`
Читать книги » Книги » Фантастика и фэнтези » Научная Фантастика » Л Дайнеко - Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке)

Л Дайнеко - Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке)

1 ... 29 30 31 32 33 ... 69 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

- Там збiраюцца нашы левiтатары, - растлумачыў Гром. - Нiна таксама туды ходзiць, але зараз чакае дзiця...

Аб левiтатарах, людзях-птушках, якiя спрабуюць перамагчы зямное прыцягненне, сiлу гравiтацыi, Гай чытаў у газетах. I таму, як толькi выпала магчымасць, пайшоў да iх.

Проста на падлозе, на пярэстых цыноўках, сядзела каля дваццацi мужчын i жанчын. На галовах ва ўсiх былi вянкi з рознакаляровых птушыных пер'яў. Рукi яны трымалi на каленях i вельмi засяроджана, амаль не мiргаючы, сачылi за белым голубам, якi лётаў пад самым купалам. Нiна была тут жа, але, як зразумеў Гай, у якасцi трэнера. Яна стаяла на невялiкiм узвышэннi пасярод залы, трымаючы ў руцэ нешта накшталт дырыжорскай палачкi. Вось яна плаўна ўзмахнула гэтай палачкай, i левiтатары развялi рукi ў бакi, вочы ў iх заблiшчэлi, твары зрабiлiся адухоўлена-светлымi.

- Вы - родзiчы арлоў! - крыкнула Нiна, - узлятайце ж!

Некалькi чалавек (не ўсе) раптам адарвалiся ад падлогi, узнялiся над ёй на вышыню ў два-тры метры. Адна дзяўчына ўзвiлася аж пад самы купал, дзе лётаў белы голуб. Гай бачыў яе твар - надзiва прыгожы, нахтнёны i шчаслiвы. "Узляцець, адарваць сваё цела ад зямлi без нiякага рухавiка, а проста намаганнем волi i мускулаў можа толькi шчаслiвы чалавек", - раптам зразумеў ён. Ён перавёў позiрк на Нiну, як бы ўбачыўшы яе ўпершыню, i залюбаваўся вытанчанасцю i высакароднасцю яе рухаў, цеплынёй, што струменiлася з шэрых вачэй, лагоднасцю i той натуральнай шчырай грацыёзнасцю, якiя заўсёды ўпрыгожваюць маладых жанчын. Нездарма прырода вянцом прыгажосцi зрабiла менавiта жанчыну, бо яна стаiць каля самых таемных вытокаў новага жыцця, сама з'яўляецца вытокам, i той, хто прыходзiць у гэты свет, у самыя найпершыя iмгненнi свайго прыходу адразу сустракаецца з прыгажосцю. Непрыгожых мацi не iснуе - гэта аксiёма.

Юна адчула Гаеў позiрк, уздрыгнула, i палачка абвяла ў яе руцэ. I амаль адразу ж болыпасць левiтатараў прызямлiлася на свае цыноўкi. Толькi дзяўчына самазабыўна лунала пад высокiм купалам i ўсмiхалася адтуль. "Мой сын павiнен жыць, - увесь гэты час, пазiраючы на Нiну, думаў Гай. - Ты такая прыгожая, такая моцная, па ўзмаху тваёй рукi цяжкiя чалавечыя целы, як пух адуванчыкаў, адрываюцца ад зямлi. Ты можаш усё цi амаль усё. Над тваёй галавой, калi пiльна-пiльна прыглядзецца, пульсуе залацiсты нiмб. Гэта б'е цераз край, бушуе твая жыццёвая энергiя, твая дабраносная аўра. Запалi ж два жыццi - жыццё свайго будучага дзiцяцi i жыццё майго сына".

Праз тры днi, адпачнуўшы, аклiматызаваўшыся, "зялёныя" рушылi ў балоты. Дарэмна Гром Стралковiч угаворваў, затым i ўпрошваў iхняга кiраўнiка ўзяць хоць якую-небудзь зброю, хоць рэвальверык укiнуць у кiшэнь, дарэмна спрабаваў для страхоўкi паслаць разам з "зялёнымi" сваiх паляўнiчых.

- Мы абсалютна мiрныя людзi, - горда адказаў рудабароды кiраўнiк, нацiскаючы на слова "абсалютна".

I яны пайшлi. Шэсць мужчын i дзве жанчыны. Бела-зялёны сцяжок трапятаў над iмi. Густыя чараты праглынулi купку людзей i зноў сышлiся шчыльна i непралазна, глуха замураваўшы кволыя чалавечыя сляды на ядавiта-карычневай балотнай зямлi.

- Няшчасныя, - махнуў рукой Гром i адразу ж загадаў самым жвавым са сваiх паляўнiчых пайсцi з "зялёнымi" паралельным маршрутам.

- Але пайсцi не так, як бяжыць у чаратах паранены воўкасабака, а так, як падае на ваду бярозавы лiст, - удакладнiў ён задачу, што патрабавала ад падначаленых амаль стопрацэнтнай бясшумнасцi.

Гаю Дубровiчу таксама хацелася паблукаць па балотах, пабываць у таямнiчых трыснягах. Учора, седзячы каля развiтальнага вогнiшча, адна з жанчын шэптам, каб не пачуў кiраўнiк, расказала, што ў самым цэнтры балот ёсць невялiкiя грудкi сухой зямлi i на адным з гэтых грудкоў узвышаецца Зялёная Постаць. I адтуль далятаюць прыглушаныя гукi, быццам нехта б'е ў звон.

