`
Читать книги » Книги » Фантастика и фэнтези » Научная Фантастика » Михаил Ларин - Прышлы (на белорусском языке)

Михаил Ларин - Прышлы (на белорусском языке)

1 ... 5 6 7 8 9 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

Даймаў холад. I дождж. Амаль асеннi, iмжысты, што пачаў лiць учора ўвечары i не перапыняўся дасюль. Я прамёрз грунтоўна. Але ўва мне яшчэ цеплiлася надзея, што ўсё ж вярнуся. Туман больш не напiраў, i я, сцiснуўшы зубы, паволi ўстаў. Зiрнуў на цяжкiя ад дажджу, панiклыя амаль да зямлi яловыя лапкi. I раптам з-за iх нечакана выглянуў здзiўлены i ў той жа час мiлы твар Клаўдзi, маёй Клавачкi. Гэта яна была ў квяцiстай чырвонай сукенцы. Яе валасы былi мокрыя ад дажджу i, мусiць, таму звiсалi з галавы, нiбы шнуркi.

- Клаўдзя! - я папярхнуўся. Яна спалохана глянула на мяне, але не знiкла. Адсунуўшы цяжкую яловую лапку, выйшла з-за яе.

- Прывiтанне, Мiкалай Мiкалаевiч.

- Прывiтанне. - Я з палёгкай уздыхнуў. Нарэшце мяне знайшлi. Мяне ж шукалi?

- Адкуль вы ўзялiся тут, Мiкалай Мiкалаевiч? - у яе голасе здзiўленне. - Я ж сама бачыла, як вы, Мiкалай Мiкалаевiч, учора ўвечары былi на турбазе.

- Як гэта? Д-ды я... заблудзiўся ў лесе. I вось ты!

- Вас хто-небудзь пакрыўдзiў, напэўна, i вы падумалi... - Яна паглядзела на мяне так жаласлiва, сумна, што мне стала нядобра. Яе худзенькiя рукi бездапаможна апусцiлiся да зямлi. Клаўдзiна сукенка была мокрая наскрозь i аблягала яе прыгожае цела, падкрэслiваючы яшчэ не зусiм жаночую, але ўжо i не дзiцячую фiгуру.

- Што ты кажаш, Клавачка? - паспрабаваў я пераканаць яе ў адваротным.

- Ды не. Я ж бачу, Мiкалай Мiкалаевiч, - упарта сказала яна. - Бачу i адчуваю. - Яе вочы поўныя адчаю i страху. Гэта зусiм збянтэжыла мяне. - Вы нiколi такiя не былi, Мiкалай Мiкалаевiч... - зноў напомнiла Клаўдзя.

Над маiм вухам надакучна загудзеў велiчэзны камар. Адмахнуўшыся, я яшчэ раз глянуў на Клаўдзiю, якая нерашуча стаяла метраў за два ад мяне. Я гатовы быў кiнуцца пацалаваць яе, абняць... Але стрымаўся. Чаму - не ведаю. Цыгарэта даўно патухла, i адмоклы ля кончыка губ тытунь гарчыў i ледзь адчувальна прыпякаў. Палез у кiшэню ў вятроўку дастаць каробку запалак. Яна, на маё здзiўленне, яшчэ не размокла. I я праз хвiлiну выпусцiў смачны касмыль дыму, якi пацiху разыходзiўся i выкрунтасамi падымаўся над галавой. Нечаканы рух злева, якi я ўбачыў бакавым зрокам, прымусiў мяне скурчыцца. Рэзка павярнуў галаву налева. Там нiкога не было. Але прысутнасць кагосьцi, нябачнага, адчуў усiмi клеткамi свайго цела. Клаўдзя, вiдаць, таксама нешта пачула i толькi паспела вымавiць, нiбы асцерагаючы:

- Там-м. Мiкала-а-й...

Туман накiнуўся на яе з-за таўшчэзнага ствала разгалiстай ялiны. Шчодра расплыўшыся сакавiтымi белымi пасмамi па маленькай лагчынцы, умомант абкружыў Клаўдзю. Серпавiдным краем дакрануўся да маёй рукi, разануў па ёй, нiбы параю з лазнi з разагрэтым амаль да белага каменнем. Я спачатку нават не зразумеў, што ж адбылося. Зазвiнела ў вушах. Болем аддалося ў хрыбце. Рэзка ўдарыла ў ногi. Здалося, што пада мной загайдалася зямля. Ледзьве ўтрымаўся, каб не павалiцца. Успомнiлася лазенька бабулькi Акулiны. Якраз так здарылася са мною ў той злашчасны дзень, калi прыехаў да яе ў госцi.

Гадоў з дзесяць да таго я не быў у Лазоўцы. Вёска шмат у чым змянiлася. Дзе папрыгажэла, а месцамi i састарэла. Хата няхай трохi i пакрывiлася ў бок лесу, аднак выглядала яшчэ самавiтай i моцнай. Колькi ёй - не ведаю. Бабулька Акулiна, праўда, казала, што яна ў ёй нарадзiлася. Пагаманiлi ўдосталь. Разведала ўсё пра бацьку i мацi. Пакрыўдавала на сястру маю, Валю, што i вачэй не паказвае. Ужо пад вечар, у сiнiя прыцемкi, пайшла бабулька лазеньку сваю "фiрмовую" цеплiць. Ды, мусiць, перастаралася. Хiба ж дзеля ўнучка дроў шкадаваць?..

Як увайшоў я ў тую лазеньку, думаў, што сэрца адразу спынiцца. I ад таго, што горача, i ад таго, што ў бабулькi маёй быў рэцэпт квасу асабiстага, каб наплюхаць на каменне...

