`
Читать книги » Книги » Фантастика и фэнтези » Научная Фантастика » Герберт Уэллс - Вайна сусветаў (на белорусском языке)

Герберт Уэллс - Вайна сусветаў (на белорусском языке)

1 ... 15 16 17 18 19 ... 44 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

У Лондане ноччу з суботы на нядзелю таксама распачалася навальнiца, i брат мой даехаў да вакзала Ватэрлоо з рамiзнiкам. На платформе, з якой звычайна адпраўляецца дванаццацiгадзiнны цягнiк, ён даведаўся, што ў гэтую ноч цягнiкi чамусьцi не ходзяць да Ўокiнга. Чаму, ён так i не змог дабiцца: чыгуначная адмiнiстрацыя i тая дакладна нiчога не ведала. На вакзале было ўсё спакойна; чыгуначнiкi меркавалi, што адбылося крушэнне памiж Байфлiтам i вузлавой станцыяй Уокiнг. Вячэрнiя цягнiкi, якiя iшлi звычайна праз Уокiнг, накiроўвалiся праз Вiрджынiя-Уотэр цi Гiлфард. Многа клопатаў дадала чыгуначнiкам змена маршрутаў экскурсii саўтгемптонскай i портсмутскай Уваскрэснай лiгi. Нейкi рэпарцёр вячэрняй газеты, памылкова ўспрыняўшы брата за начальнiка руху (на якога брат быў крыху падобны), спрабаваў узяць у яго iнтэрв'ю. Нават чыгуначнiкi не тлумачылi крушэнне сувяззю з марсiянамi.

Пасля я чытаў у нейкай газеце, быццам яшчэ ранiцай у нядзелю "ўвесь Лондан быў наэлектрызаваны паведамленнямi з Уокiнга". У сапраўднасцi нiчога падобнага не было. Большасць жыхароў Лондана ўпершыню пачула пра марсiянаў толькi ў панядзелак ранiцай, калi ўсчалася панiка. Нават тыя, хто чытаў газеты, не адразу зразумелi спехам складзенае паведамленне. Большасць лонданцаў нядзельных газет не чытае.

Акрамя таго, лонданцы так упэўненыя ў сваёй асабiстай бяспецы, а сенсацыйныя чуткi такiя звычайныя ў газетах, што нiхто не быў асаблiва заклапочаны наступнай заяваю:

"Учора, каля сямi гадзiн вечара, марсiяне выйшлi з цылiндра i, рухаючыся пад аховай бранi з металiчных шчытоў, дазвання разбурылi станцыю Ўокiнг, вакольныя дамы i знiшчылi цэлы батальён Кардыганскага палка. Падрабязнасцi невядомыя. Кулямёты "максiм" былi бяссiльныя супраць iх бранi; палявыя пушкi былi выведзены са строю. У Чэртсi накiраваны раз'езды гусараў. Марсiяне, верагодна, пацiху рухаюцца к Чэртсi цi Вiндзору. У Заходнiм Сэрэi пануе трывога. Робяцца земляныя ўмацаваннi, каб перагарадзiць доступ да Лондана". Гэта было надрукавана "Сандзiсан", а ў "Рэферы" жартаўлiвы фельетанiст пiсаў, што ўсё гэта падобна на панiку ў вёсцы, дзе нечакана разбегся вандроўны звярынец.

Нiхто ў Лондане толкам не ведаў, што такое гэтыя бранiраваныя марсiяне, але чамусьцi панавала чутка, што пачвары вельмi непаваротлiвыя; "поўзаюць", "з цяжкасцю валакуцца" - вось выразы, якiя сустракалiся амаль ва ўсiх першых паведамленнях. Нiводная тэлеграма не складалася вiдавочцамi падзеяў. Нядзельныя газеты друкавалi экстранныя выпускi па меры атрымання свежых навiнаў i нават калi iх не было. Толькi вечарам газеты атрымалi ўрадавае паведамленне, што насельнiцтва Ўолтана, Уэйбрыджа i ўсёй акругi эвакуiруецца ў Лондан, - i болей нiчога.

