`
Читать книги » Книги » Документальные книги » Биографии и Мемуары » К Акула - Змагарныя дарогi (на белорусском языке)

К Акула - Змагарныя дарогi (на белорусском языке)

Перейти на страницу:

- Ну як, Сымон, куды едзеш? - пытаўся Спарыша Дэмарчык.

- Хто-ж яго ведае, фактычна няма куды.

- Давай, братка, са мной. Я табе пакажу цяпер сьвет.

- Можа, да тваёй Бэты?

- Вось, братка, ты i ўгадаў. Ды ня толькi да Бэты, але перш i да Мэр заскочымся.

- Гэта дзе, значыцца?

- У Шэфiлдзе.

- Дык нам толькi таго й адпачынку, што езьдзiць цэлы час будзем.

- Эх, братка, каб ты ведаў, што гэта за дзяўчаткi, дык ты б зь нецярплiвасьцi ня мог уседзець, каб iх хутчэй пабачыць.

- Дык я-ж i бачу, што ты зь нецярплiвасьцi ледзь-ледзь дачакацца таго ад'езду можаш.

- Братка, ты - мудры Саламон. Угадаў ты, як усё роўна пальцам у неба трапiў, - сьмяяўся Дэмарчык.

Мэры, дачка нейкага работнiка, жыла ў Шэфiлдзе, а Бэты, ваенная ўдава, якую Дэмарчык пазнаў,яшчэ будучы ў Кэтэрык Кэмпе, на вечарыне ў Дарлiнгтоне, жыла ў надморскiм месцы Сандэрланд, што ляжала блiзу Нюкасла.

Прыехаўшы позна вечарам, якраз на Куцьцю, у Шэфiлд, Дэмарчык, затэлефанаваўшы да Мэры, даведаўся, што яе няма дома. Была дзесьцi ў сяброў. Гэткая вестка надта-ж узлавала Дэмарчыка, што любiў хвалiцца дзявочаю адданасьцю да яго. Было зусiм нялоўка глядзець з гэтай прычыны сябру ў вочы.

- I ты падумай, калега, што за сьвiнства. Хiба гэтак могуць толькi ангелькi рабiць. I пiсаў-жа, што прыеду.

- А можа, яна ўжо другога "бойфрэнда" мае? - усьмiхнуўся Сымон.

- Тут, вiдаць, бабка надвое варажыла. Хутчэй за ўсё што так, бо не падлажыла-б яна мне такой свiнкi бяз прычыны.

- Дык што-ж будзем рабiць?

- Пераначуем тут ды, можа, яшчэ прабацяляемся пару дзён, а тады паедзем у Сандэрланд.

- А што, калi й твая Бэты такая самая, як гэта цнотка?

- О не, што то - то не! Ты, братка, ня ведаеш яе. Гэта не жанчына - гэта анёлак.

- Таго я й баюся, што анёлкi часта крыльлi ўжываюць.

- Фраер ты, чаго табе галава балiць. Бэты ад мяне не ўцячэ. Занадта моцна мяне кахае, каб iншага шукала.

- Як кахае? Лiстоўна?

- Але-ж ты, братка, i цынiк. Няхай цябе кадук.

Прабыўшы тры днi ў Шэфiлдзе, дзе начавалi й елi ў вайсковым гатэлi ды бадзялiся па горадзе або сядзелi ў кiно, а раз навет i на танцы заглянулi, накiравалiся хлопцы ў Сандэрланд. Бэты сустрэла жаўнераў надзвычайна ветлiва. Гэта была ў раньнiх трыццатых гадах, дробненькая, чарнявая ў твары й даволi прыгожая жанчына. Яна была вельмi рухавая й надзвычайна ветлiвая. Дэмарчык, з навыкамi чалавека, што ў гасьцях чуецца як дома, развалiўшыся ў мяккiм крэсьле ў салоне й прыхiлiўшыся да пляча гаспадынi, часта заглядаючы ёй у вочы, апавядаў аб сваiх жаўнерскiх прыгодах, часта ўсьмiхаючыся да Сымона. Сябра таксама ўсьмiхаўся, а прычынаю гэтага былi розныя Дэмарчыкавы нябылiцы. Толькi цяпер Сымон заўважыў, што ягоны сябра меў немалую практыку ў заляцаньнi да жанчын. Навет у ангельскай мове, якой яшчэ ня зусiм добра валодаў, розныя жарты й дасьцiпнасьцi густа сыпалiся з Дэмарчыкавага языка. Бэты была ўдавой ангельскага афiцэра, што загiнуў у часе вайны ў Афрыцы, i, згодна апавяданьняў Дэмарчыка аб ёй, мела нядрэнны характар ды надзвычайна любiла таварыства.

Сымону таксама прыдбалi кампанiю. Бэты запрасiла сваю сяброўку, зусiм не апошнюю з выгляду, даўганосую, з надта рэгулярнымi рысамi твару й добра збудаваную, нейкую разводку Нэлi. У Сымона ня было анi таго майстэрства ў гутарцы з жанчынамi, анi такога запасу ангельскае мовы, як у Дэмарчыка. Каб не паказацца надта-ж нудным, Спарыш стараўся як мог прымаць удзел у агульнай гутарцы. Языку крышку палягчэла, калi на стале зьявiлася вiскi, а пасьля пiва.

