Сергей Давидович - Замалёўкi (на белорусском языке)
А вось другi "прыпынак" мамiных успамiнаў, звязаных з прыгажуном-борам.
Карпiлаўка не была яшчэ спалена немцамi, але яны наведвалiся ў яе, "прымяралiся".
Аднаго дня мой старэйшы брат Коля (сёння ўжо нябожчык), тады малады i гарачы партызан, ехаў на такiм жа маладым i гарачым жарэбчыку ў разведку ў бок Жукаўкi. Толькi ад'ехаў ад Карпiлаўкi, як убачыў немцаў, якiя рухалiся з Менска яму насустрач. Крутнуўся ён у густы ельнiк ды назад, а конь занаравiўся - нi з месца. А да Карпiлаўкi - рукой падаць, а там жа - людзi, там - мацi з малымi братамi i сястрой... Цудам ён "угаварыў" таго жарэбчыка, хоць i пазнавата, а ўскочыў у вёску, падняў усiх на ногi. Утварылася панiка, уцякалi хто як мог у бок Вялiкага Поля, за якiм пачынаўся выратавальнiк-лес...
Сёння, памiж борам i Карпiлаўкай, уздоўж ручайка (тады рачулкi) узняўся сцяной альшэўнiк ды бярэзнiк, а тады - Карпiлаўка з бору як на далонi...
Толькi мы адбеглi ад Карпiлаўкi метраў сто, як немцы пачалi "палiваць" з кулямётаў па нас. Мы заляглi, як тыя мышы, у траве, баiмся варухнуцца. Некаторых маладых хлопцаў гарачая кроў кiнула на коней - думалi, што конскiя ногi хутчэй кулi, i, зрабiўшыся мiшэнню, былi пасечаны кулямi на вачах сваiх мацi...
Мама прыцiскала мяне, маленькага, да грудзей i, затаiўшыся, ляжала памiж купiн. Потым перакруцiлася - "памяняла" ногi з галавой, каб паўзцi да лесу, i ў гэты момант куля трапiла ў тое месца, дзе iмгненне назад была мамiна галава - у нагу, каля ступнi... Хоць сыходзiла крывёй, але жыць засталася, а з ёй - i я...
...Даўно няма мамы, забрала яе зямелька, але я, едучы з Менска ў родную Карпiлаўку, заўсёды за Жукаўкай пазiраю направа i з цяжкасцю выдыхаю:
- Ой, бор... бор...
АСФАЛЬТ НА СЭРЦЫ
Ёсць людзi, якiя з вялiкiм жалем i пякучым болем развiтваюцца з мiнулым. Такiм людзям надзвычай цяжка жыць: кожны дзень - успамiны, успамiны, успамiны. Душа - несцiхаючыя перажываннi, сэрца - незажываючая рана. Людзi з такiмi абвостранымi пачуццямi больш знаходзяцца ў мiнулым, чым у сучасным, хоць многа, заклапочана i ўсхвалявана дбаюць пра дзень наступны...
Ёсць i другi склад людзей, якiя жывуць СЁННЯ - дзень да вечара. Клопаты аднаго дня не патрабуюць вялiкiх намаганняў - нi фiзiчных, нi тым больш душэўных, маральных. Прачнецца такi чалавек ранiцай i спакойна думае: вечар блiзка - чаго хвалявацца, а заўтра будзе бачна, што далей... Мiнулае такiя людзi ўспамiнаюць рэдка i неахвотна - якая карысць з таго, што ўжо было i нiколi не вернецца? Толькi галаву заб'еш пустым i непатрэбным...
Добра жыць гэтым людзям - яны быццам падарожнiкi, што iдуць улегцы анiякай ношы, нi ў руках, нi за плячыма. Выбрыквай нагамi па дарозе, выстуквай сабе абцасамi па каменьчыках ды размахвай рукамi - мух адганяй...
На шчасце цi на пакуты - я належу да першых.
Я не магу ўявiць сябе без родных мясцiн, без сцяжынак дзяцiнства, якiя нiколi не зарастуць, бо сэрца водзiць мяне па iх штодзённа, без казачных мараў юнацтва, якiя прысутнiчаюць у кожным дне, у кожным сне маiм...
Я чую галасы тых, каго, на вялiкi жаль, няма сёння з намi - галасы маiх працавiтых i надзвычай цiкавых аднавяскоўцаў, маiх сяброў, якiя рана сышлi ў магiлу...
У маiм сэрцы гучыць жывы, родны i такi неабходны голас маёй мамы. Я штодзённа адчуваю яе побач з сабой i нiколi не пагаджуся з тым, што яна памерла - яна часова адсутнiчае, некуды адышлася, ад'ехалася, яна - ёсць...
З любоўю i цеплынёй думаю пра тату, якi жыў i пайшоў з жыцця як сапраўдны, высакародны мужчына...
Калi надыходзiць ноч, галасы i падзеi мiнулага абступаюць мяне асаблiва шчыльна, праяўляюцца з настойлiвай сiлай i вастрынёй, захапляюць мяне i, часцяком, не адпускаюць да ранiцы.
Можна многа ўсяго пералiчваць, без чаго жыццё страцiла б сэнс, але на гэта не хопiць паперы, ды i самога жыцця.
Закрану толькi адну падзею, якая прынесла радасць усiм, хто мае да яе дачыненне, але ў маёй душы яна выклiкала шчымлiвы боль.
