`
Читать книги » Книги » Проза » Разное » Генрих Белль - Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке)

Генрих Белль - Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке)

1 ... 23 24 25 26 27 ... 61 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

* Апякун i суддзя царкоўнай архiтэктуры (лац.).

Мэйзер паслужлiва падсунуў спод другому члену журы - каньяк для Кроля, жыццярадаснага, з тварам колеру чырвонага вiна курца цыгараў, мясажэра; нягледзячы на ўзрост, ён быў хударлявы - гэты нязменны рэстаўратар сабора Святога Севярына: галубiны памёт, пара ад лакаматываў, атручаныя хiмiкатамi хмары з боку ўсходнiх i рэдкiя вiльготныя вятры з боку заходнiх прадмесцяў; паўднёвае сонца, паўночныя халады, усе iндустрыяльныя i ўсе натуральныя ўплывы на клiмат гарантавалi яму i яго наступнiкам працу з пасадаю да канца жыцця; яму было сорак пяць, i, гэткiм чынам, у яго заставалася яшчэ дваццаць год на забавы, якiя ён па-сапраўднаму любiў, - на выпiўкi, цыгары, на коней i дзяўчат таго асаблiвага гатунку, якiя сустракаюцца паблiзу стайняў, пад час паляванняў на лiсаў - амазонкi з развiтымi цяглiцамi i мужчынскiм пахам. Я добра вывучаў сваiх працiўнiкаў; Кроль хаваў сваю абсалютную абыякавасць да праблем архiтэктуры за вытанчанай, амаль усходняй ветлiвасцю, якую ён падгледзеў у бiскупаў i пераняў ад iх; рухi Кроля iдэальна адпавядалi ўрачыстасцям адкрыцця помнiкаў; ён ведаў таксама некалькi вельмi добрых показак, якiя ўвесь час расказваў у пэўнай паслядоўнасцi; маючы дваццаць два гады, Кроль вывучыў на памяць "Падручнiк архiтэктуры" Хандке i ўжо тады вырашыў да канца жыцця выцягваць карысць з гэтага высiлку: заўсёды, калi наспявала пiльная патрэба ўжыць архiтэктурныя тэрмiны, ён цытаваў "неўмiручага Хандке"; на пасяджэннях журы Кроль бессаромна агiтаваў за праект, аўтар якога абяцаў яму найбольшы хабар, а калi бачыў, што ў праекта няма нiякiх шанцаў на перамогу, iмгненна мяняў сваю пазiцыю на карысць фаварыта з тае прычыны, што любiў казаць "падтрымлiваю" i не любiў - "не падтрымлiваю", бо казаць "падтрымлiваю" карацей, а, па-за тым, для вымаўлення часцiцы "не" выплывае самая галоўная загана - яго не вымавiш толькi адным языком ды зубамi, а трэба падключыць яшчэ i нос; да таго ж тут патрэбны яшчэ i рашучы выраз твару, мiж тым як, даючы станоўчы адказ, яго мець зусiм не трэба. Кроль таксама ўздыхнуў, страсянуў галавою i, абмiнаючы траiх пакрыўджаных, паклыпаў у iншы кут галерэi, да назарэцянаў.

Нейкую хвiлю ў светлым чатырохкутнiку дзвярэй быў вiдзён толькi стол, накрыты зялёным сукном, графiн з вадою, папяльнiчка, клубы блакiтнага дыму ад Кролевай цыгары; а ўнутры - цiша, не чуваць нават шэпту; у паветры вiселi выракi смерцi; нараджалася вечная варожасць; для Губрыха гэтая гульня магла мець сваiм вынiкам пашану альбо ганьбу; нiбы зацяты пяцiкласнiк, ён пакляўся сабе не дапусцiць, каб калi-небудзь яго напаткала ганьба, гэтая гульня магла мець вынiкам тую страшэнную прынiжанасць, якая б вынiкала з прызнання свайго пройгрышу перад архiбiскупам. "Ну, дык дзе Ваш труп, Губрых?" - спытаецца схiльная да гумару Яго прывялебнасць; для Кроля iшла гульня за вiлу на возеры Кома, якую яму абяцаў Брэмокель.

