`
Читать книги » Книги » Фантастика и фэнтези » Научная Фантастика » Сергей Давидович - Замалёўкi (на белорусском языке)

Сергей Давидович - Замалёўкi (на белорусском языке)

Перейти на страницу:

Дзякуй шчыраму чалавеку - Уладзiмiру Содалю, што пiсаў некалi пра маiх бацькоў i прагнуў адшукаць той татаў гармонiк, якi чуў колiсь у Рубяжы Янка Купала. Але дзе ж яго знойдзеш, той гармонiк, калi згарэў ён у полымi вайны разам з хатай i ўсiм скарбам...

Вайна... Войны тату не абмiнулi, яны зацягнулi яго ў сваю крывавую сячкарню i бязлiтасна ламалi i крышылi лёс, здароўе, псiхалогiю. Войны, праз якiя прайшоў тата, называлiся, па яго словах, "фiнская", "нямецкая" i "японская". Цi не замнога для аднаго чалавека?..

Яшчэ адно - i самае незразумелае "дзiва": тата, прайшоўшы праз нечалавечыя выпрабаваннi, анiводнага разачку не мацюкнуўся - нi на маму, нi на дзяцей, нi на знаёмых.

Нават проста так, "абстрактна" - на жыццё цi на долю...

Тата - жыццёвая загадка, вялiкая таямнiца, якiя ён панёс з сабой у iншы свет. Нiколi нiкому не скардзiўся, нiколi нiкога нi аб чым не прасiў, цягнуў сваю лямку сумленна да канца. Што было ў ягонай душы, у ягоным сэрцы - не вядома...

Калi не стала мамы, тата падышоў да труны i пранiкнёна сказаў адзiнае: "Што ж ты, бабка, пакiнула мяне аднаго?.."

Потым наступныя, апошнiя, тры гады свайго жыцця раскладваў перад сабой фотакарткi мамы i моўчкi гадзiнамi сядзеў над iмi, перабiраючы i перакладваючы... Якi агонь спальваў яго сэрца?

Нашы з iм адносiны былi па-мужчынску стрыманыя, але адчувалася ўзаемная душэўная цеплыня i няўмела схаваная любоў адзiн да аднаго.

Здаецца, сёння я б "задушыў" яго ў сваiх шчырых абдымках, а тады...

Татавы рукi ўмелi амаль усё рабiць i майстраваць. Касу калi адклепле, "адцягне" - не каса, а брытва, можна было ёй галiцца.

Калi зробiць бочачку цi ражачку - камар носа не ўткне памiж клёпкамi. Калi насмалiць дратву ды падшые валёнкi цi боты - зносу iм няма...

I яшчэ адно цiкавае "дзiва" ў татавым лёсе. Калi бальшавiкi знiшчалi хутары, давялося тату з сям'ёй жыць у доме другога знакамiтага земляка Антона Лявiцкага (Ядвiгiна Ш.), якога паслякастрычнiцкая завiруха сагнала з гнязда, i ён вымушаны быў пакiнуць Карпiлаўку.

Тады разам з нашай сям'ёй у доме Лявiцкага жылi адначасова i другiя сем'i, якiх, у сваю чаргу, таксама спаролi з абжытых вуглоў.

У Карпiлаўцы i навакольных вёсках жывуць яшчэ людзi, якiя памятаюць цiхага, сцiплага, працавiтага чалавека, таленавiтага музыканта - рубяжскога Федзю...

На Малабяседскiх могiлках пад чорнай мармуровай плiтой знайшлi свой вечны спакой два залатыя сэрцы. Ляжаць, склаўшы працавiтыя рукi, два родныя мне чалавекi - мама i тата...

Калi давядзецца ехаць вам па Даўгiнаўскаму шляху, прыпынiцеся на хвiлiнку ля могiлак - гэта i будзе данiна павагi пакаленню сумленных i працавiтых людзей.

ПАРАЗУМЕНЦЫ

Як абрыдаў за жыццё маналог!

Колькi сябе памятаю, толькi i чую нечыя перакананнi, нечую "праўду".

Безумоўна, кожны мае права на свае погляды, на свае меркаваннi, кожны павiнен заставацца самiм сабой, бо чалавек - гэта асоба, унiкальны сусвет.

Але ж i я - не дурань! Дайце i мне слова! Выслухайце мяне! Няхай нашы сустрэчныя меркаваннi сутыкнуцца лбамi так, каб абсыпалася тынкаванне памылковасцi i агалiлася, зрабiлася бачнай усiм iсцiна.

Нiчога ў свеце няма даражэй за iсцiну! А iсцiна высвечваецца толькi ў дыялогу.

Усвядомiўшы гэту няхiтрасць, я даўся наўцёкi ад маналога i пачаў шукаць субяседнiкаў, з якiмi было б цiкава шукаць паразуменне.

Сёння, сярод нашай адасобленасцi i адгароджанасцi адзiн ад аднаго, здавалася б, знайсцi такiх паразуменцаў вельмi складана.

Не! Не складана! Наадварот - надзвычай лёгка! Яны - побач. Iх трэба заўважыць i аддаць iм павагу.

