`
Читать книги » Книги » Документальные книги » Биографии и Мемуары » К Акула - Змагарныя дарогi (на белорусском языке)

К Акула - Змагарныя дарогi (на белорусском языке)

1 ... 35 36 37 38 39 ... 172 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

- Гэта вы сказалi, што гатовы быць парабкамi? - зьдзiўлена папытаў Сымон. - Дзiўлюся. Я ведаю, што, пакуль трымаю ў руках стрэльбу, датуль буду чалавекам. А як пакiну, тады хто ведае...

- Праўду Спарыш кажа, - падтрымаў Сымона Шытко. - У сяньняшнi час стрэльбы кiдаць няварта.

Прысутныя паволi ажывiлiся. Пачулiся з усiх бакоў галасы. У спрэчцы вырозьнiвалiся тры групы: адны падтрымлiвалi Сымона, другiя баранiлi Буку, якога падтрымлiваў Халяўка, рэдка адзывалiся Каранькевiч i Будрэвiч. Трэцяя група спачатку маўчала.

- Гаворыце вы шмат усе, - пачуўся голас прадстаўнiка трэцяй групы Качановiча, - але што з таго, калi мала робiце...

- А што-ж рабiць, па-твойму?

- Ты, спартсмэн, можаш пакiнуць свае дурныя абзацы, бо нiкому яны не патрэбныя, - упiкнуў нехта Качановiча. Чаму яго называлi спартсмэнам няведама. Мо таму, што быў высокi ды вельмi рухавы.

- Але чаму вы, хлопцы, як галодныя, - баранiўся Бука, - чаму вы тады гэтага ня скажыце? Чаму тады кожны з вас вурчыць i злуецца? Чаму ты, Спарыш, тады не зьясi сваёй стрэльбы замест хлеба?

Некаторыя засьмяялiся.

- Думкi аб стрэльбе тады, пэўна, у галаву не прыходзяць, - працягваў Бука. - Цяпер дык вы ўсе гаворыце, усе Спарыша падтрымлiваеце, а тады дык не адзiн кажа, што гатоў мундзiр ськiнуць i за хлеб працаваць.

- Трэба й зброя, й хлеб, - сьцвердзiў Каханчык. - Возьмем хаця-б сабе такi прыклад, няхай i гiстарычны. Як Напалеон стаяў у Альпах ды жаўнеры яго галадалi, яны-ж не пакiнулi зброi й не пайшлi зарабляць на хлеб. Напалеон сказаў: вунь хлеб, iдзеце й заваюйце. Яны пайшлi й заваявалi.

Гутаркi на гэтую тэму цягнулiся доўга, бо аж да гадзiны адзiнаццатай вечара. Шмат было й дзяцiнна-наiўнага й проста недарэчнага ў iх. Нехта ўспомнiў i тое, што ўсе ўжо iх пакiнулi (пад гэным "усе" разумелася перадусiм Беларуская Цэнтральная Рада) i што справа была кепская, бо без правадыра можна лёгка загiнуць.

- Правадыр сярод нас знойдзецца, - запэўнiў Жылякоўскi.

- Мы цяпер, хлопцы, ваюем якраз так, як калiсьцi палякi йшлi разам з Напалеонам, - укiнуў сваё Вiктар.

- А ты, Караткевiч, лепш маўчаў-бы, бо ты свайго голасу ня маеш, накiнуўся на яго Бука. - Цягнеш то за адных, то за другiх. Ваяка гэткi знайшоўся. Ваюем, кажа. Дзе-ж гэта ты ваюеш, браце шаноўны? Вунь, каб пачуў порах, то нябось як тая мыш пад мятлу ўцякаў-бы.

У канцы ўжо нiхто не падтрымлiваў Букi.

- Як гэта, хлопцы, Бука мог быць у Крывiчах асьветным афiцэрам? Гэта-ж трагэдыя была, - сьмяяўся зь яго Сымон. - Куды-б гэта ён завёў i чаго навучыў-бы тых людзей? Падумайце-ж толькi. Вось дзе-б цярпела Беларусь!

