`
Читать книги » Книги » Документальные книги » Биографии и Мемуары » К Акула - Змагарныя дарогi (на белорусском языке)

К Акула - Змагарныя дарогi (на белорусском языке)

Перейти на страницу:

На такi Сымонаў аргумэнт "прынц" нiчога не адказаў, хаця ў будучынi шмат разоў вяртаўся да тэмы аб колiшняй здраджанай Бацькаўшчыне.

VI

Адвард Дэмарчык паходзiў дзесьцi з Пазнаншчыны. З выгляду належаў да тых людзей, якiя здалёк кiдаюцца вам у вочы i пабачыўшы якiх, будзеце помнiць цэлае жыцьцё. Глыбака сядзелi пад густымi бровамi малыя блакiтныя вочкi й яўна выставаў навiслы ўперад вузкi высокi лоб, зьверху закончаны лесам густых i хвалiстых сьветлых валасоў. Гэта быў чалавек рухавы й энэргiчны. Усё рабiў плянава й сiстэматычна, нiкому ня ўступаў з дарогi за найменшую дробязь. Аддаваў належную данiну навуцы, быў старанны пры вывучэньнi лекцыяў, а галоўным яго заняткам пасьля школьнага працоўнага часу была ангельская мова й дзяўчаты.

Дэмарчык пасябраваў з Сымонам ня толькi таму, што той таксама цiкавiўся ангельскаю мовай.

- Ты ведаеш, Сымон, - гаварыў да яго аднойчы, - падабаешся ты мне за твой здаровы, як кажуць англiчане, horse sense*. Дый ня толькi за гэта. Ты маеш арыгiнальнасьць характару. Ведаеш, што ты ёсьць, чаго хочаш i чаго ад жыцьця вымагаць. Сяньня людзей такiх няшмат.

* Конскi сэнс, розум (англ.).

- Няўжо-ж праўда? - усьмiхнуўся Сымон, што прыняў тое за хвальбу, ды асаблiва ня мог зносiць такой хвальбы ў вочы.

- Ты ня сьмейся. Шчыра гавару. Тое, што ты - беларус, зусiм ня робiць цябе горшым ад iншых. Наадварот ты ў няспрыяльных абставiнах, там, дзе шмат хто скрыўся-б са сваёй нацыянальнасьцю, - бо ты-ж ведаеш, што мы, палякi, кульгаем на талеранцыйнасьць, - ты, значыцца, у такiх абставiнах ня цураешся нацыянальнасьцi й адстойваеш свае правы. Тут то й вызначаецца ня толькi нацыянальная, але перадусiм асабiстая вартасьць чалавека.

- Ну, браце, а што-ж гэта за чалавек, што сябе й свайго адракаецца?

- Вось то-та. У тым то й справа, што сягоньня гэта модна. Мне-ж здаецца, што адракацца свайго, цурацца свае нацыянальнасьцi гэта значыць, стаптаць сябе самога ў гразь, не гаворачы ўжо аб тым, што такi суб'ект, страцiўшы пашану да свае вартасьцi, ня будзе шанаваць i нiколi ня зможа добра ацанiць iншых.

- Ну ты ведаеш, Эдзё, у гэтым я з табой згаджаюся на сто процант, проста слова ў слова.

- Як-жа б ты не згадзiўся, калi жывеш паводле гэтага прынцыпу.

- Ты ўсё-ткi тое-сёе адносна мяне падмецiў.

- Ды ня толькi адносна цябе. Вывучэньне людзей, перадусiм iхных характараў, ды найбольш слабасьцяў характараў, зьяўляецца маiм hоbbу*.

* Улюбёны занятак (англ.).

- А навошта-ж табе гэта? Вось так сабе толькi дзеля "гобi"?

- Шчыра прызнацца, дык не. Мне гэта некалi прыдасца. Пры нагодзе раскажу, толькi не цяпер.

Калi прыйшла тая нагода, аб якой успамiнаў Дэмарчык, а сталася тое пару месяцаў пасьля, калi хлапцы больш пасябравалi й зблiзiлiся, пазнаняк выявiў Сымону, што ў будучынi мае намер улезьцi (так i казаў - "улезьцi") у ангельскую разьведку - "Iнтэлiджэнс Сэрвiс".

- Гэта, братка, - гаварыў, разгарачыўшыся й сьцiснуўшы кулак, Дэмарчык, дасьць мне шанс адпомсьцiць шмат якiм сукiным сынам за крыўды, што зрабiлi нашаму народу. Цяпер войска канчаецца, дык трэба шукаць iншых шляхоў змаганьня. Я, братка, доўга думаў i прыйшоў да выснаву, што гэта для мяне адзiны й найлепшы шлях.

- Ого-го! - зьдзiвiўся Сымон. - Дык ты маеш нявузкiя пляны.

- I даю табе слова гонару, няхай гэтая чужая зямля й Матка Чэнстахоўская будуць ммне сьведкамi, што да свае намечанае мэты дабяруся.

- Якая-ж гэта мэта? Хiба-ж "Iнтэлiджэнс Сэрвiс" будзе толькi сродкам?

- Слушна. "Iнтэлiджэнс Сэрвiс" лiчу толькi сродкам. А мэта мая - выдушыць як найбольш ворагаў. Буду рэзаць, душыць i ўпiвацца варожай крывёй. Буду ў экстазе помсты насалоджвацца перадсьмяротнымi мукамi ворагаў нашага народу. Буду калечыць, забiваць, i нiколi ва ўзбуджэньнi ня здрыгане маё павека. Буду зь мядовай асалодай прыглядацца, як уецца ў перадсьмяротных цярпеньнях цела людзкое гадзюкi...

