`
Читать книги » Книги » Фантастика и фэнтези » Научная Фантастика » Андрей Геращенко - Мiкiта ў краiне пацукоў (на белорусском языке)

Андрей Геращенко - Мiкiта ў краiне пацукоў (на белорусском языке)

Перейти на страницу:

З-за сцэны чуецца дзiцячы гоман i голас Алены Анатольеўны.

НАСТАЎНIЦА: Цiшэй, дзецi, цiшэй. Зараз усiм трэба будзе памыць рукi хутка сняданак!

МIКIТА: Трэба хавацца - iдуць!

Мiкiта адчыняе дзверы ў каморку напалову i, прасунуўшы галаву, прыслухоўваецца.

МIКIТА: Цiха - мабыць, нiкога тут няма. Хай пашукаюць!

Мiкiта адчыняе дзверы i, хуценька прасклiзнуўшы ў каморку, зноў зачыняе iх за сабой. Гучыць жудасны грукат i ўся сцэна апынаецца ў цемры, якую прарэзваюць хуткiя блiкi святла. Чуюцца жахлiвыя крыкi дзяцей i Алены Анатольеўны. Потым наступае цiшыня, а цемра становiцца поўнай. У гэты час дэкарацыi левай часткi сцэны хаваюцца i ўся сцэна ператвараецца ў каморку. Дзверы, якiя раней падзялялi сцэну на часткi, цяпер знаходзяцца ў глыбiнi. Пачынае крыху свiтаць. Мiкiта ў тым самым адзеннi, але ў яго пацучыная галава i пацучыны хвост. Ён, не заўважаючы гэтага, марудна крочыць па каморцы, выцягнуўшы наперад рукi.

МIКIТА: Што гэта нiкога не чуваць?! Нi дзяцей нi чутна, нi Алены Анатольеўны?! I чаму гэта яны так крычалi? Схаваюсь я лепей за гэтымi рыдлёўкамi.

Мiкiта прысядае ля сцяны за нейкiмi рыдлёўкамi.

МIКIТА: Што гэта мяне нiхто не шукае?! Няўжо нiкому не цiкава, куды я трапiў? А яшчэ кажуць, што яны пра дзяцей клапоцяцца! Вось няма мяне i нiкому спраў да гэтага таксама няма! I есцi хочацца! Зараз жа сняданак. А тут халодна i... страшна. Лепей вылезу.

Мiкiта выходзе з-за рыдлёвак i iдзе ў левы бок сцэны.

МIКIТА: Якой вялiкай стала каморка! А дзверы дзе? Няма?

Мiкiта глядзiць навокал i толькi тут заўважае, што дзверы зусiм у iншым месцы.

МIКIТА: Яны ж, здаецца, не тут былi?! Вой, нешта мне зусiм страшна!

Мiкiта падыходзе да дзвярэй, расчыняе iх, але бачыць толькi цагляную сцяну.

МIКIТА: Дзе я?! Пi-пi. Што са мной здарылася?!

Мiкiта хапаецца рукамi за галаву i крычыць яшчэ больш громка.

МIКIТА: Што ў мяне з галавой?! У мяне на твары поўсць?! I хвост! У мяне з'явiўся пацучыны хвост. Я ператварыўся ў брыдкага пацука! А-а-а! У-у-у!

Мiкiта пачынае скакаць i лямантаваць, стукаючы ў сцяну за дзвярамi.

МIКIТА: У-у-у! Мама, Алена Анатольеўна, дзецi - ратуйце мяне! Мяне ператварылi ў пацука злыя чараўнiкi! Хутчэй! У-у-у! Хто небудзь дапамажыце!

Кладка з цэглы нечакана знiкае i з'яўляецца праход, з якога льецца таямнiчы свет i выпаўзаюць клубы дыму. Успыхваюць рознакаляровыя лiхтарыкi. Мiкiта з плачам iдзе прама ў дым i знiкае са сцэны.

КАРЦIНА ТРЭЦЯЯ

Падзямелле. У левым баку на велiзарнай павуцiне гойдаецца вялiзны павук. Мiкiта, у якога галава i хвост пацука, асцярожна крочыць наперад i час ад часу пiльна сочыць за паводзiнамi павука.

