`
Читать книги » Книги » Фантастика и фэнтези » Научная Фантастика » Герберт Уэллс - Вайна сусветаў (на белорусском языке)

Герберт Уэллс - Вайна сусветаў (на белорусском языке)

1 ... 7 8 9 10 11 ... 44 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

- Накшталт васьмiногаў, - сказаў ён. - Значыць, з рыбамi ваяваць будзем.

- Забiць такiх пачвараў - гэта нават не грэх, - сказаў першы салдат.

- Пусцiць у iх снарад, ды i прыкончыць разам, - прапанаваў маленькi смуглы салдат. - А то яны яшчэ чаго-небудзь натвораць.

- Дзе ж твае снарады? - запярэчыў першы. - Чакаць нельга. Па-мойму, iх трэба атакаваць, ды чым хутчэй.

Так размаўлялi салдаты. Неўзабаве я пакiнуў iх i пайшоў на станцыю па ранiшнiя газеты.

Я баюся надакучыць чытачу апiсаннем гэтай нуднай ранiцы i яшчэ больш нуднага дня. Мне не давялося зiрнуць на пустку, бо нават званiцы ў Хорселi i Чобхеме былi ў руках ваенных уладаў. Салдаты, да якiх я звяртаўся, самi нiчога толкам не ведалi. Афiцэры былi вельмi занятыя i таямнiча маўчалi. Жыхары адчувалi сябе ў поўнай бяспецы пад аховай войскаў. Маршал, гандляр тытунём, паведамiў мне, што яго сын загiнуў каля ямы. На ўскраiнах Хорсела ваеннае начальства загадала жыхарам заперцi i пакiнуць свае дамы.

Я вярнуўся апоўднi, каля дзвюх гадзiнаў, крайне стомлены, бо дзень, як я ўжо сказаў, быў гарачы i душны; каб асвяжыцца, я прыняў халодны душ. А палове пятай я адправiўся на чыгуначную станцыю па вячэрнюю газету, бо ў ранiшнiх газетах было толькi вельмi недакладнае апiсанне гiбелi Стэнта, Гендэрсана, Оджылвi i iншых. Але i вячэрнiя газеты нiчога новага не паведамлялi. Марсiяне не паказвалiся. Яны, вiдаць, чымсьцi былi занятыя ў сваёй яме, i адтуль, як i раней, даносiўся металiчны стук i ўвесь час вырывалiся клубы дыму. "Новыя спробы ўстанавiць кантакт пры дапамозе сiгналаў аказалiся безвынiковымi", - стэрэатыпна паведамлялi газеты. Адзiн з сапёраў сказаў мне, што хтосьцi, стоячы ў канаве, падняў сцяг на доўгiм дрэўку. Але марсiяне надалi гэтаму столькi ўвагi, колькi б мы надалi ўвагi рыканню каровы.

Мушу прызнацца, што гэтыя ваенныя рыхтункi моцна ўсхвалявалi мяне. Маё ўяўленне разыгралася, i я прыдумваў усякiя магчымыя спосабы знiшчэння няпрошаных гасцей; я, як школьнiк, марыў аб баталiях i воiнскiх подзвiгах. Тады мне здавалася, што барацьба з марсiянамi няроўная. Яны ж так бездапаможна барахталiся ў сваёй яме.

Каля трэцяй гадзiны з боку Чэртсi цi Адлстона пачуўся гул - пачаўся абстрэл сасновага лесу, куды ўпаў другi цылiндр, - з мэтай разбурыць яго перш, чым ён раскрыецца. Але палявая зброя для абстрэлу першага цылiндра марсiянаў прыбыла ў Чобхем толькi к пятай гадзiне.

У шэсць гадзiн, калi мы з жонкай пiлi гарбату, жыва абмяркоўваючы распачатую бiтву, з боку пусткi пачуўся глухi выбух, i следам блiснуў агонь. Праз некалькi секундаў раздаўся грукат так блiзка ад нас, што нават зямля задрыжала. Я выбег у сад i ўбачыў, што вершалiны дрэваў вакол усходняга каледжа ахоплены дымным чырвоным полымем, а званiца невялiкай царквы, што стаяла побач, абвальваецца. Вежа ў стылi мiнарэта знiкла, i страха каледжа мела такi выгляд, быццам па ёй стралялi стотоннай зброяй. Труба на нашым доме трэснула, як быццам у яе трапiў снарад. Рассыпаючыся, абломкi яе пракацiлiся па чарапiцы, i вокамгненна паявiлася груда чырвоных чарапкоў на клумбе, пад акном майго кабiнета.

Мы з жонкай стаялi збянтэжаныя i напалоханыя. Потым я даўмеўся, што паколькi каледж разбураны, то вяршыня Мэйбэры-Хiла апынулася ў радыусе дзеяння цеплавога промня марсiянаў.

Схапiўшы жонку за руку, я пацягнуў яе на дарогу. Потым я выклiкаў з дому служанку; я паабяцаў ёй, што сам схаджу наверх па яе куфар, якi яна нiяк не хацела пакiнуць.

- Тут заставацца нельга, - сказаў я.

У той жа час з пусткi зноў пачуўся гул.

- Але куды ж мы пойдзем? - спытала яна ў роспачы.

З хвiлiну я нiчога не мог прыдумаць. Потым успомнiў пра яе сваякоў у Лезерхэдзе.

- Лезерхэд! - крыкнуў я.

