`
Читать книги » Книги » Разная литература » Прочее » Кацярына Мядзведзева - Спадарыня Трынога

Кацярына Мядзведзева - Спадарыня Трынога

1 2 3 4 5 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

— Ты яе бачыў?

— Як цябе зараз, і нават бліжэй, — кіўнуў Пастух. Руды сабака ля яго ног скаліў зубы, нібы смяяўся. Грэну раптам успомніліся нядобрыя чуткі, што хадзілі пра гэтага чалавека. «Ён Пастух, а не Паляўнічы», — так казала Блерта, добра, але дзе яго статак? Каго, скажыце, калі ласка, ён пасвіць?

— Вось такіх дурняў, як вы з Блертай, і пасу, — сказаў Пастух і ўсміхнуўся, паказваючы дробныя вострыя зубы. — Думаеш, вы першыя з’явіліся спадарыню Трыногу праведаць? Дзеці, сапраўдныя дзеці. Лезеце, куды не просяць, шукаеце, чаго няма. Маці прыспіць дзіцё ці ў студню выпусціць, а вінаватая, канешне, Трынога. Як быццам тыя, у каго дзве нагі, зло чыніць не здольны.

— Невінаватыя не хаваюцца, — перабіў яго Грэн.

— А ты не хаваўся б, будзь у цябе хвост? — развесяліўся Пастух. — Нашы гараджане і гарбатых ды кульгавых не надта прывячаюць. А тут трэцяя нага. Няйначай,ад нячысціка. Дзевак колькі ў балоце ледзь не патанула, і ўсе туды ж, да яе, за вядзьмарствам, за шчасцем і каханнем. Ды калі б Трынога тут і была, то хіба б шчасцем гандлявала? Толькі бядой. Блерта адна гэта зразумела. А не знайшла нікога — у багну памкнулася, ледзь паспеў.

— Куды пайшла Блерта? Мне трэба яе дагнаць і растлумачыць.

— Яна ведае, Грэн. Ці лепш клікаць цябе сапраўдным імем? — Пастух падміргнуў. — Мне давялося сказаць ёй праўду пра цябе, зняць камень з ейнай душы.

— І што яна? — ціха прагаварыў Грэн. — Зненавідзела мяне?

— Блерта не ўмее ненавідзець, — пакруціў галавой Пастух. — Не з таго цеста. Ідзі і адшукай яе, і адвядзі як мага далей адсюль. Яна добрая дзяўчынка, Грэн, і час ужо ёй стаць шчаслівай.

***

Пастух глядзеў Грэну наўздагон. Бач ты, дурненькія, дзе Трыногу шукаць на­думала Ды яна на балота ні нагой, волкасці не любіць. Яе логава ў горадзе, і ён будзе абыходзіць хату за хатай, вышукваючы, вынюхваючы. Рана ці позна яна памыліцца, выдасць сябе. І тады ён заб’е гадзіну, калі яна таго заслугоўвае, калі хоць частка плётак пра яе — праўда.

Ён дакурыў, свіснуў сабаку і пакрочыў па балоце, туды, да безабароннага мястэчка, дзе ніклі ў кветніках залатыя шары, блішчала на каменьчыках ранішняя раса, дзе ў падмосці, за збанкамі з паштэтам, з’явілася першая трэшчынка на цьмяным шараватым яйку. Аканіцы ў хатах былі яшчэ зачыненыя, і рэдка дзе віўся дымок над комінам, толькі старая ў чорным стаяла ля плота, гледзячы на дарогу.

«Страціла ты сваю ўнучку, — падумаў Пастух здаволена. — Няма каго больш тыраніць».

Старая нібы пачула гэтыя думкі і нядобра зірнула яму ўслед, а потым паплялася дахаты. Падслепаватая і грузная, у каптуры з жаўтлявымі карункамі, яна ішла перавальваючыся, абапіраючыся на кульбу. Паскрыпвалі чаравікі, шамацела спадніца.

Старая ўсміхалася.

Пастух быў ужо занадта далёка, каб чуць яе крокі.

Топ-топ-топ, і цішыня, і зноў топ-топ-топ.

1 2 3 4 5 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

Откройте для себя мир чтения на siteknig.com - месте, где каждая книга оживает прямо в браузере. Здесь вас уже ждёт произведение Кацярына Мядзведзева - Спадарыня Трынога, относящееся к жанру Прочее. Никаких регистраций, никаких преград - только вы и история, доступная в полном формате. Наш литературный портал создан для тех, кто любит комфорт: хотите читать с телефона - пожалуйста; предпочитаете ноутбук - идеально! Все книги открываются моментально и представлены полностью, без сокращений и скрытых страниц. Каталог жанров поможет вам быстро найти что-то по настроению: увлекательный роман, динамичное фэнтези, глубокую классику или лёгкое чтение перед сном. Мы ежедневно расширяем библиотеку, добавляя новые произведения, чтобы вам всегда было что открыть "на потом". Сегодня на siteknig.com доступно более 200000 книг - и каждая готова стать вашей новой любимой. Просто выбирайте, открывайте и наслаждайтесь чтением там, где вам удобно.

Комментарии (0)