Ранiцаю брат пайшоў у царкву пры бальнiцы, усё яшчэ не ведаючы пра тое, што здарылася мiнулай ноччу. У пропаведзi пастыра ён улавiў туманныя намёкi на якоесьцi ўварванне; акрамя таго, была прачытана асобная малiтва пра дараванне мiру. Выйшаўшы з царквы, брат купiў нумар "Рэферы". Устрывожаны навiнамi, ён адправiўся на вакзал Ватэрлоо даведацца, цi адноўлены чыгуначны рух. На вулiцах было звычайнае святочнае ажыўленне - омнiбусы, экiпажы, веласiпеды, многа па-святочнаму апранутых людзей. Нiхто не быў асаблiва ўсхваляваны нечаканымi навiнамi, якiя выкрыквалi газетчыкi. Усе былi заiнтрыгаваныя, але калi хто непакоiўся, то не за сябе, а за сваiх родных па-за горадам. На вакзале ён упершыню пачуў, што на Вiндзор i Чэртсi цягнiкi не ходзяць. Насiльшчыкi сказалi яму, што са станцый Байфлiт i Чэртсi прыйшло ранiцаю некалькi важных тэлеграм i што цяпер тэлеграф чамусьцi не працуе. Брат не мог дабiцца ад iх больш дакладных звестак. "Каля Ўэйбрыджа адбываецца бiтва" - вось усё, што яны ведалi.

Рух цягнiкоў быў парушаны. На платформе стаяў натоўп у чаканнi прыезду знаёмых i родных з паўднёвага захаду. Якiсьцi сiвы джэнтльмен услых лаяў Паўднёва-Заходнюю кампанiю.

- Iх трэба падцягнуць! - бурчаў ён.

Прыйшлi адзiн-два цягнiкi з Рычманда, Путнi i Кiнгстана з пасажырамi, якiя выехалi на свята пакатацца ў лодках; гэтыя людзi расказвалi, што шлюзы запёртыя i што адчуваецца трывога. Мой брат разгаварыўся з маладым чалавекам у сiнiм спартыўным гарнiтуры.

- Куча народу едзе ў Кiнгстан на павозках, на драбiнах, на чым папала, з куфрамi, з усiм скарбам, - расказваў той. - Едуць з Молсi, Уэйбрыджа, Уолтана i гавораць, што каля Чэлсi чуваць кананада i што кавалерысты раiлi iм як найхутчэй выбiрацца, бо наблiжаюцца марсiяне. Мы чулi стралянiну з пушак каля станцыi Хэмптан-Корт, але падумалi, што гэта гром. Што азначае ўся гэта чартаўшчына? Марсiяне ж не могуць вылезцi з сваёй ямы, праўда?

Мой брат нiчога не мог адказаць.

Крыху счакаўшы, ён зазначыў, што нейкая невыразная трывога перадаецца i пасажырам падземнай чыгункi; нядзельныя экскурсанты пачалi чамусьцi раней часу вяртацца з усiх паўднёва-заходнiх ваколiцаў: з Барнса, Уiмблдона, Рычманд-парка, К'ю i iншых; але нiхто не мог нiчога паведамiць, акрамя туманных чутак. Усе пасажыры, што вярталiся з канечнай станцыi, здавалася, былi чымсьцi занепакоены.

Каля пяцi гадзiн вакзальная публiка была вельмi здзiўлена адкрыццём руху памiж Паўднёва-Заходняй i Паўднёва-Усходняй лiнiямi, звычайна закрытага, а таксама паяўленнем воiнскiх эшалонаў i платформаў з цяжкiмi гарматамi. Гэта былi гарматы з Вулвiча i Чатама для абароны Кiнгстана. Народ жартаваў з салдатаў: "Яны вас з'ядуць", "Iдзём утаймоўваць звяроў" - i гэтак далей. Неўзабаве паявiўся атрад палiцэйскiх i пачаў ачышчаць вакзал ад публiкi. Мой брат зноў выйшаў на вулiцу.

