`
Читать книги » Книги » Фантастика и фэнтези » Научная Фантастика » Леонид Панасенко - Уратуйце нашы душы ! (на белорусском языке)

Леонид Панасенко - Уратуйце нашы душы ! (на белорусском языке)

1 2 3 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

- Дапамажыце! - зноў закрычаў Ён i папярхнуўся выпадкопай хваляй. Узляцела асвятляльная ракета. У яе прывiдным святле Ён убачыў побач дзесяткi людзей, якiя боўталiся ў ледзяной вадзе. Шлюпкi былi крыху наводдаль.

Падтрымлiваючы галаву каханай, каб не захлынулася, Ён падняў вочы да неба i зашаптаў - горача, умольна, шчыра:

- Уратуй нас, Госпадзi! Ахвярую табе нашыя душы i думкi. Аддам усе грошы, усё жыццё сваё на ўсхваленне тваё. Злiтуйся над намi! Уратуй хаця б яе.

Хваля зноў плюхнула ў твар. Ён ледзьве не захлынуўся. Адкашляўшыся, са слязьмi адчаю на вачах ён гнеўна крыкнуў небу:

- Не чуеш?! Дзе ж ты, каб цябе чорт узяў?!

- Паглядзi на сябе, чалавек. Клiчаш мяне перад смерцю i блюзнерыш.

Голас быў цiхi i бясконца стомлены.

Бог - сухенькi стары, ад якога зыходзiла слабое ззянне - стаў над iмi, абапёршыся на сукаваты кiй. Апрануты ён быў у каляны залатаны плашч, вакол яго лысаватай галавы, быццам нiмб, свяцiлiся рэдкiя i, вiдаць, вельмi лёгкiя сiвыя валасы. Акiянскiя хвалi дакраналiся да крысаў плашча, бо Гасподзь стаяў амаль па каленi ў вадзе.

- Ты ўвесь час клiчаш мяне, сын мой, - звярнуўся Бог да нашага збянтэжанага героя. - Дарэмна. Я не дапамагу табе ў тваёй бядзе.

- Чаму, Божа? Ты ж усемагутны. Хiба табе цяжка?

Бог сумна ўсмiхнуўся.

- Запомнi: не я вас, а вы мяне, людзi, калiсьцi стварылi, вера чалавечая. I пакуль вас, павернутых да мяне душою, было вялiкае мноства, я на самой справе быў усемагутны. Цяпер усё змянiлася. Нiхто нi ў што не верыць. Нi ў мяне, нi ў маiх няшчасных сыноў, якiя падзялiлi святло i цемру, нi ў сябе. Вось i знiкла мая сiла. Паглядзi: мяне ўжо вада не трымае, усе ногi прамачыў, а я ж па ёй акi па сушы павiнен хадзiць. I Хрыстос да вас больш не прыйдзе вы зноў здрадзiлi яму i другi раз забiлi.

- Цябе?! Не трымае?! - уражаны, Ён нават на iмгненне забыўся пра тое, што пагражае яму i яго каханай: сама большае праз гадзiну выратавальныя камiзэлькi будуць трымаць на вадзе два скачанелыя трупы. - Што ж рабiць?

- Каму, сын мой? Вам цi мне?

- Вам. Нам. Усiм нам.

- Выратоўвайце сябе самi, дзецi мае, - сказаў стары i паглядзеў на неба. Самотная зорка пасылала адтуль праменьчык. - Уратуеце свае душы - i я прыйду, я вярнуся. А цяпер бывай, мне ўжо пара вяртацца.

"Няўжо гэта не перадсмяротнае трызненне? - падумаў Ён, ахоплены халодным адчаем i тугою. - Я ж не верыў! Звяртаўся, паўтараў звыклыя словы, абяцаў усё на свеце - i не верыў. Так, на ўсялякi выпадак, бо спужаўся, страцiў надзею. А ён, бач ты, ёсць, але адначасова - яго ўжо як бы i няма... Што ж мы нарабiлi, людзi?! I хто, калi не ён, выратуе нас?! А хто яго выратуе?!"

Бог з натугай выцягнуў з вады спачатку адну нагу, паставiў яе па нябачную прыступку нябачнай лесвiцы, пасля другую, i стаў падымацца: марудна, трымаючыся за зорны праменьчык, увесь час губляючы i з цяжкасцю знаходзячы апору. Вiдаць, i нябесная лесвiца ўжо ледзь-ледзь трымалася.

Чалавек адчуваў пякучы боль i жах.

Забыўшыся на хуткую сваю пагiбель, на каханую, на шлюпкi, якiя трэба вышукваць у марской прасторы, ён у думках з апошняе сiлы дапамагаў Госпаду Богу свайму: падстаўляў плячо, падтрымлiваў, а там, дзе прыступкi нябеснай лесвiцы падгнiлi i абламалiся, не грэбаваў падставiць замест iх далонi свае.

I чым болей ён стараўся, тым мацней - зусiм невядома чаму - налягаў на сваё вясло правы вясляр сёмай шлюпкi, i нос яе iшоў улева, туды, дзе ў цемрадзi гiнулi ў ледзяной вадзе яшчэ не бачныя са шлюпкi людзi.

Пераклала Галiна Шаранговiч

(adsbygoogle = window.adsbygoogle || []).push({});
1 2 3 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

Откройте для себя мир чтения на siteknig.com - месте, где каждая книга оживает прямо в браузере. Здесь вас уже ждёт произведение Леонид Панасенко - Уратуйце нашы душы ! (на белорусском языке), относящееся к жанру Научная Фантастика. Никаких регистраций, никаких преград - только вы и история, доступная в полном формате. Наш литературный портал создан для тех, кто любит комфорт: хотите читать с телефона - пожалуйста; предпочитаете ноутбук - идеально! Все книги открываются моментально и представлены полностью, без сокращений и скрытых страниц. Каталог жанров поможет вам быстро найти что-то по настроению: увлекательный роман, динамичное фэнтези, глубокую классику или лёгкое чтение перед сном. Мы ежедневно расширяем библиотеку, добавляя новые произведения, чтобы вам всегда было что открыть "на потом". Сегодня на siteknig.com доступно более 200000 книг - и каждая готова стать вашей новой любимой. Просто выбирайте, открывайте и наслаждайтесь чтением там, где вам удобно.

Комментарии (0)