Читать книги » Книги » Детская литература » Прочая детская литература » Сегюр Де - Казкi (на белорусском языке)

Сегюр Де - Казкi (на белорусском языке)

Читать книгу Сегюр Де - Казкi (на белорусском языке), Сегюр Де . Жанр: Прочая детская литература.
Сегюр Де - Казкi (на белорусском языке)
Название: Казкi (на белорусском языке)
Автор: Сегюр Де
ISBN: нет данных
Год: неизвестен
Дата добавления: 16 февраль 2019
Количество просмотров: 236
(18+) Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних просмотр данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕН! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту для удаления материала.
Читать онлайн

Казкi (на белорусском языке) читать книгу онлайн

Казкi (на белорусском языке) - читать онлайн , автор Сегюр Де
1 ... 11 12 13 14 15 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

Кароль Бенэн кiнуўся да Бландзiны, i тая, саскочыўшы на зямлю, адразу апынулася ў абдымках у бацькi. Яны доўга не выпускалi адно аднаго. А ўсе вакол стаялi i плакалi, але цяпер гэта былi слёзы радасцi.

Калi хваляванне ад сустрэчы крыху прайшло, кароль ласкава пацалаваў феi ў руку i падзякаваў за тое, што яна так аберагала яго дачку i так добра яе навучыла i выхавала. Потым ён абняў прынца i заўважыў, што ён вельмi i вельмi прыгожы.

Цэлы тыдзень усе святкавалi Бландзiнiна вяртанне. А калi тыдзень прайшоў, фея сабралася дадому. Але прынцу й Бландзiне было так сумна расставацца, што кароль дамовiўся з феяй, каб яны нiкуды не ад'язджалi i заставалiся жыць у iх. Кароль ажанiўся з феяй, а Бландзiна выйшла замуж за прынца, якi так i застаўся для яе на ўсё жыццё Катком-Вуркатком з Бэзавага леса.

Брунета, якая ўрэшце здолела выправiць свой характар, часта прыязджала да Бландзiны ў госцi.

Яе муж, прынц Жарсткен, таксама крыху палагоднеў, убачыўшы, што Брунета зрабiлася намнога дабрэйшая. I жылi яны даволi шчаслiва.

А Бландзiне болей нiколi не даводзiлася сумаваць. Яна нарадзiла некалькi дачок, якiя былi вельмi да яе падобныя, i некалькi сыноў, якiя былi вельмi падобныя да прынца. Усе iх любiлi, i ўсе вакол былi шчаслiвыя.

Пераклаў Змiцер Колас

1 ... 11 12 13 14 15 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментарии (0)