Малы пяцiпакаёвы домiк гаспадыня атрымала ў спадчыну па нябожчыку мужу. На нiзе знаходзiўся добра ўмэбляваны мяккiмi канапамi салон з характэрным малым ангельскiм камiнком у сьцяне, наступным быў сталовы пакой i ззаду кухня. Наверсе былi спальнi. Даўно Сымон ня быў у жыльлёвым памяшканьнi, гадамi ўжо валочачыся па Эўропе й пражываючы то пад голым небам, то ў палатках, то ў жаўнерскiх бараках. Гэткi хатнi спакой, утульнасьць, цiшыня, прыемная цеплыня электрычнага квадратнага грэйнiка ў камiнку ды сяброўства хоць яшчэ й слаба знаёмых, але ўсё-ж даволi прывабных жанчын - усё зрабiла на хлапца мiлае ўражаньне. Прыпомнiў, што ёсьць на сьвеце, акрамя нядолi, i нейкая раўнамернасьць, рэгулярнасьць, рацыянальнасьць, задаваленьне ў жыцьцi. Сьведкаю таму няхай хаця-б i гэты лёгкi сьмех Бэты i Нэлi з розных апавяданых Дэмарчыкам драбнiц або iхняе бесклапотнае шчабятаньне. Як-жа выгаднай i прыемна-мяккай была таксама тая шырокая гасьцiнная падвойная пасьцеля, у якой давялося хлапцам побач праспаць пару начэй. Жаўнерскiя плечы даўно ўжо ўсьпелi адвыкнуць ад мяккага пуху пярыны.

Навагоднi вечар правялi на танцах у найбольшай у горадзе танцавальнай залi "Рыц". Гэта была вялiзарная цыркулярная зала, пасярэдзiне якой на круглым подыюме гралi на зьмену дзьве аркестры. Навокал сьлiзкага танцавальнага паркету былi жалезныя балюстрады з лавачкамi, а за праходам - прыбiральнi. Заля магла памясьцiць вельмi свабодна больш двухсот пар танцораў. На Сiльвестраў вечар, хаця танцы распачалiся а гадзiне дзевятай, чарга па бiлеты ў касе скончылася дзесь мо за паўгадзiны перад поўначчу. Былi гэта ў бальшынi маладыя дзяўчаты. У сярэднiм выпадала трое дзяўчат на двух хлапцоў. Нiдзе й нiколi ў сваiм жыцьцi ня бачыў Сымон столькi моладзi на танцах. Аркестра была надзвычайная - адна й другая складалiся з шасьцi музыкаў, што гралi наперамену. Былi рэдкiя й невялiкiя перапынкi. Гралi ня толькi найбольш папулярныя ў Ангельшчыне ў той час факстроты й хуткi "джайв", але й вальсы ды танга.

- Глянь, рыцар, якiя магчымасьцi выбару. Бачыў ты калi гэтулькi прыгожых дзяўчат у адным месцы? - таўхануў Сымона Дэмарчык.

Сымон толькi пакiваў са зьдзiўленьня галавой. Танцаваць ён ужо наламаўся й стараўся забаўляць Нэлi, як мог. Тая-ж, напарфумаваная й напудраваная, выдавалася яму ў млявым прыцемленым сьвятле зусiм прыгожай. З гутаркай было неяк цяжкавата; першае, што Сымонаў язык быў даволi абмежаваны недахопам чужых словаў, а другое, што сама Нэлi ня вельмi была гаваркая. Выдавалася Сымону навет крышку нуднай. Нiчога-ж няма горшага, калi кавалер, дзякуючы пэўным абставiнам, змушаны праводзiць час не ў самiм сабой выбраным таварыстве, ды калi ў дачыненьнях з жанчынай перашкаджае чужая мова й адсутнасьць супольных тэмаў. Гэткiм чынам у найлепшым выпадку кавалер будзе чуцца быццам сам ня свой, хаця-нехаця адбываючы павiннасьць. Гэтакi Сымон чуўся, нягледзячы на ўсю навакольную весялосьць, нiякавата. Ягоная зьвязанасьць была больш вартай пашкадаваньня, бо навокал бачыў дзесяткi маладзенькiх прыгожанькiх дзяўчатак, зь якiх, калi-б ня быў заняты накiнутым Дэмарчыкам таварыствам, мог-бы выбраць сабе сяброўку па сваiм гусьце й мець шмат большую прыемнасьць.

Дэмарчык i Бэты зусiм, здавалася, не разумелi, чаму другая пара была праз цэлы вечар такой нуднай i невясёлай. Дый дзе-ж iм было разумець. Яны цэлы час закаханымi поглядамi ўпiвалiся адно ў аднаго ды моцненька прытулялiся, танцуючы, пераплятаючы ўсё гэта вясёлым смехам i шматабяцаючымi поглядамi.

(adsbygoogle = window.adsbygoogle || []).push({});
Перейти на страницу:

Откройте для себя мир чтения на siteknig.com - месте, где каждая книга оживает прямо в браузере. Здесь вас уже ждёт произведение К Акула - Змагарныя дарогi (на белорусском языке), относящееся к жанру Биографии и Мемуары. Никаких регистраций, никаких преград - только вы и история, доступная в полном формате. Наш литературный портал создан для тех, кто любит комфорт: хотите читать с телефона - пожалуйста; предпочитаете ноутбук - идеально! Все книги открываются моментально и представлены полностью, без сокращений и скрытых страниц. Каталог жанров поможет вам быстро найти что-то по настроению: увлекательный роман, динамичное фэнтези, глубокую классику или лёгкое чтение перед сном. Мы ежедневно расширяем библиотеку, добавляя новые произведения, чтобы вам всегда было что открыть "на потом". Сегодня на siteknig.com доступно более 200000 книг - и каждая готова стать вашей новой любимой. Просто выбирайте, открывайте и наслаждайтесь чтением там, где вам удобно.

Комментарии (0)