Сярод служак пачулiся шэпты: Мэйзер, сыкнуўшы, супакоiў iх. У дзвярах залы з'явiўся Швэбрынгер; ён быў малога росту, дробны; ён не проста лiчыўся непадкупным, але i сапраўды быў такi; насiў патрапаныя брыджы, зацыраваныя панчохi; галава ў яго была абстрыжаная дагала i мела чарнаватае адценне; у вачах-разынках таiлася ўсмешка; Швэбрынгер прадстаўляў грошы, кiраваў фундацыяй, створанай нацыяй; ён быў прадстаўнiком прамыслоўцаў i караля, але таксама i малодшага экспедыента, якi ўнёс дзесяць марак, i старую бабульку, што ахвяравала трыццаць пфенiгаў; Швэбрынгер меў адкрываць банкаўскiя рахункi, выпiсваць чэкi, кантраляваць рахункi, з кiславатай мiнаю прымаць задаткi; ён быў выхрыстам, яго патаемнай архiтэктурнай прыхiльнасцю было барока; даспадобы яму былi анёлы, што ляцяць у паветры, залачоныя крэслы ў ганаровых касцельных ложах, велiчныя амбоны, белыя лакiраваныя казальнiцы; ён любiў пах кадзiла, харавыя спевы хлопчыкаў. Швэбрынгер быў моцай: банкаўскiя кансорцыумы падпарадкоўвалiся яму, нiбы шлагбаўмы машынiсту; ён уплываў на курсы грашовых адзiнак, даваў загады сталёвым гутам; са сваiмi цвёрдымi цёмнымi вачамi-разынкамi ён выглядаў так, нiбыта iм ужо былi без усякага вынiку выпрабаваныя ўсе даступныя яму аблягчальныя сродкi, i ён чакаў, калi будзе вынайдзены напраўду эфектыўны сродак: Швэбрынгер узяў кiлiшак, не паклаўшы на спод грошай "на чай"; усяго за два крокi ад мяне стаяў ён, у сваiх брыджах i зацыраваных панчохах, падобны да прафесiйнага велагоншчыка, што выбыў з гонкi; раптам ён паглядзеў на мяне, усмiхнуўся, адставiў парожнi кiлiшак i адышоў у кут нiдэрландцаў, дзе яшчэ раней знiк Губрых; i Швэбрынгер не абдарыў пакрыўджаных нiводным словам.

З канферэнц-залы быў чуцён шэпт: вiдавочна, гэта абат размаўляў з Гральдуке; вiдны былi толькi зялёны стол, папяльнiчка, графiн з вадою; пакаранне смерцю было адкладзена; у паветры луналi спрэчкi: здавалася, што ў судзейскай калегii ўсё яшчэ не было поўнай згоды.

Вось паявiўся Гральдуке, узяў два кiлiшкi з Мэйзеравага спода, нейкую хвiлю стаяў, вагаючыся, i паглядаў у бок Кроля; ён быў высокi, меў салiдныя памеры i больш прыстойнасцi, чым пра гэта можна было меркаваць па яго падпухлых вачах; Гральдуке быў прадстаўнiком закона, назiраў за юрыдычнай правамоцнасцю галасавання, вёў пратакол. Гральдуке сам ледзьве не стаў манахам: два гады запар спяваў у грэгарыянскiм хоры, якi i цяпер любiў; потым ён вярнуўся ў свецкае жыццё, каб ажанiцца з вельмi пекнай дзяўчынаю, з якою ён даў жыццё пяцi вельмi пекным дочкам; цяпер ён, будучы обер-прэзiдэнтам, кiраваў зямлёю; дзякуючы яму, зямельныя надзелы аддавалiся фундацыям, пасля напружанай працы ад заблытаных кадастраў вызвалялiся палеткi, лугi i лясы; ён апрацоўваў упартых старастаў i бургамiстраў, скасаваў правы на рыбалоўства ў кволых сажалках, установы, дзе закладалася нерухомасць, выкупляў за срэбра, супакойваў банкi i страхавыя кампанii.

Усе паволi вярталiся ў канферэнц-залу; абат махнуў вузкай даланёю Мэйзеру, якi тут жа знiк на паўхвiлiны, потым паявiўся зноў i гучна абвясцiў на ўсю галерэю: "Мне даручана паведамiць членам журы, што перапынак скончаны". Першы вярнуўся з кута назарэцянаў Кроль, на яго твары можна было прачытаць "за"; Швэбрынгер выйшаў, адзiн, з кута нiдэрландцаў i хутка прайшоў у залу; Губрых, апошнi, са спалатнелым тварам, смяртэльна абражаны, прайшоў паўз трох пакрыўджаных, трасучы галавою; Мэйзер зачынiў за iм дзверы, зiрнуў на свой спод, на дзевяць парожнiх кiлiшкаў, пагардлiва пазвякаў нешматлiкiмi манетамi "на чай"; я падышоў да яго i кiнуў на спод талер: ён упаў звонка i цвёрда; тры пакрыўджаныя спуджана паднялi галовы; Мэйзер скрывiў вусны ва ўсмешцы, на знак удзячнасцi падняў руку да шапачкi i шапнуў: "Гэта ж трэба, ты - усяго толькi сын крыху глузданутага рэгента!"