Званы клiкалi на вячэру, i калона дзяўчат з Армii выратавання з песнямi iшла па Ватэрлоо-роўд. На мосце натоўп цiкаўных глядзеў на дзiўную бурую пену, якая таксама плыла па цячэннi. Сонца садзiлася, вежы Бiг-Бэна i Палаты Парламента выразна вырысоўвалiся на ясным спакойным небе; яно было залацiстае, з чырванавата-лiловымi палосамi. Гаварылi, што пад мостам праплыло мёртвае цела. Нейкi чалавек, сказаўшы, што ён ваенны з рэзерву, паведамiў майму брату, што заўважыў на захадзе сiгналы гелiёграфа.

На Велiнгстон-стрыт брат убачыў бойкiх газетчыкаў, якiя толькi што выбеглi з Флiт-стрыт з яшчэ сырымi газетамi, спярэшчанымi ашаламляльнымi загалоўкамi.

- Страшэнная катастрофа! - выкрыквалi яны адзiн перад адным на Велiнгстон-стрыт. - Бой пад Уэйбрыджам! Падрабязнае апiсанне! Марсiяне адкiнуты! Лондан у небяспецы!

Брату давялося заплацiць тры пенсы за нумар газеты.

Толькi цяпер ён зразумеў, наколькi страшэнныя i небяспечныя гэтыя пачвары. Ён даведаўся, што гэта не проста кучка маленькiх непаваротлiвых стварэнняў, а разумныя iстоты, якiя кiруюць гiганцкiмi механiзмамi, могуць хутка перамяшчацца i знiшчаць усё жывое на сваiм шляху i супраць iх бездапаможныя самыя дальнабойныя пушкi.

Iх апiсвалi, як "агромнiстыя павукападобныя машыны, амаль у сто футаў вышынёю, здольныя перамяшчацца з хуткасцю экспрэса i выкiдваць iнтэнсiўны цеплавы прамень". Замаскiраваныя батарэi, галоўным чынам з палявых гарматаў, былi ўстаноўлены каля Хорселскай пусткi Ўокiнга па дарозе на Лондан. Былi заўважаны пяць баявых машын, якiя рухалiся к Тэмзе; адна з iх дзякуючы выпадку была знiшчана. Звычайна снарады не дасягалi цэлi, батарэi iмгненна змяталiся цеплавым промнем. Гаварылася таксама пра цяжкiя страты ў войску; але паведамленнi былi падрыхтаваны ў аптымiстычным тоне.

(adsbygoogle = window.adsbygoogle || []).push({});
1 ... 15 16 17 18 19 ... 44 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

Откройте для себя мир чтения на siteknig.com - месте, где каждая книга оживает прямо в браузере. Здесь вас уже ждёт произведение Герберт Уэллс - Вайна сусветаў (на белорусском языке), относящееся к жанру Научная Фантастика. Никаких регистраций, никаких преград - только вы и история, доступная в полном формате. Наш литературный портал создан для тех, кто любит комфорт: хотите читать с телефона - пожалуйста; предпочитаете ноутбук - идеально! Все книги открываются моментально и представлены полностью, без сокращений и скрытых страниц. Каталог жанров поможет вам быстро найти что-то по настроению: увлекательный роман, динамичное фэнтези, глубокую классику или лёгкое чтение перед сном. Мы ежедневно расширяем библиотеку, добавляя новые произведения, чтобы вам всегда было что открыть "на потом". Сегодня на siteknig.com доступно более 200000 книг - и каждая готова стать вашей новой любимой. Просто выбирайте, открывайте и наслаждайтесь чтением там, где вам удобно.

Комментарии (0)