МIКIТА: Бр-р-р - якая брыдота! Нiколi не бачыў такога вялiкага павука! Што са мной здарылася? Магчыма i сапраўды зачаравалi, а магчыма - гэта толькi сон. Толькi жудасны сон. I есцi хочацца.

Мiкiта сядае на падлогу i зноў спрабуе ахапiць рукамi галаву, але, дакрануўшыся да поўсцi, зноў пачынае плакаць.

МIКIТА: Зноў гэтая поўсць. Пi-пi-пi. Я ўжо i пiшчэць пачаў, як пацук. Чаму "як"? Я i на самой справе пацук - брыдкi, шэры пацук!

У глыбiнi сцэны чуецца нейкае варушэнне. Даносiцца чыйсцi пiсклявы голас.

ГОЛАС: Хто гэта тут лаецца на пацукоў?! Хiба не ведае, пi-пi-пi, што пацукi - гаспадары падземнага царства?!

Мiкiта перастае плакаць i хуценька ўскоквае на ногi i з жахам азiраецца навокал.

МIКIТА: Хто тут? Пi-пi-пi. Чый гэта голас?

ГОЛАС: Пi-пi-пi. Чаго ты дражнiшся? Зараз пабачыш, чый!

На сцэне з'яўляецца пацук, амаль такой жа велiчынi, як i Мiкiта. Пацук здзiўлена аглядае Мiкiту.

ПIСКЛЯВЫ ПАЦУК: Гэта ж пацук! Сапраўдны пацук!

МIКIТА: Хто пацук?

ПIСКЛЯВЫ ПАЦУК: Ты пацук!

МIКIТА: Сам ты пацук!

ПIСКЛЯВЫ ПАЦУК: Вядома ж - я пацук! А ты хто - магчыма, кот?! Чаму маўчыш? Нiколi не бачыў такога дзiўнага пацука.

Пiсклявы пацук з цiкаўнасцю разглядае Мiкiту з усiх бакоў i асцярожна абыходзе вакол яго.

ПIСКЛЯВЫ ПАЦУК: Нешта раней я цябе нiколi тут не бачыў. Ты адкуль? Напэўна, не з нашых нор? Дзе ты жывеш?

МIКIТА: Я у хаце жыву - у кватэры на чацвёртым паверсе. Мой дом ля дзiцячага садка.

ПIСКЛЯВЫ ПАЦУК: Ведаю я гэты дом. У iм цяжка жывецца нашаму брату-пацуку. I атруту розную ўвесь час сыплюць, i кот жудасны жыве - людзi яго, пi-пi-пi, Томiсам завуць. Такi вялiзны, злы кот. Шэра-паласаты. Ты яго бачыў?

МIКIТА: Вядома ж, бачыў - гэта мой кот.

ПIСКЛЯВЫ ПАЦУК: Як гэта - твой? Пi-пi-пi.

МIКIТА: Ён у маёй кватэры жыве. Пi-пi.

ПIСКЛЯВЫ ПАЦУК: Вой, ратуйце мяне - зараз лопну ад смеху. Твой кот! Ты, часам, не з'еў атруты для пацукоў?

Мiкiта звяртаецца да гледачоў.

МIКIТА: Трэба пакуль нiчога не тлумачыць пра тое, што я - не пацук. Усё роўна ён мне не паверыць. Трэба прыгледзiцца пакуль, што да чаго, а пасля, магчыма, нешта i будзе. Хутчэй за ўсё, проста прачнуся на сваiм ложку, бо гэта абавязкова павiнен быць сон - на самой справе дзецi ў пацукоў не ператвараюцца.

ПIСКЛЯВЫ ПАЦУК: Што ты там сабе пiшчыш пад нос - нiчога не чуваць?! Я пытаюся, цi не з'еў ты атруту для пацукоў?

МIКIТА: Не еў я нiякай атруты. А вось нешта з'есцi i сапраўды было б неблага. Толькi што тут знойдзеш?!

