Рэй Брэдбери - Пра вандроўкi вечныя i пра Зямлю (на белорусском языке)
- Ну вось! - выдыхнуў стары, беражлiва адкладваючы апошнiя старонкi першага раздзела. - Што вы пра гэта скажаце, Боўлтан?
- Гэта добра.
- Якое там добра! - загарланiў Фiлд. - Гэта цудоўна! Прачытайце яшчэ раз, сядзьце i прачытайце яшчэ раз, каб вас чорт забраў!
Так яно i iшло, дзень пры днi, па дзесяць гадзiн запар. На падлозе расла куча жаўтаватай спiсанай паперы - за тыдзень яна зрабiлася вялiзнай, за два тыднi - не ведаеш, як яе i назваць, пад канец месяца - i ўявiць немагчыма.
- Вы толькi паслухайце! - крычаў стары i чытаў уголас.
- А што?! - гаварыў ён.
- А вось яшчэ раздзел, Боўлтан, а вось аповесць, яна толькi што перададзена, называецца "Касмiчная вайна", цэлая аповесць пра тое, як яно ваяваць у космасе. Ён размаўляў з рознымi людзьмi, распытваў салдат, афiцэраў, ветэранаў Прасторы. I пра ўсё напiсаў. А вось яшчэ раздзел, называецца "Доўгая поўнач", а гэты - пра тое, як мурыны засялiлi Марс, а во нарыс - партрэт марсiянiна, яму проста цаны няма!
Боўлтан адкашляўся.
- Мiстэр Фiлд...
- Пасля, пасля, не перашкаджайце.
- Кепскiя навiны, сэр.
Фiлд ускiнуў сiвую галаву.
- Што такое? Што-небудзь з Элементам Часу?
- Перадайце Вулфу, няхай спяшаецца, - лагодна прамовiў Боўлтан. - Магчыма, на гэтым тыднi сувязь з Мiнулым абарвецца.
- Я дам вам яшчэ мiльён даляраў, толькi падтрымлiвайце яе.
- Справа не ў грошах, мiстэр Фiлд. Цяпер усё залежыць ад сама звычайнай фiзiкi. Я зраблю ўсё, што ў маiх сiлах. Але вы яго папярэдзьце на ўсякi выпадак.
Стары скурчыўся ў крэсле, зрабiўся зусiм маленькi.
- Няўжо вы зараз адбераце яго ў мяне? Ён так цудоўна працуе! Каб вы толькi бачылi, якiя эскiзы ён перадаў усяго гадзiну назад - апавяданнi, накiды. Во, во - гэта пра касмiчныя плынi, а гэта пра метэарыты. А вось пачатак аповесцi пад назвай "Пушынка i полымя"...
- Нiчога не зробiш...
- Але калi мы зараз страцiм яго, можа, вы здолееце даставiць яго сюды яшчэ раз?
- Бязмернае ўмяшанне ў Мiнулае занадта небяспечна.
Стары быццам акамянеў.
- Тады вось што. Зрабiце так, каб Вулф не трацiў часу на ваджанiну з алоўкам i паперай - няхай друкуе на машынцы або дыктуе, адным словам, паклапацiцеся пра якую-небудзь механiзацыю. Абавязкова!
Апарат стракатаў не ведаючы стомы - за поўнач i пасля да свiтання i ўвесь дзень без перадыху. Стары правёў бяссонную ноч; толькi ён змружыць павекi, як апарат зноў ажывае - i ён страпянецца, i зноў касмiчныя прасторы, i вандроўкi, i неабсяжнасць быцця плывуць да яго, пераўтвораныя думкай другога чалавека.
"...бязмежныя зорныя лугi космасу..."
Апарат запнуўся, уздрыгнуў.
- Давай, Том! Пакажы iм!
Стары застыў у чаканнi.
Зазванiў тэлефон.
Голас Боўлтана:
- Мы болей не можам падтрымлiваць сувязь, мiстэр Фiлд. Яшчэ хвiлiна - i кантакт Часу сыдзе на нiшто.
- Зрабiце што-небудзь!
- Не магу.
Тэлетайп уздрыгнуў. Быццам зачараваны, пахаладзелы ад жаху, стары сачыў, як складваюцца чорныя радкi:
"..марсiянскiя гарады - дзiвосныя, непраўдападобныя, быццам камянi, што знесены з горных вяршынь нейкай iмклiвай, неверагоднай лавiнай i застылi нарэшце зiхатлiвымi россыпамi..."
- Том! - крыкнуў стары.
- Усё, - прагучаў у слухаўцы голас Боўлтана.
Тэлетайп памарудзiў, адстукаў яшчэ слова i змоўк.
- Том!!! - у роспачы закрычаў Фiлд.
Ён пачаў трэсцi тэлетайп.
- Дарма, - сказаў голас у слухаўцы. - Ён знiк. Я адключаю Машыну Часу.
- Не-не! Пачакайце!
- Але ж...
- Чулi, што я сказаў? Пачакайце выключаць! Магчыма, ён яшчэ тут.
- Яго больш няма. Гэта дарма, энергiя трацiцца марна.
- Няхай сабе трацiцца!
Фiлд шпурнуў слухаўку.
I павярнуўся да тэлетайпа, вярнуўся да незакончанага сказа.
- Ды ну, Том, не могуць яны вось так ад цябе адкараскацца, не паддавайся, сынку, ану, давай далей! Дакажы iм, Том, ты ж малайчына, ты большы, чым Час i Прастора i ўсе гэтыя праклятыя механiзмы, ты маеш такую сiлу, такую жалезную волю. Том, дакажы iм усiм, не давай адсылаць цябе назад!