Падыходжу, перш-наперш, да плуга, без якога не будзе нi хлеба, нi дабрабыту. Менавiта плуг, адным з першых, навучыў мае рукi быць дужымi, правiльна i роўна накiроўваць баразну жыцця. Менавiта плуг прывучыў мае ногi знаходзiць тыя кропкi апоры, якiя не дазваляюць хiстка i няўпэўнена iсцi па зямлi. Менавiта дзякуючы плугу я ўжо з чатырнаццацi гадоў адклаў у сваiх мазгах галоўную для мяне iсцiну жыцця: "Хто навучыўся паважаць працу - нiколi не зняважыць чалавека".

З такiмi думкамi я падышоў да плуга, ласкава дакрануўся да яго.

- Дзякуй табе, плужа! Вось стаю я ля цябе, пасiвелы, пасталелы, i зноў чую перад сабой гарачае дыханне каня, зноў аддаюцца ў рукi гулкiя ўздрыгваннi твайго цела пры сутыкненнi нарога з каменнямi, душой улаўлiваю мяккае пашоргванне цёплых скiбаў зямлi, якiя ты па-гаспадарску раўнютка i далiкатна пераварочваеш... Дзякуй табе, дружа, што я зноў адчуў сябе маладым i патрэбным зямлi...

Плуг стомлена адказаў:

- О-о, браток!.. Знасiўся мой сталёвы нарог, як з'ядаюцца зубы ў чалавека. Станчэў i сцёрся мой лямеш, але ж усё гэта адбылося дзеля сапраўднага жыцця. Сёння i я жыву ўспамiнамi i толькi тады адчуваю сябе дужым i годным, калi зноў за мной паслухмяна ўкладваецца ралля.

Я моўчкi ўздыхнуў. Хацелася памаўчаць, каб не распужаць успамiнаў.

- А памятаеш першую нашу баразну? - пачуў я ад плуга.

- Як бык памачыўся, - сканфузiўся я. - Блазнюк быў я яшчэ - прабач...

Пакланiўся я плугу i падышоў да сваёй даўняй прыяцелькi - касы, якая вiсiць пад страхой на канцы кроквы. Асцярожна ўзяўся за адшлiфаванае да бляску маiмi ж рукамi касiльна i зняў яе з кроквы.

- Ты ж мая гаротнiца! Гэта колькi ж трэба скасiць сакаўной, роснай травы, каб так патанчэць i знасiцца!..

Сапраўды, кропля здольна камень пратачыць...

Каса тоненька дзынкнула:

- Не, не гаротнiца я! Толькi напачатку свайго жыцця гаравала я, што рэжу па жывому i траву, i краскi ў ёй, пазбаўляю iх жыцця. А потым зразумела, што хутка перастаiць трава, пажухнуць краскi i зробяцца не патрэбнымi нiкому.

- Карысная справа - класцi пракосы! - падтрымаў я касу. - Аднак i падкляпаць цябе не пашкодзiць, адцягнуць малатком тваё лязо.

- Ведаю, што пара мяне мяняць, - уздыхнула каса. - Ведаю i баюся гэтага.

Я i сам даўно адзначыў, што шкадаваў сваю памочнiцу, але адкладваў куплю новай касы, бо не адну ясную ранiчку сустракаў з ёй, не адну зiмку ела наша кароўка сена...

Быццам зазiрнуўшы мне ў душу, каса насцярожана, з надзеяй дзынкнула:

- А як весела я колiсь пасвiствала ў траве з кожным тваiм узмахам! О-хо-хо...

Помнiў я i гэта, помнiў i тое, як мужна цярпела яна, калi я не заўважаў у траве камень, i iскры, як гарачыя слёзы, выскаквалi з-пад касы...

А па-другое, я i сам не надта адстаў ад яе - састарэў i паднасiўся.

З пяшчотай пагладзiў я касу:

- Сёння ж адкляплю цябе - будзеш як новая! Мы яшчэ з табой накосiм-напракосiм!

Зняў я касу з касiльна i паклаў на калодку, каб вечарам выканаць сваё абяцанне. У гэтую ж калодку была ўторкнута сякера, з якой, каб i хацеў, не мог бы размiнуцца без бяседы.

Гэта сякера, дарэчы, як i плуг, i каса, засталiся мне пасля таты.

Тата бярвенцы абчэсваў, бы той станок, - раўнютка i гладка.

Ад таты перайшлi да мяне не толькi яго дапаможцы, а i ўменне карыстацца iмi, любоў да працы.

(adsbygoogle = window.adsbygoogle || []).push({});
Перейти на страницу:

Откройте для себя мир чтения на siteknig.com - месте, где каждая книга оживает прямо в браузере. Здесь вас уже ждёт произведение Сергей Давидович - Замалёўкi (на белорусском языке), относящееся к жанру Научная Фантастика. Никаких регистраций, никаких преград - только вы и история, доступная в полном формате. Наш литературный портал создан для тех, кто любит комфорт: хотите читать с телефона - пожалуйста; предпочитаете ноутбук - идеально! Все книги открываются моментально и представлены полностью, без сокращений и скрытых страниц. Каталог жанров поможет вам быстро найти что-то по настроению: увлекательный роман, динамичное фэнтези, глубокую классику или лёгкое чтение перед сном. Мы ежедневно расширяем библиотеку, добавляя новые произведения, чтобы вам всегда было что открыть "на потом". Сегодня на siteknig.com доступно более 200000 книг - и каждая готова стать вашей новой любимой. Просто выбирайте, открывайте и наслаждайтесь чтением там, где вам удобно.

Комментарии (0)