ПIСКЛЯВЫ ПАЦУК: Гэта табе не нейкi там дом цi кватэра! Тут ежы - колькi хочаш. Мы зараз як раз пад кухняй дзiцячага садка. Але... Дай ка я пагляжу навокал больш пiльна.

Пiсклявы пацук уважлiва аглядае усё навокал i раптам, заўважыўшы павука, некалькi разоў задаволена падскоквае ўверх.

ПIСКЛЯВЫ ПАЦУК: Глядзi, што я знайшоў!

МIКIТА: Бачыў я гэтага павука. Якая брыдота! Нiколi раней нiдзе такiх вялiкiх не сустракаў.

ПIСКЛЯВЫ ПАЦУК: Вядома - гэта табе не кватэра! Вось i паснедаем. Я, канешне ж, мог з'есцi яго i сам, бо я яго знайшоў, але ж... Ты якi-нiякi, а госць, а я, як гаспадар, павiнен цябе частаваць. Ну - iдзi, еш!

МIКIТА: Каго есцi?!

ПIСКЛЯВЫ ПАЦУК: Як каго?! Не мяне ж, вядома! Iдзi да павука!

МIКIТА: Есцi павука?! Але ж ён такi брыдкi!

ПIСКЛЯВЫ ПАЦУК: Я яму прапаную ледзь не лепшую ежу, я ён, пi-пi, яшчэ носам круцiць! Не, ты ўсё ж такi атруцiўся атрутай для пацукоў. Яна нас зусiм дурнымi робiць.

МIКIТА: Нiчым я не атручваўся. Мне не падабаюцца павукi.

ПIСКЛЯВЫ ПАЦУК: Выбачай - сыру няма.

Пiсклявы пацук асцярожна падыходзе да павуцiны, з якой звешваецца павук. Раптоўна кiдаецца наперад i, злавiўшы павука, пачынае з хрумканнем яго есцi.

ПIСКЛЯВЫ ПАЦУК: Як смачна! Вельмi смачна! Пi-пi-пi! Ням-ням-ням!

МIКIТА: Якая дрэнь - вочы б мае не бачылi!

ПIСКЛЯВЫ ПАЦУК: Пi-пi. Ням-ням-ням. Ну i дурань! Ням-ням-ням.

Мiкiта сядае на падлогу i зноў пачынае плакаць.

МIКIТА: Хачу дадому! Мама, дзе ты?! Расчаруй мяне!

ПIСКЛЯВЫ ПАЦУК: Пi-пi-хi-хi! Зусiм дурны! Ням-ням-ням!

ДЗЕЯ ДРУГАЯ

КАРЦIНА ЧАЦВЁРТАЯ

Пiсклявы пацук i Мiкiта сядзяць на падлозе у левым баку сцэны. Гучыць трывожная музыка. Пачынаюць зiхацець рознакаляровыя лiхтарыкi.

МIКIТА: Што гэта?

ПIСКЛЯВЫ ПАЦУК: Сюды iдзе наш цар - Пацучын Пяты.

(adsbygoogle = window.adsbygoogle || []).push({});
Перейти на страницу:

Откройте для себя мир чтения на siteknig.com - месте, где каждая книга оживает прямо в браузере. Здесь вас уже ждёт произведение Андрей Геращенко - Мiкiта ў краiне пацукоў (на белорусском языке), относящееся к жанру Научная Фантастика. Никаких регистраций, никаких преград - только вы и история, доступная в полном формате. Наш литературный портал создан для тех, кто любит комфорт: хотите читать с телефона - пожалуйста; предпочитаете ноутбук - идеально! Все книги открываются моментально и представлены полностью, без сокращений и скрытых страниц. Каталог жанров поможет вам быстро найти что-то по настроению: увлекательный роман, динамичное фэнтези, глубокую классику или лёгкое чтение перед сном. Мы ежедневно расширяем библиотеку, добавляя новые произведения, чтобы вам всегда было что открыть "на потом". Сегодня на siteknig.com доступно более 200000 книг - и каждая готова стать вашей новой любимой. Просто выбирайте, открывайте и наслаждайтесь чтением там, где вам удобно.

Комментарии (0)