Пстрыкнуў клавiш тэлетайпа.
- Том, гэта ты?! - сам не свой ад здзiўлення замармытаў стары. - Ты яшчэ можаш пiсаць? Пiшы, Том, не здавайся, пакуль ты не апусцiў рукi, цябе не могуць адаслаць назад, не могуць!!!
"У", - стукнула машына.
- Яшчэ, Том, яшчэ!
"Дыханнi", - адстукала яна.
- Ну, ну?!
"Марса", - надрукавала машына i спынiлася. Кароткая цiшыня. Шчаўчок. I машына пачала зноў, з новага радка:
"У дыханнi Марса адчуваеш водар карыцы i халодных рэзка пахучых вятроў, тых вятроў, што ўзнiмаюць лятучы пыл, i абмываюць нятленныя косцi, i прыносяць пылок даўным-даўно адцвiлых кветак..."
- Том, ты яшчэ жывы!
Замест адказу апарат яшчэ дзесяць гадзiн запар выбухаў лiхаманкавымi прыступамi i адстукаў шэсць раздзелаў "Уцёкаў ад дэманаў".
- Сёння ўжо мiнула паўтара месяца, Боўлтан, цэлыя паўтара месяца, як Том паляцеў на Марс i на астэроiды. Глядзiце, вось рукапiсы. Дзесяць тысяч слоў у дзень, ён не дае сабе перадыху, не ведаю, калi ён спiць, цi паспявае паесцi, ды гэта для мяне ўсё роўна, i для яго таксама, для яго адно важна - дапiсаць, ён жа ведае, што час не чакае.
- Недаступна розуму, незразумела, - сказаў Боўлтан. - Нашы рэле не вытрымалi, энергiя панiзiлася. Мы зрабiлi для галоўнага канала новыя рэле, якiя забяспечваюць надзейнасць Элемента Часу, але ж на гэта пайшло тры днi - i ўсё-такi Вулф пратрымаўся! Вiдаць, гэта залежыць яшчэ i ад яго асобы, тут дзейнiчае нешта такое, чаго мы не прадугледзелi. Тут, у нашым часе, Вулф жыве - i, аказваецца, Мiнулае не можа так лёгка яго вярнуць. Час не такi падатлiвы, як мы думалi. Мы карысталiся няправiльным параўнаннем. Гэта не гумка. Гэта болей падобна на дыфузiю - узаемапранiкненне вадкiх пластоў. Мiнулае нiбы прасочваецца ў Сучаснае... Але ўсё роўна давядзецца адаслаць яго назад, мы не можам яго пакiнуць тут: у Мiнулым утворыцца пустата: усё перамесцiцца i пераблытаецца. Па сутнасцi, яго зараз утрымлiвае ў нас толькi адно - ён сам, яго страсць, яго работа. Дапiсаўшы кнiгу, ён выслiзне з нашага часу гэтак жа натуральна, як вылiваецца вада са шклянкi.
- Мне напляваць, што, як i чаму, - запярэчыў Фiлд. - Я ведаю адно: Том заканчвае сваю кнiгу! У яго ўсё той жа талент i натхненне i ёсць штосьцi яшчэ, штосьцi новае, ён шукае каштоўнасцей, якiя вышэй за Прастору i Час. Ён напiсаў псiхалагiчны эцюд пра жанчыну, якая застаецца на Зямлi, калi адважныя касманаўты накiроўваюцца ў Невядомасць, - гэта цудоўна напiсана, праўдзiва i тонка; Том назваў свой эцюд "Дзень ракеты", ён апiсаў усяго толькi адзiн дзень сама звычайнай правiнцыялкi, яна жыве ў сябе дома, як жылi яе прабабкi - вядзе гаспадарку, гадуе дзяцей... небывалы росквiт навукi, грукат касмiчных ракет, а яе жыццё амаль гэтакае ж, якое было ў жанчын у каменным веку. Том праўдзiва, старанна i пранiкнёна апiсаў яе парываннi i расчараваннi. Або во яшчэ рукапiс, называецца "Iндзейцы", тут ён пiша пра марсiян: яны - iндзейцы космасу, iх выцеснiлi i знiшчылi, як даўней iндзейскiя плямёны - чарокаў, iракезаў, чарнаногiх. Выпiце, Боўлтан, выпiце!
(adsbygoogle = window.adsbygoogle || []).push({});Откройте для себя мир чтения на siteknig.com - месте, где каждая книга оживает прямо в браузере. Здесь вас уже ждёт произведение Рэй Брэдбери - Пра вандроўкi вечныя i пра Зямлю (на белорусском языке), относящееся к жанру Научная Фантастика. Никаких регистраций, никаких преград - только вы и история, доступная в полном формате. Наш литературный портал создан для тех, кто любит комфорт: хотите читать с телефона - пожалуйста; предпочитаете ноутбук - идеально! Все книги открываются моментально и представлены полностью, без сокращений и скрытых страниц. Каталог жанров поможет вам быстро найти что-то по настроению: увлекательный роман, динамичное фэнтези, глубокую классику или лёгкое чтение перед сном. Мы ежедневно расширяем библиотеку, добавляя новые произведения, чтобы вам всегда было что открыть "на потом". Сегодня на siteknig.com доступно более 200000 книг - и каждая готова стать вашей новой любимой. Просто выбирайте, открывайте и наслаждайтесь чтением там, где вам удобно.