Даўно ўжо з вулiцы не было чуваць бразгатання каламажак: "Травiята" пачалася; нерухома ў дзвюх шарэнгах стаялi служкi, памiж рымскiх легiянераў i матронаў, памiж рэшткаў калон былых святыняў; гоман, нiбы гарачая хваля, уварваўся ў халодны вечар; людзi з прэсы пераадолелi супрацiўленне першага служкi, вось ужо i другi бязрадна падняў рукi, а трэцi пазiраў на Мэйзера, якi, сыкаючы, усталёўваў цiшу; маладзенькi журналiст, працiснуўшыся паўз Мэйзера, падбег да мяне, выцер нос рукавом i цiха сказаў мне: "Упэўненая перамога - за Вамi". Крыху ў глыбi памяшкання ўжо чакалi два шаноўныя рэдактары-нарысiсты, у чорных капелюшах, з бародамi, выпетраныя пафасам натхнёных радкоў; яны трымалi на патрэбнай адлегласцi менш шаноўную публiку - дзяўчыну ў акулярах, хударлявага сацыялiста; да тае хвiлi, пакуль адчынiлiся дзверы i абат, задыхаўшыся, шпарка, нiбы маленькi хлапчук, падбег да мяне, абняў, i я пачуў голас, якi крычаў: "Фэмель! Фэмель!"

Гоман быў ужо чуцён аж наверсе; праз дзесяць хвiлiн пасля таго, як перастала дрыжаць падаконне, работнiцы з усмешкамi выходзiлi з брамы, несучы сваю годную пачуццёвасць у вольны ад працы вечар; то быў адзiн з тых восеньскiх вечароў, калi трава пад мурам асаблiва пахкая; Грэцу не ўдалося сёння прадаць свайго дзiка, на рыле якога застыгла пацямнелая кроў; у зменнай раме была вiдна тэраса на процiлеглым даху: белы стол, зялёная драўляная лаўка, альтанка са стомленай квеценню настурцый; цi Ёзэфавы дзецi i дзецi Рут калi-небудзь будуць прагульвацца там, па тэрасе, чытаць "Падступнасць i каханне"; цi бачыў ён там калi Роберта? Hе, нiколi: Роберт сядзеў у сваiм пакоi, трэнiраваўся ў садзе; тэрасы былi занадта малыя, каб магчы там займацца яго вiдамi спорту: лаптою i бегам на сто метраў.

Я заўсёды трохi яго баяўся, чакаў ад яго чагосьцi нязвыклага, не здзiвiўся нават, калi той хлопец з апушчанымi плячыма наклаў на яго секвестр; каб я толькi ведаў, як звалi таго, другога, якi кiдаў у нашую паштовую скрынку маленькiя цыдулкi з весткамi ад Роберта; я так i не даведаўся пра гэта; i Ёганна нiчога не здолела выцягнуць з Фрэшэра; гэтаму хлопцу належыць помнiк, якi вы захочаце паставiць мне; я не наважыўся тады паказаць на дзверы Нэтлiнгеру i забаранiць гэтаму Вакеры заходзiць у Отаў пакой; гэта яны прынеслi бычынае прычасце ў мой дом, ператварылi хлопца, якога я так любiў, у нейкага чужанiцу... майго маленькага хлопчыка, якога я браў з сабою на будоўлю, на рыштаваннi. Таксi? Таксi? Цi гэта было таксi з 1936 года, на якiм мы з Ёганнай ехалi ў "Якар", у Верхнi Порт? Цi, можа, таксi з 1942 года, на якiм я вёз яе ў Дэнклiнген, у псiхiятрычную лякарню? Альбо таксi з 1956 года, на якiм мы з Ёзэфам паехалi ў Кiслiнген; я хацеў паказаць яму будоўлю, дзе ён, мой унук, сын Роберта i Эдыт, павiнен быў заняць маё месца; абацтва разбуранае, груда камення, пылу i друзу; Брэмокель, Грумпэтэр i Волерзайн, напэўна б, трыумфавалi, убачыўшы гэта; а я не трыумфаваў, убачыўшы ў 1945 годзе ўпершыню гэтыя груды руiнаў; у задуменнi я абышоў iх, пэўна, спакайнейшы, чым яны маглi ад мяне чакаць; цi яны чакалi ад мяне слёз, абурэння?

1 ... 23 24 25 26 27 ... 61 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

Откройте для себя мир чтения на siteknig.com - месте, где каждая книга оживает прямо в браузере. Здесь вас уже ждёт произведение Генрих Белль - Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке), относящееся к жанру Разное. Никаких регистраций, никаких преград - только вы и история, доступная в полном формате. Наш литературный портал создан для тех, кто любит комфорт: хотите читать с телефона - пожалуйста; предпочитаете ноутбук - идеально! Все книги открываются моментально и представлены полностью, без сокращений и скрытых страниц. Каталог жанров поможет вам быстро найти что-то по настроению: увлекательный роман, динамичное фэнтези, глубокую классику или лёгкое чтение перед сном. Мы ежедневно расширяем библиотеку, добавляя новые произведения, чтобы вам всегда было что открыть "на потом". Сегодня на siteknig.com доступно более 200000 книг - и каждая готова стать вашей новой любимой. Просто выбирайте, открывайте и наслаждайтесь чтением там, где вам удобно.

Комментарии (0)