Будучы ў Альбрэхтаў, Кастусю Дзежку яшчэ раз давялося сустрэць свайго бацьку. Валачыўся ён пры абозе ўцекачоў, што ехаў у Розэнбэрг. Вабоз складаўся са сваякоў людзей, што служылi ў войску. Стары Дзежка яшчэ больш пастарэў за гэты час. Вось што расказаў ён Кастусю й сябрам:

- Калi ехалi мы празь вёскi Прусii, немцы адносiлiсяда нас вельмi дрэнна. Глядзелi на нас, як на людзей нiжэйшых, сьвiней якiх. Заходжу аднойчы ў хату i прашу вады. Вунь iдзi, - паказвае мне баба помпу на панадворку. А чым-жа, пытаюся, - пiць? Рукой, кажа. Ну й злосьць-жа мяне ўзяла. Проста-напраста лiчыць нас за жывёлу. Што я тады раблю? Як прыязджаю дзе ў вёску цi ў горад, адразу здымаю кашулю й б'ю вошы. Гэта iм за кару. Няхай прыглядаюцца.

Хлопцы зарагаталi.

- Цяпер-жа сытуацыя паправiлася, - закончыў стары Дзежка, - едзем у Розэнбэрг, а там нас будуць вызначаць на працу да гаспадароў.

23 жнiўня 1944 года адзьдзел пакiнуў Альбрзхтаў i накiраваўся ў Розэнбэрг, каб заладоўвацца на цягнiк дзеля паездкi ў Францыю.

ПАДАРОЖЖА Ў ФРАНЦЫЮ

I

Нехта недзе зрабiў вялiкую памылку, загадаўшы перакiнуць трыццатую дывiзiю з Усходняй Прусii ў Францыю. Можа, пасьля асоба цi асобы, адказныя за тое, i плявалi сабе ў бароды за такi промах, калi пабачылi, да чаго тое прывяло. Ды было позна. Мо да пастановы спрычынiлiся пэўныя мяркаваньнi, але калi такiя й былi, то, пэўна-ж, яны не палягалi на разьлiку на найбольшую баёвую выдайнасьць дывiзii ў будучынi. Хiба-ж немцы ня ведалi, што для жаўнераў трыццатае дывiзii - беларусаў, украiнцаў, расейцаў i палякаў, найбольш небясьпечным ворагам быў бальшавiзм? Хiба-ж яны не прадугледжвалi, што ў змаганьнi з Чырвонай Армiяй мала каторы зь iх дастаўся-б жыўцом у бальшавiцкiя рукi?

Людзi, што пазналi й добра адчулi панаваньне Сталiна, мелi ўсе прычыны на сьвеце, каб змагацца супраць бальшавiкоў да апошняга патрону, навет ведаючы, што на другiм баку могуць быць iхныя браты, нявышкаленыя й сiлай загнаныя ў савецкiя шэрагi. Адылi ў iх ня было нiводнае прычыны, каб змагацца супраць заходнiх хаўрусьнiкаў. Хiба-ж за нямецкi чэрствы хлеб i той "фарфлюктар", хiба-ж за спаленыя немцамi вёскi, гвалчаных жанчын, за бацькоў, старых i дзяцей? Не, нiводнай прычыны да змаганьня з заходнiмi хаўрусьнiкамi ў iх ня было. Таму й дзiўным выдаваўся загад, паводле якога дывiзiя была накiраваная ў Францыю.

Ня ўсе жаўнеры адразу й поўнасьцю ўсьведамiлi, што загад гэны быў быццам Богам пасланым збаўленьнем. Мо некаторыя й нiколi таго не спасьцераглi, хаця, як чытач пазьней пабачыць, амаль усе скарысталi пасьля з нагоды, каб апынуцца на другiм баку, дастацца ў вольны сьвет. Дый чаму-ж было ня скарыстаць?