Пакутлiва, то адкрываючы, то заплюшчваючы вочы, я ўсё намагаўся цяпер што-небудзь зразумець. Як i тады, у лазеньцы бабулькi Акулiны. Што ж гэта такое? Нарэшце да мяне дайшло. Туман туманам, але ж туман не можа быць такi белы, не можа так апякаць. Ён хутчэй шызы i халодны. Тут жа, у лагчынцы, побач з Клавай, ён быў чыста-белы. Клаўдзя, нiбы спатыкнуўшыся аб корань, якi вылез на сцежку, моўчкi распласталася сваiм худзенькiм цельцам на леташняй мокрай хвоi. Быццам нежывая, застыла ў нязручнай паставе. Яе квяцiстая паркалёвая сукенка легла на малако туману, як латка, ды ў iм i патанула.

"Бог ты мой!" - жахнуўся я. Спрабуючы дапамагчы Клаўдзi, я кiнуўся да яе. Ад вялiзных пасмаў туману iшла незразумелая густая гарачыня, якая не дазваляла мне наблiзiцца да яго ахвяры.

"Ёй, напэўна, там страшна няўтульна", - зноў падумаў я, адскочыўшы ад драпежнага гарачага туманнага языка, што пагражальна плюхнуўся ў мой бок.

12. Фiлiпоўскi

Што ж мне рабiць? Ну, вярнуў я гэтага Салдаценкава. А цi той ён? А можа, я сапраўднага ў лесе пакiнуў? I вартаўнiкi праваронiлi! Не, з гэтымi сiстэмамi на Зямлi штосьцi не тое адбываецца. То яны Клаўдзю-дурнiцу пусцiлi на мой агарод, цяпер - Салдаценкава...

Ужо колькi гадоў зямных назiральнiкам раблю, амаль што ачалавечыўся, i ўвесь час балюча спатыкаюся аб нейкiя дурныя перашкоды. Нiяк не магу зразумець, што ж людзi за iстоты такiя? Усё быццам так, як трэба, а яно - на шкоду. Выдумляюць, спрачаюцца, сварацца i ўрэшце забiваюць сябе. Сваёй бесталковасцю. Ну, напэўна, мала тут майго мозгу. Магчыма, мне патрэбны такi мозг, як у чалавека. Але тады я ўвогуле ператваруся чорт ведае ў што. Ужо не будзе Лона i пра лагуну, няхай i не найлепшую, ды пра жонку забудуся... Гэты страшны стан нявер'я ў сябе. I гэтыя тэлеграмы з Цэнтра ўшчэнт расхвалявалi мяне... Эмоцыi... Эмоцыi...

Я працаваў i на Сiрыусе, i на Змеялове. Як i там, тут па iнструкцыi раблю. Зацверджанай у вышэйшых iнстанцыях. I якi толк? Ды хiба я вiнаваты? Вiнаватых заўсёды знойдуць. I пакараюць. Але... Ён заўсёды быў дзiвацкi, гэты род людскi... Мая вiна, што агародзiк свой пасадзiў. А далей усё пайшло ды паехала... Сядзеў бы дома. Як жа ж распазнаць Салдаценкавых? Можа, звесцi разам? Няхай самi разбiраюцца. У такiм выпадку я ўмяшаюся ў зямное жыццё. Запытаць дазволу ў старэйшага назiральнiка? Ён мне ўсё ўспомнiць: i Клаўдзю, i агародзiк, i... Я iдыёт. Даверыўся туману. Не, не буду пытацца дазволу. Звяду двух Салдаценкавых. А раптам i абыдзецца... Як здагадаюся, хто ёсць хто, другога анiгiлюю, i ўсё.

13. Салдаценкавы

Я прачнуўся на досвiтку. Усё яшчэ нiяк не мог апамятацца ад таго, што туман забраў ад мяне Клаўдзю. Я нiколi яшчэ так рана не ўставаў. Правёў рукой па траве. Яна была мокрая ад расы. Пальцы нечакана наткнулiся на штосьцi шурпатае. У сiнiх, ранiшнiх прыцемках, што паступова хавалiся ў гушчары, разгледзеў, што гэта пясок. Нацiснуў мацней. Пясок падаўся пад маiмi пальцамi.

- Каб ён спрах, той лес! - услых сказаў я i пляснуў са злосцi пяцярнёй па пяску.

- Ну ты даеш, браце! - за спiной пачуўся знаёмы голас.

Я азiрнуўся Перада мною стаяў у такой жа куртцы, як у мяне... Я. Вядома, я дзiўна выказваюся, але як я магу думаць iнакш? Так, гэта быў я. Але цi я?

(adsbygoogle = window.adsbygoogle || []).push({});
1 ... 5 6 7 8 9 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

Откройте для себя мир чтения на siteknig.com - месте, где каждая книга оживает прямо в браузере. Здесь вас уже ждёт произведение Михаил Ларин - Прышлы (на белорусском языке), относящееся к жанру Научная Фантастика. Никаких регистраций, никаких преград - только вы и история, доступная в полном формате. Наш литературный портал создан для тех, кто любит комфорт: хотите читать с телефона - пожалуйста; предпочитаете ноутбук - идеально! Все книги открываются моментально и представлены полностью, без сокращений и скрытых страниц. Каталог жанров поможет вам быстро найти что-то по настроению: увлекательный роман, динамичное фэнтези, глубокую классику или лёгкое чтение перед сном. Мы ежедневно расширяем библиотеку, добавляя новые произведения, чтобы вам всегда было что открыть "на потом". Сегодня на siteknig.com доступно более 200000 книг - и каждая готова стать вашей новой любимой. Просто выбирайте, открывайте и наслаждайтесь чтением там, где вам удобно.

Комментарии (0)