Сымон уважна сачыў сьцiснуты, аж пабялелы, таўсты Дэмарчыкаў кулак, зьзяючыя агнём нянавiсьцi маленькiя вочкi, дрыжачую ад узбуджэньня адвiслую нiжнюю губу.

- А беларусаў ты таксама залiчаеш у лiк тых шчасьлiўцаў, якiх душыць маеш намер? - iранiчна спытаў Сымон.

- Я чуў, што беларусы - добрыя людзi. Але ясна, калi-б яны апынулiся ў лiку нашых ворагаў, то...

- Ну, ведаеш што, - пахлопаў Сымон Дэмарчыка па-сяброўску па плячы, хвалю цябе за шчырасьць. Аднак ты ведаеш, што заўсёды палякi накiдвалi нам сваё ярмо, а нiколi наадварот...

- Дык у чым-жа справа? Вы там нейкае сваё княства на федэрацыйных правах далучыце да Польшчы, й будзем жыць шчасьлiва разам.

- Табе гэта надта-ж простым выдаецца. Зрэшты, мне не падабаецца тваё выражэньне "нейкае княства". Што за "нейкае" й чаму-ж "княства"? У гэтым вычуваю нотку вышэйшасьцi, панскасьцi, а ня толькi няпрошанага панiбрацтва. Нотка гэта даволi добра далася нам ужо ў знакi.

- Але-ж ты, брат, i прычэплiваешся да словаў. Зусiм ня тое хацеў я сказаць.

- Мо й ня тое, але, як у нас у Беларусi кажуць, вылезла зь мяшка шыла.

- Ну, браце каханы, але-ж ты й крыўдны характар маеш.

- Скажы мне, - спытаў Сымон, - якi народ ты найбольш ненавiдзiш?

- Немцаў.

- А пасьля?

- Расейцаў. А ты?

- Насамперш маскалёў.

- А яшчэ каго?

Сымон адказаў не адразу. Дэмарчык спасьцярог хiстаньне.

- Скажы, скажы, што ненавiдзiш палякаў! - спанукаў Сымона.

- Што ты хочаш, каб табе сэрца выняў ды ў жменi паказаў? - узлаваўся Спарыш.

- Ты мне прабач, я разумею. Можа, я замнога хацеў даведацца.

Дэмарчык чуўся нiякавата й адвярнуў зрок у другi бок.

- Калi я й ненавiдзеў, то цi маю аб гэтым гаварыць? Навет i табе, здаецца, блiзкаму сябру. Ёсьць-жа пэўная рацыянальнасьць i такт, якi трэба захаваць. Мо ты шмат чаго й дагадваешся, але-ж гэта - адно дагадкi. Зусiм iншае, калi б ты пачуў тое з маiх вуснаў.

- Разумею, брат, разумею. Закрануў я ў тваiм сэрцы адну з балючых ран.

- Разуменьне - то адно, а дамаганьне цераз меру лiшняга - гэта зусiм другое. Слухай, Дэмарчык, добра, каб мы былi з табой сябрамi, бо гэтак нам цяпер выгадней. Дык нiколi ня пытайся, цi ненавiджу палякаў.

- Разумею й згаджаюся. Але чаму ты сказаў "гэтак нам цяпер выгадней"? Цi ты прадугледжваеш, што ў будучынi будзем ворагамi?

- Магчыма. Хто-ж яго ведае...

- Ведаеш, я й ворага ўважу больш адкрытага, чым затоенага. Дык i хвалю цябе за шчырасьць.

- Не перасольвай ужо. На меншае я здабыцца ня мог, так як i ты. Бо-ж ведай ты, знаток людзкiх характараў i студэнт слабасьцяў, што не магу быць хвальшывым, асаблiва перад самiм сабой.

- Давай тады руку, й будзем жыць у згодзе ды хадзiць разам на дзяўчат, а розную палiтыку пакiнем на той час, калi прыйдзе момант.

- Бяз сумлеву.

VII

Хадзiць "на дзяўчат", як выражаўся Дэмарчык, давялося зь iм Сымону шмат разоў. Пазнанскi хлапец тлумачыў, быццам тое было надта патрэбным, бо спалучала карыснае з прыемным - вывучэньне ангельскае мовы з гуляньнем.

(adsbygoogle = window.adsbygoogle || []).push({});
Перейти на страницу:

Откройте для себя мир чтения на siteknig.com - месте, где каждая книга оживает прямо в браузере. Здесь вас уже ждёт произведение К Акула - Змагарныя дарогi (на белорусском языке), относящееся к жанру Биографии и Мемуары. Никаких регистраций, никаких преград - только вы и история, доступная в полном формате. Наш литературный портал создан для тех, кто любит комфорт: хотите читать с телефона - пожалуйста; предпочитаете ноутбук - идеально! Все книги открываются моментально и представлены полностью, без сокращений и скрытых страниц. Каталог жанров поможет вам быстро найти что-то по настроению: увлекательный роман, динамичное фэнтези, глубокую классику или лёгкое чтение перед сном. Мы ежедневно расширяем библиотеку, добавляя новые произведения, чтобы вам всегда было что открыть "на потом". Сегодня на siteknig.com доступно более 200000 книг - и каждая готова стать вашей новой любимой. Просто выбирайте, открывайте и наслаждайтесь чтением там, где вам удобно.

Комментарии (0)