II

Эшалён, на якi заладавалiся адзьдзелы 4-га палка, мiнуўшы Торунь, Франкфурт-над-Одрай, праязджаў праз паўднёвыя прадмесьцi Бэрлiну. Тут першы раз на чыгуначнай станцыi была супрацьлятунская трывога. Зараз-жа ўсе цягнiкi пакiдалi станцыю, не так як у Вiльнi - дзе чакалi на няпрыяцельскiя бомбы.

На чыгунцы сустракалiся работнiкi з Усходу. Жаўнеры, праязджаючы, кiдалi iм цыгарэты, на якiя тыя прагна накiдвалiся. Усходнiя работнiкi часта вiдаць былi i на палях. Цi ў адным месцы жанчыны зграбалi й зьбiралi рукамi жытнiя каласкi. Немцы старалiся не пакiнуць на полi на змарнаваньне нiводнага зярнятка. Паабапал чыгункi там-сям тырчэлi рэдкiя сасновыя лясы, а спрактыкаванае сялянскае вока адразу заўважыла, што бедныя ўраджаi далi ў гэтым годзе пясчаныя глебы Саксонii. На другi дзень пад вечар, мiнуўшы Вiттэнбэрг, цягнiк на даўжэйшы час затрымаўся ў Ляйпцыгу.

Сымон быў прыдзелены да батальённай кухнi. Мусiў дапiльнаваць, каб былi дровы, вада, каб на час была распаленая кухня, ды наагул быў на загадах у кухара Вальтэра. Каля Сымона тоўкся й Вiктар. Абодва разьмясьцiлiся на адной з каламажак, што стаялi на адкрытых плятформах. Верх зацягнулi маскавальнымi палаткамi, званымi "пляндэкамi", пазатыкалi ўсе дзiркi й шчэлкi зь пярэдняга боку, каб не прадзьмуваў вецер, а ў сярэдзiне ўладзiлi ненайгоршы мярлог. Тут-жа збоку была й кухня, якую Сымон даглядаў, а Вiктар тое-сёе памагаў.

Кухар Вальтэр - гэта сярэдняга веку карлаваты немец, якi, як сам хвалiўся, перад вайной працаваў дзесь у рэстаране. Мо ён i не працаваў у нiякiм рэстаране, бо, каб зварыць якую вайсковую гарохавую зупу, ня трэба было шмат умець, але-ж калi кухар Вальтэр гаварыў сваiм жаўнерам, што некалi працаваў у рэстаране, дык тады й няўдалая зупа навет лепш смакавала, бо Вальтэр як-нiяк быў прафэсiянальным кухарам, што дадавала смаку. Мо Вальтэр быў кухарам проста таму, што ўсе пазыцыi ў трыццатай дывiзii, дзе варылiся цi раздавалiся харчы, былi абсаджаныя немцамi - гэта таксама магчыма. Хто там надта ўваходзiў у такiя дробязi. Галоўнае, што Вальтэр варыў, а як варыў, дык гэта ўжо зусiм iншая справа. Галодная кiшка ўсё стравiць.

(adsbygoogle = window.adsbygoogle || []).push({});
1 ... 35 36 37 38 39 ... 172 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

Откройте для себя мир чтения на siteknig.com - месте, где каждая книга оживает прямо в браузере. Здесь вас уже ждёт произведение К Акула - Змагарныя дарогi (на белорусском языке), относящееся к жанру Биографии и Мемуары. Никаких регистраций, никаких преград - только вы и история, доступная в полном формате. Наш литературный портал создан для тех, кто любит комфорт: хотите читать с телефона - пожалуйста; предпочитаете ноутбук - идеально! Все книги открываются моментально и представлены полностью, без сокращений и скрытых страниц. Каталог жанров поможет вам быстро найти что-то по настроению: увлекательный роман, динамичное фэнтези, глубокую классику или лёгкое чтение перед сном. Мы ежедневно расширяем библиотеку, добавляя новые произведения, чтобы вам всегда было что открыть "на потом". Сегодня на siteknig.com доступно более 200000 книг - и каждая готова стать вашей новой любимой. Просто выбирайте, открывайте и наслаждайтесь чтением там, где вам удобно.

Комментарии (0)