- Вы - "зялёныя". Постаць таксама зялёная, - не паверыў, пакпiў Гай. Занадта шмат зелянiны. Нехта з паляўнiчых, помнiцца, хiхiкнуў.

- Так расказваюць вiдавочцы, - строга паглядзеўшы на Гая, сказала жанчына. - Пад святлом месяца яны бачылi менавiта Зялёную Постаць, i хоць навокал вылi воўкасабакi, яны чулi там, у цэнтры дзiкiх балот, удары ў царкоўны звон. Вось так: бо-о-ом, бо-о-ом...

Жанчына спалохана выкруглiла вочы.

- Кажуць, гэтая Зялёная Постаць дае сiлу, калi дакранешся да яе, гаварыла яна далей. - Пакладзеш далонь або даткнешся лбом, i адразу нiбы кроў успыхвае ў чалавеку, i нiчога яму не страшна.

I такi сум гучаў у словах жанчыны, што Гай зразумеў - яна адзiнокая, бяссоннымi начамi яна марыць аб сустрэчы з Зялёнай Постаццю, але жаданая сустрэча, вядома ж, не адбудзецца. Зялёная Постаць, нават калi яе i не выдумалi, такая ж недасягальная, як i квазары, што выпраменьваюць у дзесяткi разоў больш энергii, чым самыя магутныя галактыкi, але касмiчны лёс закiнуў iх надта далёка ад Сонечнай сiстэмы, i чалавецтва нiколi не даляцiць да iх.

Потым жанчына амаль усю ночь сядзела каля вогнiшча. Гай бачыў засяроджаны, чырвоны ад блiкаў полымя твар. А ранiцой яна, як i ўсе "зялёныя", пайшла ў балоты.

I ён адчуў глухую трывогу. За Клёна, за жонку, за гэту незнаёмую жанчыну. Ён хадзiў па апусцелым Тоўстым Лесе, слухаў шум дрэў, глядзеў на раку, на сiвавата-шэрыя воблакi. Трывога не адпускала. Яна ўсё глыбей кiпцюрыла душу, халоднымi далонямi пачала павольна сцiскаць сэрца. Ператомленыя нервы, здаецца, брынчэлi, як туга нацягнутыя струны. I Гай, не вытрымаўшы, добра не разумеючы, што робiць, пабег у балоты, урэзаўся ў сцяну чаратоў. Магчыма, яму хацелася быць блiжэй да Грома Стралковiча, заўсёды моцнага i ўпэўненага. А магчыма, недзе ў падсвядомасцi ажыў, заварушыўся, як асколак у целе, расказ аб Зялёнай Постацi. Але ж Гром учора сказаў як адрэзаў: "Лухта ўсё гэта! Няма там нiякай трасцы. Акрамя, вядома, качак, уюноў, чаратовых катоў i воўкасабакаў".

Гай хутка iшоў, амаль бег па цёплай чорна-карычневай жыжцы, потым выбiўся на сушэйшую мясцiну, дзе тырчалi аброслыя апенькамi крывыя бярозавыя пнi. Пацягнула свежым ветрам, i неўзабаве залопаў дождж. Фантанчыкi ад кропель скакалi пад нагамi ў блiскучых лужынах. Раптам справа ад сябе ён пачуў глухое бомканне. Звон! Гай iрвануўся на гук, як на святло ў апраметнасцi чорнай ночы. Ён зразумеў - яму патрэбна, яму неабходна адшукаць у гэтым гнiлым трысняговым акiяне Зялёную Постаць i прыпасцi да яе сваiм гарачым iлбом. Яна будзе халодная, гаючая, яна суцешыць i ўзмацуе. Як калiсьцi (гэта так далёка, за лесам Часу) ласкава суцяшала мацi.

Вакол яго былi бурыя i жоўтыя трыснягi, зрэдзь стаялi дрэвы, пад нагамi плёхалася вада, угiналася, як гума, вiльготная зямля, над iм вiсела хмарнае дажджыстае неба. I ён адчуў сябе Чалавекам Ранейшых Стагоддзяў. Падалося, што за спiной надзейна сядзiць лук, а правую руку халодзiць каменны нож. Ён прагна, глыбока хапаў ротам i ноздрамi сцюдзёнае ад дажджу паветра. Сiла перакочвалася ў цвёрдых мускулах, вочы пазiралi востра i аб'ёмна, заўважаючы кожную травiнку на дарозе, кожную вадзяную кроплю на травiнцы. "Дзе ты, Зялёная Постаць?!" - крычала, пакутуючы, душа.

(adsbygoogle = window.adsbygoogle || []).push({});
1 ... 29 30 31 32 33 ... 69 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

Откройте для себя мир чтения на siteknig.com - месте, где каждая книга оживает прямо в браузере. Здесь вас уже ждёт произведение Л Дайнеко - Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке), относящееся к жанру Научная Фантастика. Никаких регистраций, никаких преград - только вы и история, доступная в полном формате. Наш литературный портал создан для тех, кто любит комфорт: хотите читать с телефона - пожалуйста; предпочитаете ноутбук - идеально! Все книги открываются моментально и представлены полностью, без сокращений и скрытых страниц. Каталог жанров поможет вам быстро найти что-то по настроению: увлекательный роман, динамичное фэнтези, глубокую классику или лёгкое чтение перед сном. Мы ежедневно расширяем библиотеку, добавляя новые произведения, чтобы вам всегда было что открыть "на потом". Сегодня на siteknig.com доступно более 200000 книг - и каждая готова стать вашей новой любимой. Просто выбирайте, открывайте и наслаждайтесь чтением там, где вам удобно.

Комментарии (0)