Читать книги » Книги » Разная литература » Прочее » Юры Станкевіч - Пераправа

Юры Станкевіч - Пераправа

Читать книгу Юры Станкевіч - Пераправа, Юры Станкевіч . Жанр: Прочее.
Юры Станкевіч - Пераправа
Название: Пераправа
ISBN: нет данных
Год: неизвестен
Дата добавления: 19 июнь 2019
Количество просмотров: 90
(18+) Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних просмотр данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕН! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту для удаления материала.
Читать онлайн

Пераправа читать книгу онлайн

Пераправа - читать онлайн , автор Юры Станкевіч
1 2 3 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

Як і заўсёды, нібы збоку, назіраў ён за сабой у хвіліны небяспекі. «Ці не баязлівец я?»

Другі мост пад цяжарам абозу абрынуўся якраз пасярэдзіне. Плынь паглынала людзей, рыштунак. Трэба было шукаць каня.

— Зірні, у такіх сакваяжах возяць сакрэтную пошту,— сказаў есаул маладому смугляваму харунжаму.

Сотня спынілася на адпачынак. Казакі, у зада­чу якіх уваходзіла канваіраванне палонных, напаілі коней і чакалі загаду рухацца далей.

— Ану падымі,— загадаў харунжы ардынарцу. Той пацягнуў за ланцужок, расчыніў.

— Кніга,— сказаў ён,— і сшытак, і на зямлі некалькі.

— Дай сшытак,— сказаў харунжы,— кнігу не трэба.

Ён разгарнуў сшытак.

— Пачытай, што там,— сказаў есаул.— Ты ж адукаваны! I не ведаю, што б я без цябе з гэтай французнёй рабіў!

Маладзенькі харунжы зачырванеўся ад пахвалы.

«...Як шаўкапрад з шаўкоўніцы, я ўволю наеўся з дрэва жыцця. Наеўшыся, ён адчувае патрэбу поўзаць і ткаць сабе шаўковую турму. Так і пісьменнік».

Ён пераклаў.

Есаул засычэў расчаравана.

— Пэўна, нейкі пісака,— сказаў харунжы.

— А прозвішча?

Харунжы пагартаў сшытак.

— Анры Бейль,— сказаў ён.

1 2 3 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментарии (0)