`
Читать книги » Книги » Проза » Разное » Богумил Грабал - Танцавальныя гадзiны для старэйшых i спрактыкаваных (на белорусском языке)

Богумил Грабал - Танцавальныя гадзiны для старэйшых i спрактыкаваных (на белорусском языке)

Перейти на страницу:

Сонца заходзiла, а панна Камiла стаяла на драбiне, ела чарэшнi i ўсьмiхалася старому ўнiзе, якi кожны дзень прыносiў ёй ружы, нарваныя ў чужых садох, якi абяцае ёй, як паляцяць яны разам у Вену i Будапэшт, i ён пакажа ёй усе тыя месцы, дзе ён бываў за Аўстрыi, як паедуць яны разам хуткiм цягнiком у Прасьцеева паглядзець на тую вялiзную чорную грабнiцу дворскага пастаўнiка Вайнлiха, у якога ён працаваў, як паедуць на аўтамабiлi ў Кокары, дзе ён пакажа ёй родны дом славутага Рымскага, якi не баяўся нiчога на сьвеце i такiм чынам уварваўся ў Божае каралеўства, глядзела i ўсьмiхалася старому, зь якiм ягоная сям'я мае клопат, бо ён ня мыецца, нават каб хоць трошкi апаласнуцца, i як толькi пачынаецца дождж, адразу даюць яму бiдон i пасылаюць у другi канец гораду па малако, якi ўжо не адрозьнiвае часу i кладзецца спаць адзеты, якi i цяпер у гэтай сьпякоце носiць трое нагавiц на цёплых споднiках, нанiзе зусiм абтрапаных, так што выглядае як тыя пухнатыя вуркатлiвыя галубы, якi ходзiць у заляпаных гразьзю чаравiках, да якiх заўсёды нацягвае адну шкарпэтку на другую так спрытна, што не прасьвечваюцца дзiркi, пра якога сям'я гаварыць, што ён бываў страшэнна нясьмелы, а нават палахлiвы, нейкi час зусiм непрылюдны, зь якога жанчыны толькi насьмiхалiся, але якi поўны да iх шляхотных пачуцьцяў i мiлы ў кампанii, што так як стаяла на драбiне ў заходным сонцы, а за ёй блiшчала рака, па якой жанчына ў чырвонай апратцы везла на пароме капiцу сена, што тая панна раптам узрадавалася добрай думцы, якая яе неспадзявана ўразiла, i сыходзiла долу, ступаючы па папярэчынах адной нагой за другою, ажно апынулася ў шортках сярод шасьцi кашоў чарэшняў, якiя нарвала надвячоркам, падыйшла да буды, узяла вядзерца, адсунула века студнi i выцягнула на круку поўнае вядзерца сьвежай вады, а потым падняла рукi, выцягнула блюзку апырсканую чарэшневым сокам, расшпiлiла гузiк у шортках i блюзка пайшла ўверх, а шорткi ўнiз, закруцiлася i выступiла з апратак i так голая пайшла i на палянцы ў засенi яблыняў уся ўмывалася, а стары, якi ўвесь надвячорак апавядаў, цяпер сядзеў як працяты маланкай, абхапiўшы сагнутае калена даланямi, i глядзеў паўзь яе, зьнямелы, насьцярожаны i тактоўны, пакуль яна дарыла яму тое, што толькi жанчына можа падараваць мужчыну, мыючыся ў поцемках для ягоных захопленых вачэй...

Перейти на страницу:

Откройте для себя мир чтения на siteknig.com - месте, где каждая книга оживает прямо в браузере. Здесь вас уже ждёт произведение Богумил Грабал - Танцавальныя гадзiны для старэйшых i спрактыкаваных (на белорусском языке), относящееся к жанру Разное. Никаких регистраций, никаких преград - только вы и история, доступная в полном формате. Наш литературный портал создан для тех, кто любит комфорт: хотите читать с телефона - пожалуйста; предпочитаете ноутбук - идеально! Все книги открываются моментально и представлены полностью, без сокращений и скрытых страниц. Каталог жанров поможет вам быстро найти что-то по настроению: увлекательный роман, динамичное фэнтези, глубокую классику или лёгкое чтение перед сном. Мы ежедневно расширяем библиотеку, добавляя новые произведения, чтобы вам всегда было что открыть "на потом". Сегодня на siteknig.com доступно более 200000 книг - и каждая готова стать вашей новой любимой. Просто выбирайте, открывайте и наслаждайтесь чтением там, где вам удобно.

Комментарии (0)