашызму Мусалiнi да камунiзму мосьцiк вялiкi будаваць ня трэба.
- Цiкава, цi заходнiя хаўруснiкi зьвярнулi на гэта ўвагу.
- Хто як хто, а Сталiн-то ўжо, напэўна, пра iх не забыўся.
- Скурчыя сыны, макароньнiкi праклятыя!
Наогул агульнай гутаркi было мала. Перашкаджаў гэтаму хуткi рух i гул машыны. Мясьцiнамi, дзе асфальтавая дарога была пашкоджаная й засыпаная жвiрам, аўтамабiль уздымаў за сабою вялiкi слуп пылу, што густа асядаў на прыдарожную зелень цi шэрыя будынкi. Дарога паўколам абагнула слаўнае ў гiсторыi з Ганiбалавай перамогi над рымлянамi Тразiменскае возера й праз Пэруджу, Асiж i Тэрнi зноў павярнула на поўдзень. У меру прыблiжэньня да Вечнага Гораду рух на шашы павялiчваўся. Найбольш было вайсковых транспартаў, часта мiналi цывiльныя iтальянскiя аўтобусы, а ўжо зусiм рэдка траплялiся прыватныя аўтамашыны.
На захадзе сонца Рым усьмiхнуўся вежамi сьвятыняў i сьветла-шэрымi камянiцамi. Быццам збор цацак са сьветлай слановай косьцi, раськiнуўся ён у далiне, перарэзаны вужакай Тыбру. Велiчны купал ватыканскай сьвятынi, быццам той паважны й ганаровы гаспадар, паглядаў з цэнтру на тое вялiкае скупленьне сьвятыняў, палацаў, руiнаў, а па бакох места - высокiх жыльлёвых будынкаў. Воддаль сонца песьцiла млявы шэра-блакiтны зарыс Апэнiнаў.
Цi прычынай старажытнасьць i слава Вечнага Гораду, цi тое, што "ўсе дарогi ў Рым вядуць" - нейкiм урачыстым i нявызначаным уздымам жыве чалавек, мiнаючы старажытную браму гораду. Зацiкаўлены намагаецца адшукаць утоены зьмест i адпячатак гiсторыi ў кожным сустрэнутым аб'екце, дагледзець у кожным камянi сэнс колiшняй магутнасьцi - у застылых суровых поглядах помнiкаў, у даламiтах i мармуры, адцыфраваць мiнулае ў зьедзеных часам i адноўленых старажытных сьвятынях. Воддаль налева высiцца Калiзей, й на шырокай плошчы талопiцца дзесь удаль вялiкi помнiк Вiктару Эмануэлю. Над фантанам застыў у каменi Нэптун, а на iншай плошчы сурова пазiрае бронзавы Марк Аўрэлiй. Таўкуцца па тратуарах грамады iтальянцаў, часта мiж цывiльных зелянiцца вайсковая вопратка. Вулiца бяжыць уздоўж Тыбра. За ракой адкрываюцца воку шырокiя брамы й вялiчэзны пляц Ватыкану. Толькi цяпер, прыгледзеўшыся зьблiзу, падарожны ўяўляе памеры сьвятынi Пятра й сталiцы каталiцкага сьвету. Сонца залоцiць круглы купал сьвятынi, i ўжо ў засенi ягонага ценю хаваюцца фiгуры апосталаў над высокiмi калёнамi.
(adsbygoogle = window.adsbygoogle || []).push({});Откройте для себя мир чтения на siteknig.com - месте, где каждая книга оживает прямо в браузере. Здесь вас уже ждёт произведение К Акула - Змагарныя дарогi (на белорусском языке), относящееся к жанру Биографии и Мемуары. Никаких регистраций, никаких преград - только вы и история, доступная в полном формате. Наш литературный портал создан для тех, кто любит комфорт: хотите читать с телефона - пожалуйста; предпочитаете ноутбук - идеально! Все книги открываются моментально и представлены полностью, без сокращений и скрытых страниц. Каталог жанров поможет вам быстро найти что-то по настроению: увлекательный роман, динамичное фэнтези, глубокую классику или лёгкое чтение перед сном. Мы ежедневно расширяем библиотеку, добавляя новые произведения, чтобы вам всегда было что открыть "на потом". Сегодня на siteknig.com доступно более 200000 книг - и каждая готова стать вашей новой любимой. Просто выбирайте, открывайте и наслаждайтесь чтением там, где вам удобно.