Яна паглядзела на адхон пагорка. Напалоханыя людзi выбягалi з дамоў.

- Як жа нам дабрацца да Лезерхэда? - спытала яна.

Каля падножжа пагорка я ўбачыў атрад гусараў, якi праязджаў пад чыгуначным мостам. Трое з iх уехалi ў адчыненыя вароты Ўсходняга каледжа; двое пачалi абыходзiць суседнiя дамы. Сонца, якое праглядвала праз дым ад палымнеючых дрэваў, здавалася крывава-чырвоным i адкiдвала злавеснае святло на ўсё наваколле.

- Стойце тут, - сказаў я. - Вам тут нiшто не пагражае.

Я пабег у карчму "Плямiсты сабака", бо ведаў, што ў гаспадара ёсць конь i двухкалёсная брычка. Я спяшаўся, адчуваючы, што неўзабаве пачнуцца масавыя ўцёкi жыхароў з нашага боку пагорка. Гаспадар карчмы стаяў каля касы; ён i не падазраваў, што робiцца вакол. Нейкi чалавек, стоячы да мяне спiной, з iм размаўляў.

- Менш за фунт не вазьму, - заявiў карчмар. - Ды i везцi няма каму.

- Я даю два, - сказаў я цераз плячо незнаёмага.

- За што?

- I прывязу назад апоўначы, - дадаў я.

- Божа! - усклiкнуў карчмар. - Якая спешка! Два фунты i самi прывезяце назад? Што ж адбываецца?

Я таропка растлумачыў, што вымушаны ехаць з дому i наняў, такiм чынам, брычку. У той час я i не падумаў, што карчмару самому трэба было б пакiнуць сваё жыллё. Я сеў у двухколку, пад'ехаў да свайго саду i, пакiнуўшы яе пад назiркам жонкi i служанкi, забег у дом i спакаваў самыя дарагiя рэчы, сталовае серабро i да таго падобнае. Букавыя дрэвы перад домам разгарэлiся яркiм полымем, а краты агароджы накалiлiся дачырвана. Да нас спешна падбег гусар. Ён заходзiў у кожны дом i папярэджваў жыхароў, каб яны выбiралiся. Ён ужо пабег далей, калi я выйшаў на ганак са сваiм скарбам, завязаным у сурвэтку.

- Што новага? - крыкнуў я наўздагон.

Ён павярнуўся, паглядзеў на мяне i крыкнуў, як мне пачулася: "Вылазяць з ямы ў нейкiх штуках накшталт супавай мiскi", - i пабег к дому на вяршынi гары. Раптам хмара чорнага дыму завалакла дарогу i на хвiлiну схавала яго. Я пабег да дзвярэй суседа i пастукаўся, каб пераканацца, цi паехаў ён з жонкай у Лондан, як мне сказалi, i цi замкнуў кватэру. Потым зноў зайшоў у кватэру, успомнiўшы пра куфар служанкi, выцягнуў яго, прывязаў к задку двухколкi i, ухапiўшы лейцы, ускочыў на казлы. Праз хвiлiну мы выехалi з дыму, грукат застаўся ўжо ззаду; мы хутка спускалiся па супрацьлеглым схiле Мэйбэры-Хiла да Старога Ўокiнга.

Перад намi рассцiлаўся мiрны пейзаж - асветленыя сонцам пшанiчныя палеткi абапал дарогi i гасцiнiца Мэйбэры з няўстойлiвай вывескай. Паперадзе ехаў доктар у сваiм экiпажы. Ля падножжа гары я азiрнуўся, каб паглядзець на яе апошнi раз. Густыя слупы чорнага дыму, прарэзаныя чырвонымi языкамi полымя, падымалiся ў нерухомым паветры, адкiдваючы чорныя ценi на зялёныя вершалiны дрэваў. Дым рассцiлаўся далёка на ўсход i на захад, да сасновых лясоў Байфлiта на ўсходзе i да Ўокiнга на захадзе. Дарога за намi была ўсеяна ўцекачамi. Глуха, але выразна ў гарачым нерухомым паветры раздаваўся трэск кулямёта, потым ён раптоўна змоўк, i пачулася ружэйная стральба. Напэўна, марсiяне падпальвалi ўсё, што знаходзiлася ў сферы дзеяння iх цеплавога промня.

(adsbygoogle = window.adsbygoogle || []).push({});
1 ... 7 8 9 10 11 ... 44 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

Откройте для себя мир чтения на siteknig.com - месте, где каждая книга оживает прямо в браузере. Здесь вас уже ждёт произведение Герберт Уэллс - Вайна сусветаў (на белорусском языке), относящееся к жанру Научная Фантастика. Никаких регистраций, никаких преград - только вы и история, доступная в полном формате. Наш литературный портал создан для тех, кто любит комфорт: хотите читать с телефона - пожалуйста; предпочитаете ноутбук - идеально! Все книги открываются моментально и представлены полностью, без сокращений и скрытых страниц. Каталог жанров поможет вам быстро найти что-то по настроению: увлекательный роман, динамичное фэнтези, глубокую классику или лёгкое чтение перед сном. Мы ежедневно расширяем библиотеку, добавляя новые произведения, чтобы вам всегда было что открыть "на потом". Сегодня на siteknig.com доступно более 200000 книг - и каждая готова стать вашей новой любимой. Просто выбирайте, открывайте и наслаждайтесь чтением там, где вам удобно.

Комментарии (0)