Падзея гэта надзвычай ардынарная, звычайная для сённяшняга дня. Ну, падумаеш, паклалi праз вёску асфальт, нi табе пылу, нi табе гразi - адна выгода ды "культура" пад самымi вокнамi.
Але мая думка - iншая. Вёска страцiла сваю глыбiнную самабытнасць. Зруйнавалi, закапалi i, нарэшце, замуравалi мёртвай скарынкай тое месца, тую "рачулку", якой карысталiся дзесяцiгоддзi, а мо i стагоддзi нашыя продкi.
Сёння мне немагчыма ўявiць сваю маму, свайго тату, маiх суседзяў Дзям'яна, Юрку, Тодара, Габрэля i iншых - на гэтай, такой няўтульнай i "чужой" вулiцы. У маёй жа роднай Карпiлаўцы жыў, а значыцца, i хадзiў па вулiцы знакамiты пiсьменнiк Антон Iванавiч Лявiцкi (Ядвiгiн Ш.). Тут, у свой час, былi Я. Купала, М. Багдановiч, У. Галубок, З. Верас, Я. Лёсiк, П. Бадунова i iншыя значныя для гiсторыi Беларусi асобы - цэлае суквецце талентаў...
Я i сам, амаль паўвека, прабегаў, прахадзiў, прашпацыраваў па гэтай святой зямлiцы, яна давала мне сiлы i ўпэўненасць, я адчуваў яе жывы подых. Я мог ступiць крок па той першароднай вясковай вулiцы, прыпынiцца i расказваць пра многiя падзеi, сустрэчы, размовы, якiя адбылiся менавiта на гэтым месцы. Зноў ступiць крок - i зноў расказваць...
Вулiца - гэта своеасаблiвы летапiс, гiсторыя вёскi, яе былых i сучасных жыхароў i падзей.
Сёння я з тужлiвым жалем i пякучым болем iду па роднай вёсцы, а памiж мной i пяшчотнай зямлёй-святыняй ляжыць абыякавая да ўсяго скарынка асфальту.
Мне холадна, няўтульна на iм, быццам асфальт паклалi на маiм сэрцы...
ПАЙСЦI "НА СЯЛО"
Цi ведаеце вы, што азначалi ў вёсцы зусiм нядаўна - нейкiх трыццаць сорак гадоў назад такiя словы, як "пайсцi на сяло"? Баюся пачуць адказ...
Сёння гэтыя словы амаль пакiнулi нашыя вёскi - ад гэтага балюча, шчымлiва, непапраўна тужлiва i горка.
Мы згубiлi, магчыма, апошнi вугельчык таго агню, ля якога маглi грэцца ўсе разам - адзiн аднаму неабходныя, патрэбныя, годныя. Што такое трыццаць гадоў?!. А што ж будзе, скажам, праз трыста?!.
Дык вось - кiдаеш гной цi варочаеш сена, адным словам - працуеш, i мiж справай пытаешся ў Юркi, Федзi цi Зосi:
- Да каго сёння пойдзем на сяло?
- Як да каго? - пытаюцца ў адказ. - Мы ж заўчора былi ў Лявона, учора - у Тодара. Сёння пойдзем да Дзям'яна!
Да Дзям'яна дык да Дзям'яна!
Вечарам абтрасешся ад пылу, абмыешся ад гною, вып'еш сырадою i - на сяло!
Дык што ж такое - пайсцi на сяло? Гэта свята! Урачыстасць! Гэта прыгажосць чалавечых адносiнаў, падараваная нам нашымi продкамi!
Памытыя i падсiлкаваныя, мы збiралiся па чарзе кожны вечар у нейчай хаце. Збiралiся дзеля таго, каб выказаць нявыказанае, каб ахвяраваць прысутным выспелае ў душы светлае пачуццё, каб лёгкiм жартам падтрымаць, разварушыць змардаванага працай аднавяскоўца...
А што было тады, калi трапляла ў вёску незнаёмая кнiга? Чыталi яе па чарзе ўслых, зачытвалiся, заслухоўвалiся. Пiсьменнiк быў для нас Богам, правiдцам, быў выратавальнiкам. Лiтаратурнае слова было той патаемнай крынiцай, з якой мы, малапiсьменныя, пiлi i не маглi напiцца. Дзякуй вам, творцы слова, напоўненага сэнсам. Я i сёння схiляюся перад вамi за тое, што разам з вамi, дзякуючы вам, рос, выхоўваўся, прыкладаў намаганнi, каб чалавекам звацца...
(adsbygoogle = window.adsbygoogle || []).push({});Откройте для себя мир чтения на siteknig.com - месте, где каждая книга оживает прямо в браузере. Здесь вас уже ждёт произведение Сергей Давидович - Замалёўкi (на белорусском языке), относящееся к жанру Научная Фантастика. Никаких регистраций, никаких преград - только вы и история, доступная в полном формате. Наш литературный портал создан для тех, кто любит комфорт: хотите читать с телефона - пожалуйста; предпочитаете ноутбук - идеально! Все книги открываются моментально и представлены полностью, без сокращений и скрытых страниц. Каталог жанров поможет вам быстро найти что-то по настроению: увлекательный роман, динамичное фэнтези, глубокую классику или лёгкое чтение перед сном. Мы ежедневно расширяем библиотеку, добавляя новые произведения, чтобы вам всегда было что открыть "на потом". Сегодня на siteknig.com доступно более 200000 книг - и каждая готова стать вашей новой любимой. Просто выбирайте, открывайте и наслаждайтесь чтением там, где вам удобно.


